Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

5 лютага ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.
Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Старшыня заклікаў актывізаваць працу па інфармаваньні насельніцтва аб Народным галасаваньні. Галоўнай тэмай выступаў сп. Юры Беленькага, выканаўцы абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргея Папкова, намесьніка старшыні Фронту і Партыі, было менавіта Народнае галасаваньне. Выступоўцы падкрэсьлілі, што ініцыятыўная група Зянона Пазьняка ня здала ўладам сабраныя подпісы грамадзянаў. Але гэта не азначае, што наша група і наш прэтэндэнт выходзяць з выбараў (як гэта спрабуе прадставіць рэжымная прапаганда і псэўдаапазыцыя). Мы прайшлі першы этап выбараў і працягваем працаваць далей, каб мабілізаваць грамадзтва на Народнае галасаваньне – адзіную магчымасьць зламаць пляны рэжыму па фальсіфікацыі выбараў. Неабходна разгортваць па ўсёй краіне структуры Незалежнай Грамадзкай Камісіі (НГК), якія будуць зьбіраць бюлетэні, вынесеныя грамадзянамі з выбарчых участкаў, і рыхтаваць народны імпічмэнт рэжыму.
Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра падтрымку ідэі Народнага галасаваньня ў гарадах і вёсках Беларусі. Многія людзі, якія разуверыліся і нават адчаяліся, зразумелі, што менавіта гэтым законным і мірным спосабам можна дамагчыся станоўчых пераменаў у нашым дзяржаўным жыцьці. Не выпадкова назіраюцца спробы афіцыйнай прапаганды замаўчаць, схаваць ад людзей гэтую ініцыятыву патрыётаў Беларусі. Да ўладаў актыўна далучыліся мясцовыя прадстаўнікі псэўдаапазыцыі, якія разглядаюць выбарчую кампанію выключна як спосаб зарабляньня грантаўскіх грошай і гатовыя падтрымаць любую антыбеларускую, антыдзяржаўную праграму дзеяньняў і любога падстаўнога кандыдата. Рэжым імкнецца таксама заблытаць і застрашыць людзей, пагражаючы рэпрэсіямі за ўдзел у Народным галасаваньні. Нярвовая рэакцыя рэжыму на гэтую народную ініцыятыву сьведчыць аб тым, што Народнае галасаваньне зьяўляецца адзіным эфэктыўным мэтадам супрацьдзеяньня фальсіфікацыям улады на выбарах, адзінай перашкодай на шляху да “элегантнай перамогі” Лукашэнкі і ягонай палітыкі. Шэраг выступоўцаў выказалі таксама думку, што Мілінкевіч зьяўляецца чыста дэкаратыўнай фігурай, а вось Казуліна Масква разглядае як сапраўдную альтэрнатыву дыктатару (можа паўтарыцца ракіроўка 1994 году – Кебіч-Лукашэнка). Спэктакль, разыграны псэўдаапазыцыяй перад беларускім і міжнародным грамадзтвам, ёсьць чарговым сцэнаром варожых нашаму народу сілаў. Многія людзі ў розных рэгіёнах краіны разумеюць, што падстаўныя прамаскоўскія палітыкі ня будуць бараніць нацыянальныя і дзяржаўныя інтарэсы беларусаў. Іхная функцыя – служэньне імпэрскім інтарэсам Масквы. Менавіта таму народ павінен ісьці шляхам Народнага галасаваньня і рыхтавацца да новых, сапраўдных прэзыдэнцкіх выбараў без Лукашэнкі.
У той жа дзень у Менску адбылася устаноўчая канфэрэнцыя, на якой была ўтвораная Грамадзская арганізацыя пад назвай — Незалежная Грамадзкая Камісія выбаршчыкаў (НГК). Была абрана Рада НГК і рэвізійная камісія НГК. Галоўнай задачай НГК зьяўляецца арганізацыя па ўсёй краіне Народнага галасаваньня.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
5 лютага 2006 г.

5/2/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024