Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Вось яны “голенькія”

Карэспандэнт радыё “Свабода” перадаў наступнае: “Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч 6 лютага ўдзельнічалі ў круглым стале, які прайшоў у сталіцы Расейскай Фэдэрацыі. Паўдня палітыкі і экспэрты абедзьвюх краінаў абмяркоўвалі тры асноўныя пытаньні: палітычныя аспэкты расейска-беларускіх адносінаў, пэрспэктывы эканамічнага супрацоўніцтва і правы чалавека ў кантэксьце так званай саюзнай дзяржавы.”
Гэта значыць “у кантэксьце” таго антыканстытуцыйнага, антызаконнага структурнага ўтварэньня, зробленага ў 1999 годзе Ельцыным і Лукашэнкам для кантролю над беларускай палітыкай і падрыхтоўкай інкарпарацыі (“інтэграцыі”) нашай краіны ў Расейскую Фэдэрацыю. Стварэньне структураў незаконнай “саюзнай дзяржавы” ёсьць галоўнае злачынства Лукашэнкі перад беларускім народам і кваліфікуецца як здрада народу і беларускай дзяржаве. Матэрыялы аб узбуджэньні справы па гэтым пытаньні ўжо некалькі гадоў знаходзяцца ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь.
“Абодва патэнцыйныя кандыдаты на найвышэйшую пасаду, — паведамляе карэспандэнт, — ў сваіх прамовах падкрэсьлілі, што ў выпадку перамогі на выбарах яны гатовыя да канструктыўнага супрацоўніцтва з расейскімі ўладамі”.
“А як бачаць цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі расейскія палітолягі? – задае пытаньне журналіст. — Сяргей Маркаў, старшыня Нацыянальнай грамадзянскай рады ў міжнародных справах, упэўнены, што на падтрымку Крамля можа разьлічваць выключна прарасейска настроены палітык:

(Маркаў: ) “У Маскве вельмі ўважліва сочаць за тым, хто мог бы быць альтэрнатывай Аляксандру Лукашэнку. Ў Маскве хацелі б, каб у Беларусі была больш рэальная палітычная барацьба паміж двума-трыма прарасейскімі палітыкамі”.

Вось яна, гэтая публічка, як на далоні, гэтыя новыя ганчарыкі, антураж для машыны фальсіфікацыі, фончык для “элегантнага” ашуканства, паехалі адчытвацца за грошыкі масквы, за першы транш. А ім і кажуць: “Служы!” ( Усё ж відаць.) І служыць радыя, і прыслужвацца “не тошно”. Якое ўжо там для іх народнае галасаваньне!

Адам Мікша

8/2/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024