Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мэтады правакатараў

7 лютага 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” піша пра ўчорашнюю “акцыю пратэсту” Нацыянал-бальшавіцкай партыі (больш вядомай як “лімонаўцы”).

Купка лімонаўскіх фашыстаў-бальшавікоў забегла ў будынак аднаго з раённых ваенкаматаў у
Маскве, вывесіла плякаты “За Газпром ня пойдзем ваяваць!”, “У мінабароне шпіёны”. Крычалі таксама пра прыцягненьне да судовай адказнасьці сына міністра Іванова. А. Іваноў-малодшы летась на сваім аўтамабіле наехаў на пажылую жанчыну, у выніку чаго яна загінула. Сынка міністра нават не аддалі пад суд.

Наш камэнтар: Беларусам добра вядомы спэктакль гэбоўскай рэжысуры. Як толькі ў расейскім грамадзтве ўзьнялася стыхіная хваля гневу на тэму зьверстваў у расейскай арміі, кантора “тут как тут” са сваімі правакатарамі. Атрымліваецца, што праклінаць Іванова і ягоную армію, выступаць супраць вайны і міністраў гатовыя выключна адмарозкі з-пад фашыстоўска-бальшавіцкага сьцягу. Іх карцінна затрымлівае міліцыя, паказвае тэлебачаньне, пра іх пішуць газэты. Сапраўдная драма ператвараецца такім чынам у пародыю, у вадэвіль. Нішу сацыяльнага пратэсту само гэбэ запаўняе сваімі ж непрывабнымі маладзёнамі. Такі пратэст ніколі ня выкліча ў нармальных людзей жаданьня далучыцца да выступу і давесьці справу сацыяльнай справядлівасьці да канца. Успомнім, як колькі гадоў таму беларускія патрыёты выступілі з пратэстамі супраць перасьледу рэжымам беларускай мовы ў храмах, супраць русіфікацыйнай палітыкі РПЦ і зьнішчэньня нацыянальнай рэлігійнай традыцыі ў нашай краіне. Хто і з чым выскачыў тады наперад? А выскачылі прымітыўнага выгляду маладзёны, якія пачалі актыўна мільгацець на тэму “рэлігійнага перасьледу ў РБ”. Найбольш запомніўся іхны плякат “Рукі прочь от белорусскіх індуістов!” Вось такую трактовачку даў камітэт рэлігійнай драме ў Беларусі. Даўні канторскі прыёмчык, на які ловяцца многія заходнія назіральнікі і мясцовыя абывацелі. Вядома, аднак, што калі дамагаецца свайго салідарны народ, то правакатары уцякаюць, як чорт ад ладана.

Валеры Буйвал

10/2/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024