Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Крымінальная армія

9 лютага 2006 г. Швэйцарская газэта „Neue Zuercher Zeitung“ піша пра злачыннасьць у расейскай арміі. Журналіст актыўна цытуе публічны выступ галоўнага ваеннага пракурора РФ А. Савенкова.

Той называе лічбы і адсоткі, якія заходнік выкарыстоўвае ў якасьці галоўнага матэр’ялу для свайго артыкулу. Сярод лічбаў Савенкоў зрабіў цікавую канкрэтную ўстаўку. Калі раней “дзяды” проста зьбівалі маладых жаўнераў на горкі яблык, і можна было прадставіць суду і сьледству сьляды зьбіцьця і траўмы, то цяпер мэтады зьдзеку сталі больш вырабленымі: “дзяды” ня бьюць, а заламваюць маладых на цэлыя гадзіны ў такія позы, што ў выніку спыненьня краватоку падчас катаваньняў трэба потым ампутаваць зьмярцьвелыя часткі маладых целаў.

Наш камэнтар: Швэйцарэц прыгадвае і шэрагоўца Сычова, і афіцыйную статыстыку. Нават мінакоў на вуліцы апытвае, падаючы адсоткі за і супраць шалёнай арміі Іванова. Заходнік верыць афіцыйнай статыстыцы, якой ужо ня вераць самы расейцы. Ну, а калі б пракурор Савенкоў сказаў бы, што катаваньняў у арміі няма, што б тады пісаў заходні спэц? Гэтая публіка ніколі не навучыцца аналізаваць расейскае жыцьцё і расейскія драмы. Ім нават не здаецца дзіўным увесь гэты вэрхал вакол няшчаснага Сычова. Цяпер штогадзіну ўсе расейскія тэлеканалы паведамляюць: “Сычова вязуць у Маскву на самалёце… Сычова даставілі ў ваенны шпіталь імя Бурдэнкі ў Маскве, маці побач з жаўнерам… генэрал мэдслужбы паведамляе пра плянуемую апэрацыю шэрагоўца Сычова…” На працягу двух тыдняў малады скалечаны жаўнер зажыва гніў у чалябінскім шпіталі, ніхто ім не цікавіўся (бо банальны выпадак у расейскім войску), міністар Іваноў казаў, што “нічего не проізошло”. А калі жудасная праўда вырвалася на паверхню і ўскалыхнула нават стаячае балота расейскага грамадзтва, то забегалі генэралы мэдслужбы і паляцелі самалёты. Да швэйцарца так і не дайшло, што адбылося ў ардынскім войску. Ён ня здольны зразумець гэтага, бо чытаў Талстога з Дастаеўскім, але так нічога і не зразумеў.

Бачыць жудасную расейскую рэчаіснасьць, бараніць нашу моладзь ад кашмарнай расейскай арміі павінны мы – беларусы. Таму што пра расейскую імпэрыю і яе войска мы не ў раманах чыталі, а перажылі ўсё гэта на сваёй скуры. Прычым, трэба памятаць, што мілінкевічы з казулінымі і вінцучкамі не паклапоцяцца аб абароне нашай дзяржавы і моладзі. Днямі яны ўсёй сваёй псэўдаапазыцыйнай хеўрай езьдзілі на паклон да баяраў у Маскву. Там абмяркоўвалі “проблемы союзного государства Россіі і Белоруссіі”, атрымлівалі заданьне на чарговы этап продажы незалежнай Беларускай дзяржавы. Сваіх сынкоў яны ўладкавалі ў эўрапейскія інстытуты, падалей ад “союзного государства”. На забой яны гатовыя аддаць у расейскую армію сыноў простых беларусаў. Не, вядома ж яны ня хочуць зла свайму народу, але тое як яны сябе паводзяць да гэтага вядзе. Вось такія “протівнікі Лукашенко”.

Валеры Буйвал

10/2/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024