Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
8 лютага 2006 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” піша пра завяршэньне судовага працэсу над адным з ваяўнічых імамаў Вялікай Брытаніі. 47-гадовы эгіпцянін (з брытанскім пашпартам) Абу Хамза аль-Масры атрымаў прысуд у 7 гадоў турмы за распальваньне рэлігійнай нянавісьці і заклікі да забойстваў і гвалту. Ён “прапаведваў” на працягу шэрагу гадоў у адной з лёнданскіх мячэцяў, усё заклікаў да зьнішчэньня Брытаніі, усхваляў тэракты і “герояў”, якія падрываюцца разам з заходнікамі. У студзені 2003 г. улады зачынілі гэтую мячэць. Ваяўнічы імам пачаў зьбіраць натоўпы і “прапаведваць” на вуліцы. І рабіў гэта роўна год (бо “правы чалавека”), пакуль яго не арыштавалі на пачатку 2004 г. Наш камэнтар: Захад на працягу дзесяцігоддзяў паводзіў сабе інфантыльна. Захад не хацеў “паступіцца прынцыпамі”, паглядзець цьвярозымі вачыма на рэчаіснасьць, на жудасную пагрозу, якая магутнела не за морам, не ў чужой краіне, а ўнутры, у цэнтры буйных брытанскіх гарадоў і самой сталіцы. Калі б такую прапаганду праводзілі б заходнія эмісары ў мусульманскіх краінах (уявім сабе гэтую фантастычную карціну), то яны не дажылі б да раніцы. А ў лібэральнай Эўропе “усё можна, усё дазволена”. Можна і ў мячэці да забойстваў заклікаць, і ў газэце на мусульманскія сьвятыні блюзьнерыць. Бязьмежная распярэзанасьць, культ выраджэнскіх антыкаштоўнасьцяў, бязбожнасьць, самазамілаванасьць, самаўпэўненасьць і поўная безадказнасьць заходняга грамадзтва прывялі да глыбокага крызісу, да вострага сутыкненьня цывілізацыяў. На вуліцах эўрапейскіх гарадоў пачынаецца антыэўрапейская вайна, а мясцовае грамадзтва ўсё ня можа скеміць: што ж гэта адбываецца? Яно па інэрцыі занятае выроўніваньнем правоў гомасэксуалістаў і іншых збачэнцаў з нармальнымі людзьмі, ня хоча працаваць на сабе, патрабуе новых і новых рабоў з былых калёніяў. Экзатычныя рабы павінны закатваць асфальт, укалываць на фабрыках і будоўлях, зьбіраць сьмецьце. Пад крывадушным лёзунгам “хатняга каляніялізму” Захад хацеў бы жыць яшчэ камфортней і весялей. Ды не атрымалася. Усё гэта ёсьць сур’ёзная лекцыя для народаў Цэнтральнай Эўропы, якія вырваліся з саўдэпаўскай імпэрыі. Трэба памятаць і беларусам, што ў сваёй краіне, ва ўласным нацыянальным доме трэба жыць сваім розумам, прыязна прымаць гасьцей, але не дазваляць запаўняць свой дом чужынцам. Валеры Буйвал 10/2/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |