Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэжым ашчэрвае клыкі

Ідэя Народнага галасаваньня пашыраецца. Як і трэба было чакаць, паказны спакой лопнуў. Афіцыёз ня вытрымаў. У “Советской Белоруссіі” адзначыўся рэдактар П. Якубовіч. Ён напісаў пра мяне ўсё, што патрабуецца, і пра “політіческій труп”, і пра “капітуляцыю”, і пра “фіяска” і “мізер”, і пра тое, што ўсе яго (гэтага Пазьняка) ужо даўно “забылі”, і пра “несостоятельность ідей БНФ” , і г. д. І чым больш гэтак пішацца і паўтараецца, тым больш людзі, трэба думаць, пачынаюць разумець “праўду” Паўла Якубовіча.

Журналістыка пад дыктатурай - брудная справа. У рэжымнай Беларусі гэта ўжо факт, ад якога не адмыешся. Шмат хто зрабіў зь яе прафэсію, якая ў залежнасьці ад сітуацыі вымагае поўзаць, прымушае пра адных палітыкаў пісаць хвалебна і блудасловіць, а іншых - мяшаць з гразёй. І ўсё гэта П. Якубовіч робіць нібыта “размышляя” о жізні, о Белоруссіі, о “первым презіденте”.

Памятаю пачатак 90-х. Прыходзіш у Вярхоўны Савет, і першым каго сустракаеш з журналістаў у вестыбюлі - Паўла Якубовіча, які ўсьміхаецца здалёку, падыходзіць “степенно”, стараецца гаварыць па-беларуску, выказвае заклапочанасьць лёсам нацыі, Беларусі і дэмакратыі. Праўда, яму было крыху нялоўка, бо ў 80-х, калі ўзьніклі першыя культурніцкія моладзевыя суполкі і пачалі рабіць першыя калядаваньні, Павел Якубовіч, выконваючы заказ ЦК, спляжыў гэтыя “нацыяналістычныя выверты” на старонках газэты “Знамя Юності” з усіх “правільных” тады камуністычных пазыцыяў. Моладзь вельмі абуралася гэтым суб’ектам.

Але мінуў час і Якубовіч (ізноў жа так “степенно” з люлячкай у зубах) засьпяваў у іншы ўнісон. Цяжкая гэта, відаць, праца на журналісцкай панэлі і няварта было б пра такіх увогуле казаць, калі б яны ня лезьлі ў сьвятое сьвятых - у нацыянальную мову. Але туды якраз іх і прымушаюць лезьці.

Нармальны моўны парадак, па якім жывуць стагоддзямі ўсе вольныя народы, рэдактар “Советской Белоруссіі” называе “чорнай фантасмагорыяй”. А вось тая сапраўды чорная фантасмагорыя, якую стварыў у Беларусі прамаскоўскі рэжым, гэты зьдзек над беларускай мовай і беларускай нацыяй, гэтая фантасмагорыя ёсьць для яго нармальнасьць. Як дрэнны прыклад (на думку Якубовіча) цытуюцца мае словы пра дзяржаўнасьць беларускай мовы. Прытым з майго тэксту павыкіданыя цэлыя сказы (пра Амэрыку і моўны парадак у Амэрыцы), выкінутыя і зьмененыя словы, а ў канцы прыпісана: “Заявленіе З.С. Пазьняка пріведено мною без іскаженій”. (Ну да чаго ж неганаровая публіка!).

У чым жа прычына асаблівай варожасьці да дзяржаўнасьці беларускай мовы ва ўсёй сэрвільнай журналістыкі і ў тых, хто абслугоўвае гэты рэжым? Прычына ў зьмесьце маскоўскай акупацыйнай палітыкі супраць Беларусі. Яна не зьмянілася за 200 гадоў. Галоўнае пытаньне (пытаньне №1) усёй гэтай імпэрскай палітыкі ёсьць русіфікацыя. Галоўная задача русіфікацыі - зьнішчэньне беларускай мовы. Без беларускай мовы ня зможа існаваць ні беларуская нацыя, ні беларуская дзяржава, ні беларуская культура. Гэтая аксіёма ўжо пацьверджаная для беларусаў нэгатыўнай практыкай і шматкроць растлумачаная ў друку і літаратуры (гл. напр. Газэта “Беларус” за 2005 г., №512, верасень, артыкул А. Сёмухі “Проста дэмакратыі - няма”). Пра значэньне беларускай мовы выдатна ведаюць ворагі беларушчыны, настаўляючы сваіх халуёў.

Але час цемры набліжаецца ўжо да мяжы. Хто ведае Беларусь і умее аналізаваць, той разумее, што нішто ня спыніць Беларусі. Яшчэ пацерпім. Няшмат засталося. Беларуская мова будзе гучэць паўсюдна. І ў галаву нікому ня прыйдзе ўводзіць чужую. У новым сваім нацыянальным жыцьці некаторым беларусам будзе сорамна ўспамінаць і цяжка паверыць, што яшчэ зусім нядаўна пры шклоўскім рэжыме быў гэтакі зьдзек. А маладыя ня змогуць ужо і ўявіць. І што цікавае, першым загаворыць па-беларуску “чэсны журналіст” Павел Якубовіч і першы пабяжыць засьведчыць “політіческім трупам ” “свое почтеніе”. Было ўжо такое. Было.

Зянон Пазьняк

11/2/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024