Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гэбэ будзе “спасаць” Расею

10 лютага 2006 г. Брытанская газэта “Times” паведамляе з Масквы. Перад ад’ездам у Мадрыд Пуцін кінуў лёзунг “Спасай Россію!”, загадаўшы свайму дарадчыку Іванову ўзначаліць спэцкамісію па рэіміграцыі з 34 спэцоў і распрацаваць да 1 чэрвеня гэтага году праграму па вяртаньню расейцаў у РФ з постсавецкай прасторы.

Брытанскі журналіст падкрэсьлівае, што гэты Іваноў з КГБ (а нам сьмешна, бо адкуль яшчэ можа быць дарадчык Пуціна?). У РФ штогод памірае 750 тысячаў чалавек, з такімі тэмпамі праз 50 гадоў насельніцтва краіны паменшыцца на 30%. Вось і вырашылі крамлёўцы вярнуць на радзіму як мага больш суайчыньнікаў. У канцы рэпартажу брытанец прыводзіць словы Валерыя Цішкова, былога міністра РФ па нацыянальнасьцях. Экс-міністар сказаў: “Яны выдумляюць нейкую Утопію. Маўляў, чым больш расейцаў прыедзе, тым лепш будзе. Гэта лухта”.

Наш камэнтар: Брытанскі русіст піша, што царскі і савецкі рэжымы накіроўвалі ў калёніі тысячы ссыльных і дысідэнтаў, якія заставаліся там. Ён “забыўся” (па абмежаванасьці сваёй) згадаць пра сотні тысячаў агрэсіўных асаднікаў, русіфікатарскай прафэсуркі, ненавісьнікаў-гэбістаў, якія цэлымі кланамі атабарваліся на захопленых тэрыторыях і называлі гаспадароў зямлі “чуркамі”. Не напісаў брытанец пра разбуральную русіфікатарскую агрэсію ў расейскай імпэрыі. Цяпер тыя, хто паводзілі сябе з нахабствам захопніка-акупанта, раптам апынуліся ў ролі глуханямога (абсалютная большасьць асаднікаў нават не навучыліся мовам народаў, у якіх атабарыліся – асаднікі не хаваюць нянавісьці да чужых моваў і культураў). І ў Расею страшна ехаць, і заставацца некамфортна. І вось цікава, толькі распрацоўку нейкай праграмы вяртаньня расейцаў у Расею Крэмль пачынае на пятнаццаты год пасьля развалу сваёй імпэрыі. Раней, мабыць, Крэмль-Лубянка былі ўпэўнены, што ўсё вернецца і “мы ім ешчё покажем…” А ў прынцыпе мае рацыю экс-міністар Цішкоў: нічога, акрамя чарговага правалу, з чарговай крамлёўскай праграмы ня выйдзе.

Валеры Буйвал

11/2/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024