Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Асаблівасьці інфармацыйнага жанру 12 лютага 2006 г. Французкая газэта “Le Figaro” піша пра заяву Пуціна, які запрасіў арганізацыю Хамас на перамовы ў Маскву. На гэта ізраільскія ўлады назвалі расейскі дэмарш “ударам у плечы”, а заходнія дэмакратыі разгубіліся. Журналістка нагадвае, што такім чынам РФ хоча вярнуць сабе згубленую ролю ў бліжняўсходнім рэгіёне і на роўных удзельнічаць у вырашэньні тамашніх канфліктаў. Цытуем: “Расейцы падтрымліваюць і цьвёрдую палітыку Пуціна ў адносінах да чачэнскіх тэрарыстаў і ягоную гатоўнасьць весьці перамовы з арганізацыяй, якую на Захадзе называюць тэрарыстычнай…”. Наш камэнтар: Як усё гладка і гарманічна ў тэксьце з французкай газэты. Расейскі народ “в едіном порыве” падтрымлівае палітыку крамлёўскага начальніка, які “змагаецца з чачэнскімі “тэрарыстамі” і хоча міру на Ўсходзе”. Адкуль такая лексіка і надзьмуты пафас? А вось адкуль. “Французкая журналістка” - гэта Irina de Chitikoff. “В доску наша”, яна альбо з нашчадкаў белагвардзейскай эміграцыі, або выскачыла замуж за француза ў апошні час. І цяпер рэгулярна тлумачыць французкім чытачам пра русскую душу. Яны ўпэўнены, што лепш за расейку ніхто рэпартаж з Расеі не напіша. І з гэтай іхнай упэўненасьцю іх можна дурыць колькі заўгодна. Мы сустракалі такіх “гішпанскіх”, “нямецкіх” і “французкіх” журналістаў у Менску. Яны не хавалі сваёй прарасейскай пазіцыі, бо былі расейцы, нанятыя замежнымі выданьнямі і агенцыямі. Потым заходнія грамадзтвы прачыталі і пачулі пра “беларускіх экстрэмістаў, якія не даюць Ельцыну праводзіць рэформы ў СНД”, пра “белорусскій язык, на котором нікто не говоріт” і іншыя падрыхтаваныя на Лубянцы страшылкі і дурылкі. Узялі б французы ды спыталі ў гэтай Шыцікавай: “А чаму гэта, калі расейцы так падтрымліваюць цьвёрдасьць Пуціна ў Чачэніі, яны так уцякаюць ад мабілізацыі ў расейскую армію, што “вядзе бой з тэрарыстамі”, чаму ня хочуць памерці за отечество?” Такая вось Мата Хары з французкай газэты. Валеры Буйвал 13/2/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |