Факты і падзеі (8-14 лютага 2006 г.)
8 лютага грузінская паліцыя арыштавала трох пьяных расейскіх афіцэраў. “Міратворцы” езьдзілі на машыне па тэрыторыі Грузіі, ня маючы адпаведных дакументаў і дазволу ўладаў.
Пьяніц пасадзілі ў КПЗ. Галоўны зь іх, — палкоўнік Іваноў, — усё крычаў і пагражаў грузінам. У Тбілісі рабіў свае заявы цьвярозы Іваноў, сакратар амбасады РФ у Грузіі. Ён сьцьвярджаў, што Грузія арганізавала чарговую правакацыю. За ім у Маскве ўсхадзіўся міністар вайны РФ Іваноў. У гэты ж час у грузінскім парляманце ішлі дэбаты над праектам пастановы аб выдаленьні з краіны расейскіх “міратворцаў”. Ведаеце што заявіў на гэта ў ААН прадстаўнік РФ Дзянісаў (ну, хаця б гэты не Іваноў)? Лубянскі дыплямат шумеў, што “выдаліць міратворцаў з Абхазіі і Паўднёвай Асэціі нельга, бо большасьць насельніцтва там мае расейскія пашпарты”. Раскрываецца падлейшы праект акупацыі грузінскіх правінцыяў расейскай імпэрыяй. Спачатку Масква раздала там свае пашпарты, потым паслала ў правінцыі сваіх алкаголікаў на бронемашынах “мір тварыць”, а цяпер у ААН сцьвярджае, што “усе там рускія”.
З 8 па 10 лютага ішоў рэгулярны бой у Стаўрапольскім краі. Сяло Тукуй-Мэктэб штурмавала бранетэхніка, вэрталёты і спэцназы расейскай імпэрыі. Сяло знаходзіцца каля мяжы з Дагэстанам і таму насельніцтва тут не назавеш “русскімі”. Мясцовыя партызаны на працягу трох сутак палівалі сьвінцом маскоўскіх эсэсаўцаў, забілі толькі паводле афіцыйных зьвестак сем акупантаў (паводле неафіцыйных – значна больш). Нават журналісты заўважылі, што пасярод боя расейскія бранемашыны чамусьці некалькі разоў адступалі і не падтрымлівалі пяхоту. Зразумела, чаму яны ня ехалі на штурм – “жіть хотелось ребятам”. Бо партызаны патронаў не шкадавалі і мелі зброю дзеля барацьбы з танкамі. Урэшце, разбурыўшы ўшчэнт некалькі сялянскіх дамоў, акупанты “победілі” і пачалі фатаграфавацца каля трупаў забітых партызанаў. Астатнія ў гэты час арыштоўвалі і катавалі мужчынаў сяла (далажылі потым, што знайшлі пяцёх “сообшчніков бандітов”). Калі немцы рабілі тое ж самае на беларускай зямлі, то пасьля зачыстак і забойстваў ім таксама было весела, яны таксама любілі фатаграфавацца каля трупаў нашых людзей. Немцам і ў галаву не прыходзіла, што на іхную зямлю, у іхны Бэрлін вернецца помста народаў. Што прыйдзецца расплочвацца галавой за ўсе злачынствы і зьдзекі. Бачна, што не прыходзіць гэта ў галаву і маскоўскім забойцам.
Над Масквой 13 лютага ўзьняўся слуп дыму. Гарэла яшчэ адна нячыстая сіла, што засталася была ў спадчыну ад бальшавіцкага рэжыму. Немагчыма, каб пасьля краху гітлерскай Нямеччыны ў 1945 г. у Бэрліне выходзіла б яшчэ на працягу многіх гадоў маладзёвая газэтка пад тытулам “Гітлерюгенд”. А ў Расеі – калі ласка. Нават існуе бульварны варыянт для нас – “Комсомольская правда в Белоруссіі”. На рэдкасьць тандэтнае і жлобскае выданьне, верны прадаўжальнік камсамольскіх традыцыяў. Раніцай у Маскве якраз гарэў будынак, дзе месьціцца “Комсомолка” і шэраг іншых расейскіх газэтак. Нагадаем, што менавіта гэтыя рупары Крамля-Лубянкі вядуць прамываньне мазгоў мільёнам людзей у РФ і РБ (у шэрагу постсавецкіх краінаў гэтае імпэрскае выданьне забаронена для продажу). Гасподзь пакінуў ад гэтага зьмяінага лёха галавешкі і смурод. Камсамольцы бегалі сярод пажарных машынаў радыя, што не згарэлі разам з газэткай. Насуперак Боскай волі яны працягнулі выданьне свайго лістка. Каго яшчэ здолеюць пераканаць гэтыя бальшавіцкія муміі, што соўкаюцца сярод людзей і атручваюць краявід?
Роўна 50 гадоў таму – 14 лютага 1956 г. – у Крамлі пачаў працу ХХ зьезд КПСС. Усё ішло як па маслу, славілі партыю, Сталіна і ЦК, абяцалі камуну. І так на працягу 11 дзён. Цэкоўцы ўжо падрыхтавалі свой антысталінскі даклад, але баяліся, што пасьля яго зачытаньня зьезд не прагаласуе за іх. Таму гладка правялі галасаваньне, пераабраліся і ў апошні дзень выпусьцілі Хрушчова на трыбуну. Мікітка ўрэзаў па “культу асобы Сталіна” (так саўдзельнікі дзяржаўных злачынстваў хітрамудра назвалі сваю бальшавіцка-расейскую тыранію). Заля патанала ў маўчаньні, толькі час ад часу дзяжурныя выносілі тых дэлегатаў, якія ад стрэсу страцілі прытомнасьць. Даклад зрабілі сакрэтным, але ўжо праз пару месяцаў яго ў поўным аб’ёме надрукавала заходняя прэса. Бальшавіцкая імпэрыя (здавалася б магутная і маналітная) не магла ўжо існаваць без рэформаў, яна задыхалася ў коле канцлягяроў, міжнароднай ізаляцыі, у стане эканамічнага крызісу і ў атмасфэры страху. Без прабачэньняў і кампэнсацыяў маскоўскі рэжым выпусьціў з лягяроў мільёны вязьняў. Вярнуўшыся, яны, аднак, убачылі пры ўладзе сваіх катаў (якія за гэты час на іхнай крыві зрабілі бліскучыя кар’еры). Дзяржаўнае забойства пасьля ХХ зьезду галоўнага гэбэшніка грузіна Бэрыі і некалькіх ягоных найбольш небясьпечных для ЦК паплечнікаў было мізэрным падабенствам справядлівага пакараньня. Гэбоўская імпэрыя выстаяла і праіснавала яшчэ дзесяцігоддзі да жнівеньскага правалу 1991 г. Але цяпер на нашых вачах жудасны лубянскі прывід зноў набыў рэальныя кшталты. КГБ-ФСБ (квінтэсэнцыя сёньняшняй Расеі) зноў творыць зло і забівае людзей на ўсім сьвеце. Гэбоўская сатанінская імпэрыя цягн свае крывавыя лапы, спрабуючы зноў захапіць і паняволіць нашу Беларусь. Многім гэты монстр здаецца бессьмяротным, незьнішчальным, вечным. Але гэта ілюзія. Трэба толькі супрацьпаставіць яму сілу салідарнага народу, сілу Гасподнюю. Тады будзе, як у Пісаньні – “Упакорцесе Богу; успраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас”.
Янка Базыль
14/2/2006 › Актуаліі
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|