Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Партытура “выбараў” Пасьля заканчэньня збору подпісаў сітуацыя з “двайным кандыдатам” стала ня тое што празрыстай – ілюстратыўнай. Казулін, Мілінкевіч паехалі у Маскву засьведчыцца. Перад гэтым яны паспрачаліся пра “падтрымку”. Казулін: «Мы ім прапануем далучыцца да нас. Яны нам скажуць: нас Эўропа падтрымлівае, ну добра, можа, нас хто іншы падтрымлівае» (радыё «Свабода», 4 лютага). У Маскве абодва засьведчылі сваю адданасьць, асабліва Мілінкевіч, які выказаў шкадаваньне, што «расьце колькасьць людзей, якія ня вераць ў «саюзную дзяржаву», і прапанаваў: «сначала мы построим отличнейшие отношения экономические, а потом будем думать о других видах интеграции», а ў канцы пагадзіўся з расейскім міністрам вайны Івановым, што «хотим мы или не хотим, а Александр Григорьевич будет опять президентом» (радыё «Эхо Москвы», 6 лютага). Казулін быў больш стрыманы (публічна). Складваецца ўражаньне, што Лубянка цяпер вырашае пытаньне здымаць ці не здымаць Мілінкевіча (Ярмошына выканае любы загад). Абодва варыянты ў руках Масквы. Калі Мілінкевіча пакідаюць, значыць стаўка толькі на Лукашэнку застаецца ў сіле. Будуць рабіць «элегантную». Калі Мілінкевіча выкідваюць – гэта значыць, што разглядаецца магчымасьць замены Лукашэнкі на слабога, але больш зручнага Казуліна. Пры гэтым генэральная стаўка на Лукашэнку застаецца, але з Казуліна адкрыта будуць ляпіць прамаскоўскага «лідэра» падстаўной апазыцыі. (Улічым , што Лукашэнка будзе весьці сваю тактыку, каб ацалець). Рэальнай альтэрнатывай гэтым маніпуляцыям зьяўляецца толькі Народнае Галасаваньне. Выхад Казуліна-Мілінкевіча з выбарчай кампаніі немагчымы і быў бы безвыніковы (рэжым страхуецца Гайдукевічам і ўлада застаецца ў Лукашэнкі). Народнае Галасаваньне – гэта законнае і адкрытае змаганьне з рэжымам. Беларуская эліта, аднак, сьведчыць сваю нерашучасьць і жаданьне пазьбегнуць адкрытай барацьбы. Частка падтрымлівае рэжым, частка йдзе ў тупік з Мілінкевічам; больш прагматычная група (хаця куды ўжо «больш») супрацоўнічае з Казуліным. Змагарная частка беларускай эліты гатовая ўдзельнічаць ў Народным Галасаваньні. Але нават пры гэтай сітуацыі застаецца магутны шанц перамогі над рэжымам праз Народнае Галасаваньне, якое можа перамагчы ў рашаючых пунктах сістэмы. 14 лютага 2006 г. 16/2/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |