Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прамаскоўскія людзі называюць беларусаў “быдлам” і едуць у Маскву

Сёньня ў Маскве ў офісе так званага “саюзу правых сіл” адбудзецца “прэзэнтацыя” перадвыбарчай праграмы Мілінкевіча. Туды ж накіроўваюцца Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук і камуніст Калякін. Гэтая публіка ўжо не хаваецца, скінулі маскі і — “ў Маскву”. Перасталі нават гуляць у “клопаты пра беларускі народ”, дзеля якога склалі нібыта праграмку. Навошта, калі ён для іх — “быдла”. У Маскву.

11-га лютага пра асноўныя публікацыі камуністычнай газэты “Товарищ” расказваў намесьнік галоўнага рэдактара Дзімітры Яненка:

Яненка: “Галоўны матэрыял нумару выйшаў пад назвай “Быдла” - беларускі народ павінен задумацца над тым, каб быць грамадзянамі а ня быдлам…” (радыё “Свабода”, 11.02.2006.). Вось так. Вядома, беларускія людзі маглі гэтага і не пачуць (колькі там слухае тое радыё ды яшчэ на кароткіх хвалях), але калі такое гаворыцца, значыць ведаюць беларусафобы, што ніхто іх за гэта не заб’е, пры гэбоўскай “дэмакратыі” і не такое можна казаць.

А вось выказваньне перад чарговай паездкай ў Маскву беднай марыянэткі гэтых “савецкіх мудрацоў” пра так званае “союзное государство” Ельцына-Лукашэнкі.

Мілінкевіч: “Сёньняшняя пабудова саюзнай краіны - там больш рыторыкі, больш мітаў, чым праўдзівых адносінаў, перш за ўсё эканамічных. Чаму не ідзе справа? Таму што базіс закладзены дрэнны. У эканоміцы ў нас ўсё горш і горш. І мы прапануем прагматычныя адносіны, якія грунтуюцца на ўзаемных дамовах. Мы не зьбіраемся адразу, калі прыйдзем да ўлады, ануляваць усё, што было дамоўлена” (радыё “Свабода” (15.02.2006). Уся гэтая падлыжнасьць, аднак, пусты звон, Масква ўжо ім сказала хто будзе прэзыдэнтам, але звоніць ён пад бой курантаў. Гэтае цынічнае халуйства ўражвае. Нават незабыўны Ганчарык да такога не даходзіў.

Расейцы задаволеныя і дзелавіта падказваюць што трэба рабіць. Расейскі палітоляг Сяргей Маркаў: “Мілінкевічу тут трэба пераадолець падазрэньне, што гэтак, як Юшчанка, у выпадку свайго прыходу да ўлады, ён будзе праводзіць палітыку антырасейскую”. Вось яны і стараюцца, хоць разумеюць, што ніякага іхняга “прыходу да ўлады” не плянуецца. Нізкія паводзіны.

Тамаш Ракса

16/2/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024