Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лубянская правакацыя

Ужо некалькі тыдняў мільёны людзей у розных краінах сьвету, кінуўшы штодзённыя справы, удзельнічаюць у акцыях пратэсту. Мусульмане ў эўрапейскіх, азіяцкіх і афрыканскіх краінах паляць сьцягі і прадстаўніцтвы заходніх дзяржаваў і патрабуюць пакараньня сьмерцю аўтараў блюзьнерскіх карыкатураў антыісламскага зьместу.

Найбольш дасталася Даніі. Там напалоханыя і ўстрывожаныя людзі, там нясе вялікія страты бізнэс. Для чалавецтва карыкатуры ў дацкай газэтцы “Юлландс-Постэн” (вядомай толькі падпісчыкам у некалькіх правінцыях маленькага каралеўства) і сусьветная драма, што разыгралася пасьля іх апублікаваньня, сталіся поўнай нечаканасьцю. Хто ж стаіць за гэтай маштабнай блюзьнерскай правакацыяй. Хто расчыніў скрынку Пандоры?

Аказалася, што высьветліць гэта надзвычай лёгка. Дастаткова толькі зрабіць некалькі клікаў ў сеціве і пашукаць інтэрнэт-старонкі згаданай дацкай газэткі. У газэтцы працуе мастацкім рэдактарам такі Флемінг Розэ (Flemming Rose). Ён не хавае, што гэта менавіта ён асабіста прыняў рашэньне і даў дабро на публікацыю блюзьнерскіх карыкатураў на прарока Мугамэда. Ну, што ж, здаецца, даў дык і даў. Але пацікавіўшыся творчай біяграфіяй гэтага “іскусствоведа в штатском”, мы даведаліся (у тым жа сеціве) цікавыя дэталі. У сувязі з імем рэдактара Розэ на маніторы ўзьнікаюць даўнія старонкі сайту грамадзкай арганізацыі пад назовам “Камітэт падтрымкі Чачэніі”, якая даўно дзейнічае ў Даніі і даводзіць дацкаму грамадзтву праўдзівую інвармацыю пра расейскія зьверствы ў Чачэніі і пра мужную барацьбу чачэнскага народу за сваю свабоду. У студзені 2003 г. актывістка гэтай арганізацыі Хэлен Краг (Helen Krag) зьвярнулася праз сеціва і прэсу зь лістом пратэсту. Яна пратэставала супраць дзейнасьці карэспандэнта дацкай газэты “Юлландс-Постэн” у Маскве Флемінга Розэ. Справа ў тым, што калі Х. Краг апублікавала ў Даніі свае меркаваньні пра арганізацыю тэракта ў тэатры на Дуброўцы ў Маскве рукамі ФСБ, Флемінг абрынуўся на яе і на “Камітэт падтрымкі Чачэніі” з грубымі абвінавачваньнямі ў “скажэньні праўды”. Флемінг абвінаваціў актывістаў у тым, што “яны называюць усіх расейцаў забойцамі і бандытамі, а чачэнскіх тэрарыстаў высакароднымі змагарамі за волю”. Флемінг даў “сваю” вэрсію вайны ў Чачэніі – Расея наводзіць там канстытуцыйны парадак і змагаецца з тэрарыстамі. Адным словам, маскоўскі карэспандэнт зрабіў аўтарскую копію лубянскага арыгінала.

Гэтага Флемінга гэбоўская кантора даўно ўжо выкарыстоўвае ў рамках распаўсюджанага агентурнага жанру – як агента ўплыву. Што ж тут зьдзіўляцца, што менавіта надзейнаму агенту (проверенному товарішчу) Флемінгу ФСБ даручыла чарговую, на гэты раз мастацкую місію: даць дабро на правакацыйныя карыкатуры. Агент заданьне выканаў і асабліва ня крыецца.
Ва ўсёй гэтай гісторыі самае цікавае, што дагэтуль ніхто не дадумаўся зьвязаць імя русіста і былога маскоўскага карэспандэнта Флемінга з драматычнымі падзеямі ў сьвеце. Нікому не прыйшло ў галаву высьветліць, хто стаіць за ім і хто зьяўляецца сапраўдным арганізатарам правакацыі.

Цяпер, калі мы будзем бачыць, як разьюшаны натоўп паліць дацкі сьцяг (чырвонае поле з белым крыжом – колеры Ісуса Хрыста), то павінны разумець, што менавіта Крэмль-Лубянка праз сваю агентуру арганізавалі масавае спаленьне Крыжа і ўсю гэтую міжнародную і міжрэлігійную правакацыю. Яшчэ адным доказам дэструкцыйнай дзейнасьці пуцінскай канторы зьяўляецца факт, што мусульмане на тэрыторыі РФ не арганізавалі аніводнай брутальнай акцыі пратэсту, абмежаваўшыся цывілізаванымі заявамі. Пагромы, пажары і забойствы лубянцам былі патрэбныя ў чужых краінах, а не на сваёй тэрыторыі. Так што не здарма на старонцы pbpf.org мы ўжо выказвалі меркаваньне пра маючае адбыцца ўзнагароджваньне купкі дацкіх агентаў ФСБ ордэнам “Дружбы Народаў”. Вось вам і “взвейтесь, соколы орламі…” Такіх маштабаў, прызнацца, не дасягалі нават Дзяржынскі з Бэрыям.

Янка Базыль

18/2/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024