Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расея плянуе прывезьці на Беларусь атамныя бомбы 16 лютага 2006 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра ўчорашнюю заяву, зробленую ў Маскве камандуючым ваенна-паветранымі сіламі Расеі Міхайлавым. Той заявіў, што ў бліжэйшы час Расея мае намер размясьціць на тэрыторыі Беларусі сваю ваенна-паветраную базу. Генэрал не выдаў, дзе будзе знаходіцца гэтая база. Сказаў толькі вельмі коратка: “Мы маем сур’ёзныя намеры…” Такія базы РФ ужо мае ў Кыргызтане і Арменіі. Наш камэнтар: У чарговы раз мы можам сказаць дзякуй польскім журналістам, якія ў адрозьненьні ад эўраспэцоў не прапусьцілі ў плыні расейскай інфармацыйнай лухты самае галоўнае і сапраўды сэнсацыйнае. Дык вось: расейская вайсковая авіяцыя атабарыцца з сваімі ракетамі і бомбамі на тэрыторыі нашай (незалежнай эўрапейскай) дзяржавы і апынецца на 500-700 кілёмэтраў бліжэй да цывілізаванай Эўропы, яе гарадоў, людзей, вайсковых базаў і камунікацыяў. Чаму ніхто ў Старзбургу або Брусэлі аніслоўца не піскнуў пра гэтыя творчыя ініцыятывы Крамля? Крамля, які, як гэта нядаўна прызналі ўсе, аказаўся вельмі непрадказальным і распярэзаным хаўрусьнікам. Можа там падумалі, што нейкаму генэралу раптам захацелася ў алавянных жаўнерыкаў і самалёцікі пагуляць? Можа там думаюць, што на расейскіх бамбавіках возяць выключна пачкі з гуманітарнай дапамогай ды агітацыйныя ўлеткі? У гэты самы час Брусэль з Стразбургам абмяркоўваюць “больш важныя” праблемы. Нехта зноў выкінуў на грамадзкую арэну здымкі з багдадзкай турмы Абу-Грэйф ды з разгону дэманстрацыі брытанскай паліцыяй у Басры. Нехта ўзьняў вэрхал на тэму амэрыканскай турмы для тэрарыстаў у Гуантанама. Нехта падкінуў чарговую антыамэрыканскую тэму дзеля распальваньня чарговай антыамэрыканскай дыскусіі. І пайшло-паехала… Надрываюцца сацыялісты і лібэралы на адмысловым паседжаньні ў Стразбургу, стракацяць жудаснымі загалоўкамі СМІ. Надрываюцца і стракацяць наконт фактаў, якімі ўжо ўшчыльную займаюцца вайсковая пракуратура і спэцслужбы ЗША і Брытаніі. За тупатам і крыкамі ніхто, акрамя палякаў, нічога ня ўбачыў, не пачуў злавесную сэнтэнцыю залітага крывёй чачэнскіх дзяцей маскоўскага авіяката: “Мы маем сур’ёзныя намеры…” Брусэльскі Захад неахайным жэстам аддае Беларусь пад расейскую акупацыю (у абмен на газ-нафту). І ў той жа самы час накідваецца на ЗША, якія пасьлядоўна выступаюць у абарону незалежнасьці Беларусі. А маскоўская ваеншына падсоўвае свае носьбіты сьмерці і разбурэньня бліжэй да Заходняй Эўропы. 18/2/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |