Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (14-16 лютага 2006 г.)

У першай палове лютага ў Маскве адбылася ваяўнічая канфэрэнцыя “няпрызнаных дзяржаваў”. Маюцца на ўвазе скляпаныя Крамлём-Лубянкай незаконныя ўтварэньні на тэрыторыі чужых краінаў, дзе стаяць расейскія войскі і ўладу трымае гэбэ: Прыднястроўе, Абхазія і Паўднёвая Асэція.
Ужо пятнаццаты год Масква арганізоўвае на гэтых няшчасных землях фальшывую “незалежнасьць”, за якой павінна адбыцца вяртаньне гэтых тэрыторыяў у склад Расеі. Факт, што кіруюць там прамаскоўскія бандыты, быў пацьверджаны яшчэ раз 14 лютага. Каля “сталіцы” Прыднястроўя г. Ціраспаля быў знойдзены труп, пасечаны кулямі. Трупам аказаўся намесьнік старшыні Союза русскіх обшчін Пріднестровья Олег Белокаменный. Акрамя свайго намесьніцтва, ён быў яшчэ “дэпутатам” мясцовага савета і пасьпяховым бізнэсмэнам. Нічога ня зробіш, там, дзе тэрыторыяй кіруе агентура “белокаменной” Масквы, там заводзяцца такія ж мафійныя парадкі і рэгулярна гінуць белакаменныя.
15 лютага ў Дзярждуму РФ урэшце выклікалі міністра вайны Іванова, каб ён даў справаздачу пра зьверскія парадкі ў арміі. Ён бадзёра расказаў пра тое-сёе. Але самае цікавае было потым. На трыбуну кінуліся жырыноўцы начале са сваім паханом. Яны крычалі, што Іваноў “надта мягкій і дабрасярдэчны”, што яго ў мінабароны “ужо празвалі сьвятым”, што трэба быць гразнейшым, каб усі трэсьліся і г.д. Лубянскія шаўкі вельмі хватка пабудавалі лінію абароны правальнага лубянскага генэрала, які залез у чужое міністэрства. Усяму шоў не хапала толькі бубнаў і сьвістуляк. Але ж адпрацаваная рэжысура ў канторы, пэўна Станіслаўскага начыталіся. Вось бы такое майстэрства ды на пабудову арміі. Але нічога не атрымліваецца і не атрымаецца, імпэрскае войска гніе.
Расейскае тэлебачаньне энтузіястычна паказвае рэпартажы з бэрлінскага кінафэстывалю. Там нарабіў шуму скандальны фільм “Дарога на Гуантанама”. Галоўныя ролі нават сыгралі два брытанцы пакістанскага паходжаньня, былыя вязьні амэрыканскай турмы для тэрарыстаў у Гуантанама. Яны й самы барадата і весела ўсьміхаліся на прэс-канфэрэнцыях і пляжылі амэрыканскі імпэрыялізм. У фільме паказаны жорсткія парадкі турмы і пакуты вязьняў. На гэтую тэму па ўсяму заходняму сьвету разгортваецца чарговая антыамэрыканская кампанія. Подленькія немцы ўхапіліся за паказаньні двух лёнданскіх пакістанцаў і мабілізуюць на гэты вэрхал кінапрыгажуняў, вядомых рэжысёраў, газэтчыкаў, спэцоў па піяру. Мэта адна, самая галоўная – нанесьці ўдар па Амэрыцы, якая ўзяла на сябе асноўны цяжар ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Пад гэтую аглушальную шуміху расейскі імпэрыялізм нахабна лезе ў Беларусь, у адкрытую заяўляе пра пляны адкрыцьця ў нашай краіне сваёй ваенна-паветранай базы (гэта ад якой ваеннай пагрозы?) і пра пляны чарговага ўзьвядзеньня на менскі трон вернага маскоўскага сатрапа Лукашэнкі. Эўропа гэтым часам наладжвае банкеты і інтэрвію для падстаўной пустышкі Мілінкевіча і толькі чакае, калі расейская імпэрыя ўрэшце канчаткова акупіруе Беларусь. Паралельна рыхтуецца да рэваншу за леташнюю паразу расейская агентура ва Украіне, дзе ў сакавіку адбудуцца парляманцкія выбары. Вось бы што абмяркоўваць у Заходняй Эўропе, вось бы чым усхвалявацца. Але 16 лютага ў Эўрапарляманце крыкліва абмяркоўваюць турму на Гуантанама. Эўракабыле лейцы пад хвост заляцелі з зусім іншай нагоды. Мы маем уражаньне, што ўся эліта Эўразьвязу пагалоўна ўступіла ў саюз кінематаграфістаў і фэстываліць круглы год. Дакуражацца эўрапіжоны, аж покуль не зьявіцца ў прэзыдыюме лубянскі матрос Жалязьняк ды не выдасьць сваю гістарычную сэнтэнцыю: “Караул устал. Пошли вон!..”
15 лютага парлямант Грузіі прагаласаваў за прыняцьце антыакупацыйнай рэзалюцыі. Дзеяньні расейскіх “міратворцаў” у Паўднёвай Асэціі адэкватна названы “пэрманэнтнай спробай Расеі анэксіраваць гэтую частку тэрыторыі Грузіі”. Грузінскія парлямантары канстатуюць, што за 14 гадоў знаходжаньня расейскіх вайскоўцаў на гэтай тэрыторыі “не дасягнута ніякіх станоўчых вынікаў па ўрэгуляваньні канфлікту”. Яны патрабуюць вывесьці расейскія аддзелы і замяніць іх міжнароднымі сіламі. Трэба нагадаць, што Масква прымусіла грузінскае кіраўніцтва падпісаць дамову пра “расейскіх міратворцаў” у 1992 г. Тады Расея актыўна ўлезла ў грузінскія справы, зьліквідавала канстытуцыйны парадак у краіне і пасадзіла на трон свайго стаўленіка Шэварнадзэ (ён і падпісаў дамову). Даўно ўжо няма Шэварнадзэ, Грузія ўзяла курс на выйсьце з усіх маскоўскіх структураў і на далучэньне да НАТО. А маскоўскія пьяніцы ўсё езьдзяць па грузінскай зямлі на браневіках. Урэшце гордаму народу гэта абрыдла і ён вырашыў выпхнуць госьцікаў за каўказкі хрыбет. Беларусы, даведаўшыся пра галасаваньне ў Тбілісі, уключылі тэлевізары і разгарнулі інтэрнэтстаронкі, чакаючы рэакцыі Масквы. А там поўная разгубленасьць. Наперад лубянскі рэжым выштурхнуў свайго лякальнага халуйка Багапша, які называе сабе “прэзыдэнтам Абхазіі” (яшчэ адзін рэгіён Грузіі, акупаваны маскоўскімі “міратворцамі”). Багапш з імпэтам мясцовага Канаплёва выдаў прамову пра “Грузии не удастся остановить процесс нашей интеграции с Россией…” У Дзярждуме 16 лютага ад разгубленасьці ня ведалі, што казаць. Да журналістаў выйшаў думскі старшыня Грызлоў. З выглядам даўно някормленай інкубатарскай курыцы ён няўпэўнена балматаў, апусьціўшы крылы: “Мы не дапусьцім… Грузія забываецца… Як гэта так!” Сітуацыю сцэнарнага правалу вымушаны былі ратаваць запісныя думскія блазны. Жырыноўцы абвінавацілі ў падыгрываньні праціўніку пасла РФ у Грузіі Уладзіміра Цхіквішвілі (не дапамагло лубянскаму кадру і грузінскае прозвішча), гарланілі “ні шагу назад, ні одной пяді землі”. А ў маскоўскім прэс-цэнтры больш стрыманы і ня менш подлы “палітоляг” Маркаў (вядомы імпэрыяліст і па беларускіх справах) казаў жалезным голасам: “Калі расейскія войскі сыйдуць з Паўднёвай Асэціі, гэта будзе азначаць вялікую каўказкую вайну… Грузія ўжо добра падрыхтавала сваю армію і паліцыю. І будзе цяпер браць пад кантроль тэрыторыю Паўднёвай Асэціі”. Наконт першай часткі маркаўскай цытаты, мы можам нагадаць, што менавіта прыход Расеі на Каўказ яшчэ ў 1780-я гады азначаў пачатак вялікіх і бясконцых каўказкіх войнаў і рэпрэсіяў. А вось што да другой часткі, то трэба нагадаць Маркаву і іншым у Маскве: сапраўдныя міратворчыя замежныя сілы знаходзяцца на тэрыторыі канфлікту якраз да таго моманту, пакуль сувэрэнная дзяржава не стабілізуе свае войска і паліцыю. А браць пад кантроль тэрыторыю сувэрэннай Грузіі грузінская армія і паліцыя маюць поўнае права ў адпаведнасьці з міжнароднымі законамі.
У акупантаў, якіх гоняць прэч па ўсіх каўказкіх краінах, ня вытрымалі нэрвы. Яны пачалі лётаць на сваіх бранемашынах па гарадах і вёсках. У Грозным акупанцкі браневік наехаў на белы аўтамабіль і забіў галоўнага кардыёляга рэспублікі Муртазаева. З заўважальнай рэгулярнасьцю ў Чачэніі гінуць першыя асобы прамаскоўскага рэжыму, скляпанага на акупаванай тэрыторыі Лубянкай. Часам яны падрываюцца на бомбах (як Кадыраў), і Масква звальвае віну на “тэрарыстаў-сэпаратыстаў”. Часам яны трапляюць пад гарачую руку і шалёныя колы акупантаў, як гэты Муртазаеў. Часам іх ліквідуюць нават непасрэдна ў Маскве, як палпрэда Абрамава (вядомага сваім хлапечым выглядам і дрыготкімі рукамі) – у ягоны аўтамабіль таксама ўрэзаўся нейкі таран. Прамаскоўская эліта павінна была б даўно ацаніць гэтую статыстыку ды ўцякаць падалей ад сваіх крывапрысяжных гаспадароў. Але хочацца ўлады і грошай, як той казаў – “только через мой труп…”
А ў самой расейскай імпэрыі 16 лютага запомніцца акцыяй пратэсту пэнсінэраў. У сталіцы адной з фіна-угорскіх аўтаноміяў Сыктыўкары на плошчу Леніна пад помнік яму ж выйшлі верныя ленінцы. Над натоўпам асобаў у 300 мясцовыя зюганаўцы апэратыўна ўзьнялі чырвоныя сьцягі, а старым раздалі плякаты “Нет геноціду в Россіі!” Мелася на ўвазе рэгулярная нявыплата пэнсіяў і пасобіяў. Якому-небудзь амэрыканцу вельмі кур’ёзна было б глядзець на шыхт гэтых пажылых людзей, зьнешне зусім не падобных на гаіцянскіх галадранцаў. Пэнсіянэры ў футравых пухнатых шапках, у асноўным жанчыны — яны больш нагадвалі шыхт старой гвардыі Напалеёна. Амэрыканцу адразу й не растлумачыш, што ў краіне, дзе безьліч выкапняў і багацьцяў, футраў, рыбы і садавіны з гароднінай можа не хапаць грошай на выплату нікчэмных пэнсіяў старым людзям. А натуральнай рэакцыяй гэтых абрабаваных дзяржавай людзей ёсьць зьбіраньне (даволі кволых) дэманстрацыяў пад помнікамі заснавальніку гэтай мафійнай дзяржавы і яе бандыцкай ідэялёгіі ды яшчэ пад крывавым сьцягам гэтых бандытаў. Не растлумачыш гэтага й камбаджыйцу. Ну, гэта было б ўсё роўна, што дэманстраваць у Пнам-Пэні пад помнікам Пал-Поту і патрабаваць паратунку ад генацыду ў “чырвоных кхмэраў”. Абодва замежных назіральнікі спыталіся б: а дзе ж расейская моладзь? Лінгвістам давялося б шукаць лексічны адпаведнік і перакладаць лёзунг расейскай моладзі – “А мне всё по барабану!” Але ж, сапраўды экзатычная краіна, загадка сусьветнай цывілізацыі.

Янка Базыль

18/2/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024