Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (17-18 лютага 2006 г.)

17 лютага паўнамочны прадстаўнік Пуціна на Далёкім Усходзе Каміль Ісхакаў выступіў з палымяным заклікам да “соотечественіков за рубежом” (маюцца на ўвазе мільёны расейскіх асаднікаў, што атабарыліся па-за межамі РФ). Ісхак-хан прапануе ім засяляць сабой паўвыспу Камчатку.
Праўда, ён сам прызнае, што “нужно ешчё много сделать там для налажіванія жізні”. Як глыбакадумна сфармулявана! Кожны расеец ведае, што краіна камчадалаў і вулканаў надаецца на экстрэмальны турызм і іншыя экспэрымэнты. Вось паспрабуй цяпер вытурыць туды “соотечественіков” з эўрапейскай Рыгі, цёплага Крыму, з спальных кварталаў Менску. Яны будуць стаяць на сьмерць, як панфілаўцы, учапіўшыся ў асфальт несваіх гарадоў. Для нармальнай этнічнай меншасьці лягічным манэўрам, каб пазьбегнуць запросінаў на камчацкія вулканы, была б дэманстрацыя ляяльнасьці краінам і народам, на зямлі якіх яны атабарыліся. А таксама засвойваньне дзяржаўных моваў і павага да мясцовых традыцыяў і каштоўнасьцяў. Расейская меншасьць нічога гэтага ня хоча і не прызнае. Яна не хавае нянавісьці да ўсяго латышскага, крымска-татарскага, украінскага і беларускага. Яна ня хоча інтэгравацца ў чужыя грамадзтвы і ўголас кажа: “Мы вам ешчё покажем…” Гэбэ карыстаецца гэтай публікай дзеля сваіх правакацыяў. Гэтая публіка паводзіць сабе такім чынам, што становіцца зразумелым – яна ня бачыць будучыні для сабе ў краінах, дзе атабарылася.
Вядомы італьянскі палітжулік Бэрлусконі публічна абвінаваціў Украіну ў энэргетычных цяжкасьцях, якія зьведала Італія сёлета. Прэм’ер Італіі (цяпер выканаўца абавязкаў у сувязі з роспускам кабінэту перад выбарамі) заявіў: “Газаправод ідзе да нас праз тэрыторыю Украіны. Гэтая краіна незаконна забрала ў студзені 35 мільёнаў кубоў газу, які ішоў з Расеі да нас…” Лепшы сябра Пуціна, які першым з эўрапейскіх лідэраў цалаваўся з лубянскім забойцам пасьля трагедыі ў Беслане, бессаромна маніць. Ужо даказана, што Украіна не адпампоўвала для сабе ніякага газу ў студзені. Сама Расея панізіла ціск у газаправодзе, каб наладзіць правакацыю і паставіць на калені Захад, залежны ад сібірскіх энэрганосьбітаў. Пуцінскі хаўрусьнік звальвае віну за цяжкасьці на ўкраінцаў, робіць прыемнае свайму… Хацелася напісаць “сябру”, але ўжо зразумела, што вырысоўваецца чарговая постаць у васальнай сістэме адносінаў паміж эўрапейскім эстэблішмэнтам і РФ. Самым выразным і вядомым васалам Расеі зьяўляецца адстаўны канцлер ФРГ Шродэр. Цяпер перад лубянскім паханом схіліўся рымскі прайдзісьвет і сэрвільна гукае мафійную формулу паслушэнства: “Bacciamo le mani” (“Цалуем ручкі”).
17 лютага Пуцін падпісаў указ аб стварэньні “Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту”. Афіцыйная задача новай супэрструктуры – каардынацыя ўсіх сілавых структураў Расеі. Начальнікам НАКа прызначаны Патрушаў, галоўны ў ФСБ. Лубянка будзе кіраваць гэтай супэрструктурай і агучыла павышэньне свайго цэнтральнага апарату на 300 пасадаў. Рэгіянальныя структуры ФСБ цяпер будуць арганізоўваць і кіраваць дзейнасьцю рэгіянальных штабоў НАКа. Рашэньні фэдэральнага штабу НАКа будуць абавязкавымі для выкананьня ўсімі дзяржаўнымі ворганамі. А прадстаўнікі гэтых дзяржворганаў будуць уваходзіць у гэтыя штабы. Лубянскі НАК падпарадкоўвае сабе ўзброеныя сілы, МУС, міністэрства аховы здароўя, міністэрства энэргетыкі, мінтранспарта, мінюстыцыі, росфінманіторынг (прасьцей сказаць, што ён цяпер не падпарадкоўвае). Указ уступіць у сілу пасьля прыняцьця Думай “Закона аб супрацьцдзеяньні тэрарызму”, які прайшоў першае чытаньне яшчэ ў сьнежні 2004 г. Пуцінцы падкінулі гэты заканапраект пасьля зьбітых на прыканцы жнішня пасажырскіх самалётаў, выбухаў у Маскве і бесланскай трагедыі. Тады гэты заканапраект шакіраваў многіх. У ім было шмат чаго: напрыклад, пра тое, што плаціць за шкоду ў выніку тэракта павінна сямьмя тэрарыста (пуцінская і патрушаўская сямейкі даўно б ужо разарыліся), што трэба зьбіваць самалёты, захопленыя тэрарыстамі і г.д. Там былі фармулёўкі “надзвычайнага становішча”, “Контртэрарыстычнай апэрацыі” і “рэжыму тэрарыстычнай небясьпекі”, паводле якіх можна было поўнасьцю адмяняць канстытуцыйныя нормы, арыштоўваць людзей і забараняць любую дзейнасьць. Разумеем, што расейскае грамадзтва ўжо “сасьпела” для прыняцьця гэтага закону аб дзяржаўным беззаконьні. І скора Расея ўзбагаціцца татальнай дыктатурай спэцслужбаў. Гэбізм працягвае сваю эвалюцыю і дае жудасны плён.
А ў горадзе Грозным грозна зашумеў Кадыраў-малодшы, якога называюць выканаўцам абавязкаў старшыні прамаскоўскага ўраду Чачэніі. Ён пагражаў звальненьнем сваім міністрам. Яны абавязаны будуць у бліжэйшы час вярнуць свае семьі з Расеі на тэрыторыю Чачэніі. Але ж хітранькія калябаранты-здраднікі чачэнскага народу. Баяцца помсты за сваю службу маскоўскім акупантам. Адвезьлі свае семьі падалей у краіну сваіх гаспадароў. А самы ўдаюць перад журналістамі, што ў разбуранай Чачэніі “мір і покой”.
А Іванову хоць бы хны. Абваляны ў пер’е міністар вайны РФ працягвае сваю рэклямную кампанію. Жудасныя факты катаваньняў у расейскім войску яму не перашкода. 18 лютага ён разразаў у Маскве чырвоную стужку на адкрыцьці новага лядовага палацу для спартоўцаў і дзяцей, усьміхаўся сваёй гадзючай усьмешачкай і славіў савецкі спорт. Непатапляльны лубянскі карабель не мяняе сваіх капітанаў нават калі высьвятляецца, што каманда зажыва гніе ў трумах. Хаця няма чаму зьдзіўляцца, калі дзяржавай і яе інстытуцыямі пачалі кіраваць асобы са спэцслужбаў. У іх не атрымліваецца ні дзяржкіраваньне, ні публічная палітыка, ні папулярнасьць. Яны прызвычаяны дзейнічаць у ценю, “пад плашчом і з кінжалам”. Ну, за што ні возьмуцца, атрымліваецца крыва і аляпавата.
Ня лепш справы і на Захадзе. Мы ўжо камэнтавалі клінічныя паводзіны пуцінскага сябра Бэрлусконі, які публічна называў сабе Хрыстом. Аказваецца, Бэрлуска і ў свой кабінэт міністраў назьбіраў шэраг сацыяльна небясьпечных дзівакоў. Міністар па рэформах Кальдэролі, напрыклад, 17 лютага падчас свайго выступу па італьянскаму тэлебачаньню раптам рассьцябнуў на сабе кашулю і прадэманстраваў тэлегледачам маечку з выявай блюзьнерскіх антымусульманскіх карыкатураў. Міністар блюзьнерыў і на словах. Ужо праз некалькі гадзінаў у Лівіі дэманстранты пачалі паліць італьянскія сьцягі і штурмаваць будынак прадстаўніцтва Італіі. Паліцыя адкрыла агонь, забіты і паранены дзесяткі чалавек. Камэнтатары часам ужываюць у адносінах да шэрагу эўрапалітыкаў тэрміны “блазны”, “марыянэткі”, “прайдзісьветы”, а ў адносінах да эліты Эўразьвязу – “небясьпечны балаган”. Даведаўшыся пра апошнія навіны з Рыму, разумееш, што камэнтатары даволі адэкватна карыстаюцца гэтай лексікай. Дарэчы, Бэрлуска папрасіў міністра-правакатара сысьці ў адстаўку. Той гукнуў нешта ў стылі “врош, не вазьмёш” і адстаўляцца адмовіўся. Commedia dell’arte працягваецца.

Янка Базыль

18/2/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024