Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Пуціністы плянуюць татальную дыктатуру спэцслужбаў 17 лютага Пуцін падпісаў указ аб стварэньні “Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту”. Афіцыйная задача новай супэрструктуры - каардынацыя ўсіх сілавых структураў Расеі. Начальнікам НАКа прызначаны Патрушаў, галоўны ў ФСБ. Лубянка будзе кіраваць гэтай супэрструктурай і агучыла павышэньне свайго цэнтральнага апарату на 300 пасадаў. Рэгіянальныя структуры ФСБ цяпер будуць арганізоўваць і кіраваць дзейнасьцю рэгіянальных штабоў НАКа. Рашэньні фэдэральнага штабу НАКа будуць абавязкавымі для выкананьня ўсімі дзяржаўнымі ворганамі. А прадстаўнікі гэтых дзяржворганаў будуць уваходзіць у гэтыя штабы. Лубянскі НАК падпарадкоўвае сабе ўзброеныя сілы, МУС, міністэрства аховы здароўя, міністэрства энэргетыкі, мінтранспарта, мінюстыцыі, росфінманіторынг (прасьцей сказаць, што ён цяпер не падпарадкоўвае). Указ уступіць у сілу пасьля прыняцьця Думай “Закона аб супрацьцдзеяньні тэрарызму”, які прайшоў першае чытаньне яшчэ ў сьнежні 2004 г. Пуцінцы падкінулі гэты заканапраект пасьля зьбітых на прыканцы жніўня 2005 г. пасажырскіх самалётаў, выбухаў у Маскве і бесланскай трагедыі. Тады гэты заканапраект шакіраваў многіх. У ім было шмат чаго: напрыклад, пра тое, што плаціць за шкоду ў выніку тэракта павінна сямьмя тэрарыста (пуцінская і патрушаўская сямейкі даўно б ужо разарыліся), што трэба зьбіваць самалёты, захопленыя тэрарыстамі і г.д. Там былі фармулёўкі “надзвычайнага становішча”, “Контртэрарыстычнай апэрацыі” і “рэжыму тэрарыстычнай небясьпекі”, паводле якіх можна было поўнасьцю адмяняць канстытуцыйныя нормы, арыштоўваць людзей і забараняць любую дзейнасьць. Разумеем, што расейскае грамадзтва ўжо “сасьпела” для прыняцьця гэтага закону аб дзяржаўным беззаконьні. І скора Расея ўзбагаціцца татальнай дыктатурай спэцслужбаў. Гэбізм працягвае сваю эвалюцыю і дае жудасны плён. Валеры Буйвал 19/2/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |