Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
17 лютага паўнамоцны прадстаўнік Пуціна на Далёкім Усходзе Каміль Ісхакаў выступіў з палымяным заклікам да “соотечественіков за рубежом” (маюцца на ўвазе мільёны расейскіх асаднікаў, што атабарыліся па-за межамі РФ). Ісхак-хан прапануе ім засяляць сабой паўвыспу Камчатку. Праўда, ён сам прызнае, што “нужно ешчё много сделать там для налажіванія жізні”. Як глыбакадумна сфармулявана! Кожны расеец ведае, што краіна камчадалаў і вулканаў надаецца на экстрэмальны турызм і іншыя экспэрымэнты. Вось паспрабуй цяпер вытурыць туды “соотечественіков” з эўрапейскай Рыгі, цёплага Крыму, з спальных кварталаў Менску. Яны будуць стаяць на сьмерць, як панфілаўцы, учапіўшыся ў асфальт не сваіх гарадоў. Для нармальнай этнічнай меншасьці лягічным манэўрам, каб пазьбегнуць запросінаў на камчацкія вулканы, была б дэманстрацыя ляяльнасьці краінам і народам, на зямлі якіх яны атабарыліся. А таксама засвойваньне дзяржаўных моваў і павага да мясцовых традыцыяў і каштоўнасьцяў. Расейская меншасьць нічога гэтага ня хоча і не прызнае. Яна не хавае нянавісьці да ўсяго латышскага, крымска-татарскага, украінскага і беларускага. Яна ня хоча інтэгравацца ў чужыя грамадзтвы і ўголас кажа: “Мы вам ешчё покажем…” Гэбэ карыстаецца гэтай публікай дзеля сваіх правакацыяў. Гэтая публіка паводзіць сабе такім чынам, што становіцца зразумелым – яна ня бачыць будучыні для сабе ў краінах, дзе атабарылася. Юрка Марозаў 22/2/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |