Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Акупацыйны рэжым дзейнічае адкрыта супраць Беларусі Апошнім часам беларусам зь Нью-Ёрку стала немагчыма датэлефанавацца ў Беларусь да пісьменьнікаў. Механічны голас у слухаўцы выраблена гугнявіць па-расейску: то “лінія повріждіна”, то “позвоніте попозже”. І так з дня ў дзень. Першай лопнула цярпеньне Валенціне Якімовіч. Зьвярнулася яна ў кампанію MasterCall, праз якую тэлефанавала акурат Міхасю Скоблу, і пытаецца чаму гэта сувязь зьнікла. А ёй і адказваюць, што кампанія ні пры чым, бо у сувязі з палітычнымі падыходамі ў Беларусі гэты нумар і шэраг іншых зачыненыя для камунікацыі беларускім бокам. Пасьля гэтага Валенціна тэлефануе мне і пытаецца ці не ўвялі на Беларусі ваеннае становішча. Якое становішча ў Беларусі – вядома. Нацыю душаць. Беларусажэрцы заплянавалі ліквідаваць галоўную нацыянальную арганізацыю Беларусі – саюз пісьменьнікаў, да зьнішчэньня якога маскоўская Лубянка і рэжымная улада ў Менску рэгулярна крок за крокам падступаліся ўсе гэтыя дванаццаць ганебных гадоў. Таму сувязь з Амэрыкай на пісьменьніцкія тэлефоны адключылі заранёў. 22 лютага Міністэрства юстыцыі зьвярнулася ў Вярхоўны суд з прапановай ліквідаваць Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Першае пасяджэньне Вярхоўнага суду ў гэтай справе прызначана на 3 сакавіка. Галоўныя прэтэнзіі да пісьменьнікаў носяць адкрыта ёрніцкі характар. Беларусаненавісьнікі ўпэўненыя, што зробяць сваю справу. Міністэрства юстыцыі пералічыла «прэтэнзіі» да найстарэйшай у краіне творчай арганізацыі, а менавіта – адсутнасьць арыгіналу статуту, наяўнасьць на будынку Дома літаратара шыльды з выявай гербу “Пагоня”, карыстаньне цягам чатырох месяцаў пячаткай, на якой назва арганізацыі ня ўзятая ў двукосьсі, а таксама правядзеньне ў 2005 годзе ў кавярні Дома літаратара арганізацыйнага зьезду “Грамады” (да якога пісьменьнікі ня маюць дачыненьняў). Прыкрываючыся выбарамі, Масква заплянавала шмат разбурэньняў у Беларусі. Гэта ёй лёгка рабіць, там дзе народ не супраціўляецца. Але не заўсёды так будзе. Літаратуру мы не страцім. Бацькаўшчыну зьберажэм, а зь беларусажэрцамі і здрадай – паквітаемся. Яны нам яшчэ адкажуць і за літаратуру, і за Сьцяг, і за Пагоню, і за ўвесь народ. 24 лютага 2006 г. 24/2/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |