Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Загад аб забойстве Папы Яна-Паўла ІІ-га аддаў Л. Брэжнеў 3 сакавіка 2006 г. Славацкая газэта “Novy Cas” паведамляе пра справаздачу адмысловай камісіі італьянскага парляманту. Старшыня камісіі Паола Гудзані прадставіў факты і высновы аб падзеях 1981 г. Тады 13 траўня быў паранены ў выніку тэракту Папа Рымскі Ян Павел ІІ. На плошчы св. Пятра ў Рыме ў яго страляў турэцкі тэрарыст Алі Агча. Аднак, як даказвае камісія, рашэньне аб забойстве Папы прыняў асабіста Брэжняў. Гэтае заданьне атрымала савецкае ГРУ (служба ваеннай выведкі Крамля), а для прыкрыцьця перадаручыла яго калегам з спэцслужбаў ГДР і Баўгарыі. У Рыме пасьля няўдалага тэракту (Папа быў цяжка паранены, але выжыў) арыштавалі і судзілі баўгарына Антонава, супрацоўніка баўгарскіх авіялініяў. Але італьянскія судовыя халтушчыкі яго адпусьцілі за недахопам улікаў. Наш камэнтар: Вось і выходзіць на сьвятло Божая праўда пра яшчэ адно жудаснае злачынства Крамля-Лубянкі. Не адкруціліся товарішчі, ня здолелі схаваць канцы ў ваду. Ёсьць, праўда, адна своеасаблівая дэталь у справаздачы рымскай камісіі. Л. Брэжнеў ужо задоўга да 1981 г. быў псіхічна і фізічна няздольны да прыняцьця якіх-кольвечы самастойных рашэньняў. Ім кіравалі “паплечнікі”. Зразумела, што праект па забойству змагарнага першасьвятара Кароля Вайтылы, які натхняў польскую народную рэвалюцыю “Салідарнасьці”, прыняло палітбюро ЦК КПСС. Групоўка цэкоўскіх бандытаў нясе пэрсанальную крымінальную адказнасьць за палітычнае злачынства. А палітычную адказнасьць нясе маскоўска-савецкі рэжым (спадчыньнікам якога зьяўляецца цяперашняя РФ). Пра адказнасьць крымінальнікаў са спэцслужбаў мы ўжо ня кажам – гэта зразумела. А цяпер пра нашу сучаснасьць. Галоўны крамлёвец-лубянец можа колькі заўгодна езьдзіць з візытамі па заходніх сталіцах, падстаўляць руку сваім заходнім васалам для рытуальных пацалункаў (каб, крый Божа, Масква не раздумала газ і нафту ў Эўропу пампаваць). Можа крыўляцца і ўдаваць барацьбіта з тэрарызмам. Але ўсё роўна раскрыецца жудасная праўда пра яго пэрсанальна і пра ягоную крымінальную імпэрыю. Адчыніцца праўда пра масавае забойства дзяцей у Беслане па загаду гэтага Пуціна, праўда пра зьнішчэньне чачэнскага народу расейсімі эсэсаўцамі, праўда пра агрэсію расейскага гэбізму супраць Беларусі. Сіла народнага праклёну будзе настолькі вялікая, што маскоўскі монстр на гліняных нагах пасыпецца разам са сваімі васаламі. Валеры Буйвал 4/3/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |