Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (3-5 сакавіка 2006 г.)

Нямецкія нацысты, як вядома, былі вельмі шчырыя ў сваіх заявах: “Мы вас усіх зьнішчым. Арганізуем “Lebensraum”, на якім будзе жыць арыйская нямецкая нацыя…” Расейскі імпэрыялізм доўга гуляўся ў “сьветлую будучыню чалавецтва”, але апошнім часам стаў усё часьцей пераходзіць на фашыстоўскую лексіку. Дзярждума разаслала па РФ чарговы заканапраект. Яго уважліва пачыталі татарскія інтэлектуалы. Камітэт дзяржаўнай рады Татарстану па культуры, навуцы, адукацыі і нацыянальных пытаньнях 3 сакавіка рэзка адхіліў гэты праект фэдэральнага закону пад назовам “Аб асноўных напрамках нацыянальнай палітыкі”. Татары зьвярнулі ўвагу на тое, што ў тэкст уведзена паняцьце “русского народа, который является государствообразующим народом, самоопределившимся на всей территории РФ”, а таксама дэфініцыя “главенствующей роли русского народа”. Ну, як вам гэтыя фармулёвачкі на фоне забойстваў у Маскве і Пецярбургу пад крыкі “Бей жідов і чурок!” Навучыліся думскія лубянцы вязаць слоўцы кшталту “государствообразуюшчім”, як пятлю на шыю нярускіх народаў. Імпэрскі монстр у адкрытую, з дзіўнай шчырасьцю папярэджвае татарскі, башкірскі, украінскі, беларускі і іншыя народы пра свае намеры. Згаданым народам трэба ўсьведаміць фашыстоўскую небясьпеку з Масквы і салідарна супрацьпаставіцца імпэрскаму монстру.

4 сакавіка ў г. Грозным заснавалі чарговую ўсходнюю дынастыю. Кадырава-малодшага абвясьцілі “председателем правітельства Чечні” (так называецца марыянэткавы псэўдаўрад, які расейскія акупанты трымаюць у якасьці ўдаўкі на горле чачэнскага народу). У горадзе нават былі “народные гулянія”. “Гулянія” нам, аднак, па расейскіх тэлеканалах не паказалі, абмежаваліся кабінэтнымі сцэнамі. Бо зразумела, што вакол “гуляючых” была процьма акупанцкіх танкаў і маскоўскіх галаварэзаў. Рэпарцёрка бадзёра расказавала пра новага “председателя-предателя”: “Рамзан Кадыров был весел, много шутил и сказал, что никого в команде не заменит…” Памятаем, як часам ашчэрваў ўсьмешачку Кадыраў-старэйшы і аддаваў загады сваім іржава-мэталічным голасам. Што да “нікого не заменіт”, то сапраўды, камандваць і мяняць будзе акупанцкая маскоўская банда. Тая ж банда два гады таму ўзяла ды й замяніла самога Кадырава, падклаўшы пад яго магутную бомбу. На месца забітага бандыты паставілі Сярожку Абрамава, гастралёра з Масквы. Ён баяўся, трымцеў, але з часам засвоіўся з новай рольлю. Аднак, як толькі набраўся важнасьці, на ягоны аўтамабіль у прыгарадзе Масквы наехаў значна большы аўтамабіль, і Сярожка апынуўся ў шпіталі. Ёсьць такая лубянскай гульня. Называецца “чехорда” альбо “русская рулетка”. Кожны, хто хоча паслужыць “нашей велікой родіне”, павінен прымаць умовы гэтай гульні. Вось і Кадырка Другі, атрымаўшы пуцінскі ярлык на княжаньне, сьмяецца і жартуе. Цікава, колькі пясочку засталося ў лубянскай клепсідры?

Нават расейская журналістыка паціскае плячыма і пытаецца: “У чым жа быў сэнс безвыніковага візыту кіраўніцтва Хамас у Маскву?” Прыехала група барадачоў з палаючымі вачыма ў “століцу велікой родіны”. Пуціна якраз не было ў Маскве. Адразу ў аэрапорце хамасаўцы заявілі (як кажуць палякі – “prosto z mostu”), што як не прызнавалі, так і не прызнаюць права Ізраіля на існаваньне. З гэтым перакананьнем яны з Масквы, як вядома, і зьехалі. Дэлегаты рытуальна паразмаўлялі з міністрам замежных справаў Лаўровым, муфціямі РФ, сустрэліся з усходазнаўцамі. Атрымаўся нейкі навукова-акадэмічны візыт для дэлегацыі, якая займалася доўгія гады не акадэмічнай навукай, а ваеннымі дзеяньнямі ў самых жорсткіх формах. Чаму ж зьявіліся ў Маскве гэтыя прадстаўнікі? Ці такі ўжо безвыніковы гэты палестынскі візыт у “белакаменнай”? Яшчэ з часоў Ясіра Арафата і крамлёўскіх генсекаў менавіта Масква забясьпечвала зброяй і школіла легіёны палестынскіх байцоў і камандзёраў (іншымі словамі “займалася міратворчай дзейнасьцю” на Блізкім Усходзе). Упэўненасьць, зь якой афіцыйная Масква паводзіць сабе з Хамасам, радасная рэакцыя Крамля на разгубленасьць і страх ізраільскага кіраўніцтва і грамадзтва пасьля перамогі Хамаса на палестынскіх выбарах – усё гэта сьведчыць пра невыпадковасьць гэтай тэндэнцыі. Днямі маскоўскі эстэблішмэнт проста рытуальна прыняў і павіншаваў сваіх усходніх кліентаў (якіх у Ізраілі называюць тэрарыстамі). Расейская імпэрыя зьбіраецца і надалей “мацаваць мір на Усходзе”. Што ж, яна мае вялікі каўказкі досьвед.

У першыя дні сакавіка на вуліцах беларускіх гарадоў рэжым загадаў разьвесіць-расклеіць яркія агромністыя і меншых памераў плякаты. Зялёна-чырвоны колер вызначае дэвізы гэтай рэжымнай кампаніі: “За Беларусь независимую”, потым “За Беларусь процветающую”, “За Беларусь мирную” и г.д. На выявах салодкія амонаўцы, шчасьлівыя калгасныя старэчы, энтузіястычныя БРСМаўцы ды іншая рэклямная лухта. Найбольш змрочны па калярыту і, трэба прызнацца, найбольш адэкватны па вобразнаму рашэньню транспарант пра “Беларусь просвешчённую”. Сярэднестатыстычны падлетак у школьным мундзірчыку “смотрыт вперод” (цытуем Лукашэнку), а на фоне — змрочная чорная клясная дошка, на якой крэйдай напісана “Моя родина – Беларусь. Я живу в Минске…” Рэжым куражыцца, прамаскоўскім халуям здаецца, што яны назаўсёды зьнішчылі беларускую мову і беларускае школьніцтва. Зьнішчаючы нашу незалежную дзяржаву, яны плявузгаюць пра “незавісімость”. І думаюць, што так яно й застанецца, што яны будуць нішчыць і разбураць бясконца. Але трымцяць здраднікі, баяцца сказаць народу праўду пра маскоўскі праект паглынаньня нашай Беларусі расейскай імпэрыяй. Баяцца ў адкрытую выкінуць лёзунг “Все за союзное гасударство, товарішчі! Вся власть советам!” Блюзьнерскі “патрыятызм” рэжымных ваўкулакаў-прадажнікаў – мана на кароткіх ножках. Яна рассыпецца адразу, калі беларускі народ устане на абарону сваёй сапраўднай незалежнасьці (а не лубянскай “незавісімості”), сваёй мовы і культуры.

Разам з рэжымам і тымі ж мэтадамі дзейнічае псэўдаапазыцыя РБ. Тэлеканал “Эўраньюс” з 5 сакавіка ўжо суткі круціць рэпартаж з Баранавічаў, дзе ў вялікай зале выступаў “адзіны” Мілінкевіч. Яркія карцінкі з гэтай падзеі перадала таксама радыё Свабода. Журналісты распавялі, як Мілінкевіч заклікае людзей выйсьці на плошчу 19 сакавіка, якая ён альтэрнатыва Лукашэнку. Паведамілі пра спробу ворагаў дэмакратыі сарваць сустрэчу выкрыкамі “За Лукашенко!”, што хорам гучалі з залі. Але “наш герой” мужна давёў сустрэчу да канца і паехаў у Салігорск. Што ж адбылося ў Баранавічах на самой справе. Пра падзеі расказаў нам сп. Яўген Даўгіловіч, сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Мілінкевіч выступаў (як заўсёды) выключна на мове расейскіх акупантаў Беларусі. На сустрэчы наагул не прагучала аніводнага беларускага слова. З хваткасьцю аплочанага жуліка вёў імпрэзу вядомы палітычны фальсіфікатар Вінцучок Вячорка. Сярод іншага Мілінкевіч заявіў: “Мы сделаем интеграцию с Россией ещё тесней, чем Лукашенко…” Калі публіка спытала ў яго, што трэба рабіць на плошчы 19 сакавіка, калі стане вядома, што рэжым сфальсіфікаваў выбары, “адзіны” адказаў не маргнуўшы вокам: “Мы выскажем наше мнение и разойдёмся по домам…” У зале і на сцэне не было аніводнага бел-чырвона-белага сьцягу. Але самае цікавае адбылося з “правакатарамі”. Калі яны накрычаліся “за лукашенко”, Мілінкевіч раптам махнуў рукой і гукнуў: “Ну хватит, идите уже…” І ўсі яны, што крычалі – усталі і пайшлі з залі (!!!). Яны атрымалі загад ад свайго начальніка Мілінкевіча. Яны – адна каманда, у іх адны задачы. І вось усю гэтую туфту, гэтае паскудства Свабодка і міжнародны тэлеканал падносяць мільёнам людзей як сапраўдны эпізод барыкаднай барацьбы супраць дыктатуры. Многія людзі, выходзячы з баранавіцкай залі, ківалі галовамі і казалі: “Дык гэта ж другі Ганчарык…” Разумных людзей не падманеш.

Янка Базыль

7/3/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024