Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (6-8 сакавіка 2006 г.)

6 сакавіка крамлёўскае начальства весялілася і піла шампан. Пуцін з прэмьерам Фрадковым і віцэ-прэмьерам (а таксама міністрам вайны) Івановым наладзіў прыём для алімпійскай зборнай у Крамлі.
Усі актыўна рагаталі. Расейскае тэлебачаньне паказала і пракамэнтавала: “Путин даже приобнял фигуристку Слуцкую…” Начальнік раздаваў атлетам-мэдалістам аўтамабілі і грашовыя прызы. Атлеткам вынесьлі таксама дарагую біжутэрыю. Дапіўшы шампан, Пуцін зайшоў у свой кабінэт і падмахнуў новы тэрарыстычны закон “Аб тэрарызме”, ужо адобраны ў Думе. Цяпер ён зусім легальна можа паліць жыўцом дзяцей цэлымі школамі, збіваць пасажырскія самалёты цэлымі эскадрыльямі, труціць тэатральныя імпрэзы газамі і штурмаваць на танках жылыя кварталы – прычым усё гэта ў любой краіне сьвету. Аб адным толькі не падумаў лубянскі пахан: што ўрэшце рэшт менавіта на яго ягоная ж шайка зваліць усю (выключна ўсю) адказнасьць за злачынствы супраць чалавечнасьці. Так, як шайка ўжо зваліла свае злачынствы на Сталіна, Хрушчова і Брэжнява з Андропавым. Але сьмяецца лубянскі гном, цяпер ён будзе “мочіть всех в сортіре” дэ-юрэ. Жудасны маскоўскі калейдаскоп працягвае круціцца.

У той жа дзень маскоўскі дэсант начале з міністрам замежных справаў Лаўровым заваёўваў Канаду. Там таксама шмат сьмяяліся. Новаму прэмьеру Канады Маккэю дагэтуль сьмешна пасьля выйграных нядаўна выбараў. Ён бадзёра братаўся з Лаўровым, заяўляў, што “адінай змрочнай старонкай у канадска-расейскіх адносінах зьяўляецца алімпійская параза канадскіх хакеістаў ад расейскай зборнай” (сьмех у залі). Расейскія тэлеканалы паведамілі таксама пад гэтую падзею, што “канадскі бізнэс рвецца на расейскія рынкі”. Ну што ж, зарабіць хочацца ўсім. Толькі няхай бы спачатку імпэтныя бізнэсоўцы распыталі сваіх эўрапейскіх папярэднікаў. Тыя б ім паведамілі, як тысячы іх расейскія кампаньёны “ліхо взулі на необ’ятных просторах Россіі” (любімая формула мафійнага расейскага капіталу). Як актыўны ўдзел у працэсе “взуванія” прымала скарумпаванае чынавенства, міліцыя і спэцслужбы. Пасьля Мадрыда, Будапэшта і Прагі пірацкі чорны сьцяг Лубянкі з чэрапам і касьцямі ўзьняты яшчэ над адной сталіцай. Хто наступны ў гэтым трыюмфальным шэсьці ворагаў чалавецтва па плянэце?

Расейскі афіцыёз надрываецца: “Эканамічная блякада, як яны пасьмелі?!” Справа вось у чым. 3 сакавіка Украіна заявіла, што будзе пускаць на сваю тэрыторыю з Малдовы толькі тыя грузыі пасажырскія цягнікі, якія аформлены мытняй Малдовы. У сувярэннай Малдовы ня ўзьнікла ніякіх праблемаў. А вось акупаваная расейскай арміяй Трансністрыя (Прыднястроўе) адразу апынулася перад зачыненымі дзьвярмі ўкраінскай дзяржавы. Бо там, як вядома, існуе някім ня прызнаная марыянэткавая псэўдадзяржава, якая трымаецца на расейскіх адстаўніках-асадніках і расейскіх штыках (гэта ўсяроўна, што савецкі ваенгарадок Мачулішчы пад Менскам альбо Кісялевічы пад Бабруйскам абвясьцілі б пра сваю “дзяржаўнасьць”). Прэмьер-міністар Малдовы Васіле Тарлеў заявіў, што “дагэтуль у Малдове не існавала адзіная мытная прастора і цяпер гэтае становішча трэба мяняць”. Украіна, якая ў выніку народнай рэвалюцыі вырвалася з каляніяльнай залежнасьці Масквы, таксама зацікаўленая ў ліквідацыі прыднястроўскай язвы і нармальных адносінах з сувярэннай Малдовай. Пачынае сыпацца акупанцкая мадэль дэстабілізацыі постсавецкіх краінаў, перакульваецца праект акупанцкага рэваншу. 6 сакавіка ў “сталіцу” асаднікаў Цераспаль прыляцела маскоўская афіцыйная дэлегацыя “спэцыялістаў”. Яны лемантуюць пра “эканамічную блякаду” на тэрыторыі чужой дзяржавы. Яны прэтэндуюць на ролю начальнікаў ў чужым, ўнутраным канфлікце. А ўсё ж часам беларуская душа пэўным чынам спачувае гэтай публіцы. Зусім яшчэ нядаўна мардастыя асаднікі савецкай арміі, іхныя жонкі з пустымі тварамі пачуваліся элітай на захопленых Масквой тэрыторыях, куражыліся, казалі мясцовым жыхарам: “Разговарівайте со мной по-русскі, по-человеческі…” Яны выходзілі на плошчы Рыгі, Таліна, Кіева і Кішынёва шматтысячнымі натоўпамі пад чырвонымі сьцягамі і з праклёнам народам, якія імкнуліся да сваёй дзяржаўнасьці. І вось ужо няма любімай саўдэпіі, на працу не бяруць бяз веданьня дзяржаўных моваў ды яшчэ й кажуць прама ў твар розныя латышы, малдаване ды эстонцы: “Мы нічога не забыліся, мы вас памятаем пад чырвонымі сьцягамі, каціцеся, пакуль ня позна ў сваю Расею…” Ах, как некомфортно, как нехорошо! А яны ж толькі хацелі ўсталяваць паўсюль свой крамлёўскі камунізм ды навучыць “лабусов”, “бульбашей” і “хохлов” разговарівать по-русскі. Какая нежданная неблагодарность!

На пачатку сакавіка ў расейскіх СМІ пачалі актыўна прасочвацца зьвесткі пра катастрафічны стан “храма Лужкова спасітеля” у Маскве. Вялікі камбінатар-мэр любіць калясальныя праекты і ў 1990-я гады загадаў пабудаваць на месцы агромністга бальшавіцкага басэйну агромністую ж копію сабора, створанага на гэтым месцы царскай імпэрыяй у 2-й палове 19-га ст. і разбуранага Сталіным у 1931 г. Ужо ў 1990-я гады многія ў Расеі пыталіся, навошта Маскве такі агромністы сакральны будынак і ці ня лепш было б пабудаваць на тыя ж сродкі сотні цэркваў на правінцыі. Але крамлёўцам і РПЦ хацелася эгіпецкага гігантызму. Аднак, месца і праект аказаліся выклятымі. Справа ў тым, што на гэтым месцы з 14-га па 19-е ст. стаяў старажытны кляштар, сьведка многіх лёсавызначальных эпізодаў маскоўскай гісторыі. Менавіта ягонымі паслушнікамі былі тры рыцары-манахі, якіх у 1380 г. багаславіў на ўдзел у Кулікоўскай бітве сьвяты Сергій Раданежскі. Самым знакамітым стаўся манах Перасьвет (з бранскіх баяраў – беларус!), які перад пачаткам бітвы змагаўся перад шыхтамі ў двубоі з печанегам Чалубэям. Калі імпэрцы разбуралі ў 19-м ст. гэты кляштар, каб пабудаваць на гэтым месцы калясальны храм Хрыста Збаўцы, апошні настаяцель кляштара выкляў разбуральнікаў-“будаўнікоў” за зьнішчэньне сьвятыні і прадказаў нешчасьлівы лёс новай будыніне. Яна, як вядома, прастаяла нядоўга. Падобна, што лужкоўскі гігант таксама пачынае сыпацца (бо пабудаваны крывадушнымі бальшавікамі ня ў славу Хрыста, а ў знак пыхі за сваю імпэрыю). Лужкоў ня мог адмовіцца ад любімай падземнай аўтастаянкі (пад саборам!). Новую будыніну ляпілі з бэтону, сьпяшаліся, як шкловец з сваёй “бібліятэкай” у Менску. Будынак прасядае, правальваецца пад зямлю, дах актыўна цячэ. Нічога ня клеіцца ў псэўдаправаслаўных сатаністаў.

7 сакавіка Сойм Латвіі прыняў рашэньне аб рассакрэчваньні і публікацыі такзваных “мяшкоў КГБ”, а менавіта сьпісаў сакрэтных агентаў гэбэ, якія ўдалося знайсьці ў архівах канторы. У бліжэйшы час народ праз газэты даведаецца імёны чатырох з паловай тысячаў сексотаў. Парлямантары прызнаюць, што гэта далёка ня поўныя сьпісы стукачоў. Але пачатак у гэтай праўды вельмі добры. Настане час і ў Беларусі таксама будзе праведзена люстрацыя “канторскіх служачых”, шмат чаго цікавага даведаецца грамадзтва пра вінцучкоў-лебедько-хадыкаў ды казуліных-мілінкевічаў.

У адзін дзень 7 сакавіка ва Украіне адбыліся характэрныя падзеі. У Харкаве абласная ўлада абвясьціла расейшчыну “рэгіянальнай афіцыйнай мовай” і абавязала друкаваць усе афіцыйныя дакумэнты па-расейску і па-украінску. Пра гэта расказаў расейскім газэтам мясцовы губэрнатар Шумілкін (так-так, тыпова “украінскае” прозьвішча). А ў Львове закідалі “кактэйлямі молатава” офіс такога Пісарчука, мясцовага прадстаўніка архіздрадніка Украіны Януковіча. На Усходзе, бліжэй да Расеі працягвае дзейнічаць шырака разгалінаваная банда прамаскоўскіх адміністратараў. Сарвалася іхная леташняя спроба абвясьціць “аўтаномію” пяці ўсходніх вобласьцяў у парушэньне Канстытуцыі (такім чынам меркавалася пачаць працэс разбурэньня украінскай дзяржавы і паглынаньне краіны маскоўскай імпэрыяй). Спроба разьбілася аб цьвёрдую пазіцыю народу і кіраўніцтва Украіны. Цяпер агентура Масквы спрабуе расхістаць дзяржаўнасьць “моўным пытаньням” (і тут мова становіцца асноўным чыньнікам вызначэньня дзяржаўнасьці). А вось у Львове патрыёты ня сталі больш цярпець януковіцкіх агентаў і разабраліся з усімі пытаньнямі даволі апэратыўна.

Ва Уладзівастоку адзначалі дзень 8 сакавіка жаночымі мерапрыемствамі. Абіралі “міс ціхаакеанскага флёту РФ”. Сабралі запісаных у матроскія шыхты дамачак і арганізавалі шоў. Дамачкі стралялі з аўтаматаў, кідалі гранаты, чыталі вершы пра любоў і велікую родіну-мать, дэманстравалі фрызуры і кухоннае майстэрства. Нават у гітлерскай Нямеччыне рэжым не даходзіў у трактоўцы “унівэрсалізму” арыйскай жанчыны да такога эклектычнага маразму. Адчуваецца, што ў маскоўцаў рукі чэшуцца, хочацца паваяваць, пастраляць, пазабіваць. Але ж, хворае грамадзтва.

8 сакавіка на эўратрыбуну вылез старшыня Эўракамісіі партугалец Барозу і заклікаў краіны Эўразьвязу заключыць пакт з Расеяй (вынайшаўся новы Молатаў-Рыбэнтроп). Барозу гукнуў: “Нам патрэбныя пастаўкі энэргарэсурсаў з Расеі, але і ў інтарэсах Расеі мець стабільны энэргетычны рынак”. Справа ў тым, што Барозу атрымаў ад Пуціна запрашэньне ў Маскву на адмысловыя перамовы па энэргетычнай бясьпецы. Барозу зьбіраецца размаўляць за ўсю Эўропу з маскоўскім энэргетычным шантажыстам. Нават Нямеччына, Францыя, Італія і Гішпанія выступаюць супраць такога пакту. Яны ня хочуць аддаваць у брусэльскія рукі справу нацыянальнай энэргетычнай бясьпекі. Няўжо ў чарговы раз народы за сваімі плячыма дазволяць эўрачыноўнікам заключаць карупцыйныя змовы з крамлёўскай мафіяй?

Янка Базыль

11/3/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024