Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сакавіцкі сойм Беларускага Народнага Фронту \”Адраджэньне \” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ

12 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, “Дарогу пакажа Сьцяг”: “Заклікаю ўсіх уключыцца ў працу па Народным Галасаваньні, адчуць адказнасьць і важнасьць палітычнага моманту. Няхай нас не бянтэжыць папулістыка і мітусьня людзей, што гуляюць у чужыя выбары, каб свае праіграць.

Праграма нашай партыі, нашыя ідэі і нашая дзейнасьць значна шырэйшыя і больш унівэрсальныя, чым ніша, якую мы акрэсьлілі партыйным назовам. Нашыя ідэі, падыходы і справы - гэта абсяг унівэрсальнай, шырока зразумелай народнай партыі. Наша праграма - гэта народная праграма, грунт, на якім ва ўмовах антыбеларускай палітыкі можа аб’яднацца на барацьбу за выжываньне і свабоду ўся беларуская нацыя. Мы мусім захаваць нашу фронтаўскую народную Партыю і Беларускае Адраджэньне, якое падрыхтуе будучыню.

Сітуацыя з імітацыяй гэтых выбараў, на мой погляд, ужо цалкам праясьнілася. Здаецца, што Масква канчаткова паставіла толькі на Лукашэнку і з Казуліна зараз будуць адно ляпіць - будучага кішэннага лідэра падстаўной апазыцыі. Мілінкевіча (што адразу было зразумела) выкінуць за борт. (Хаця, зноў паўтаруся, цалкам выключаць варыянт замены Лукашэнкі на Казуліна я яшчэ ня стаў бы).

Пасьля выбараў чакаецца ўзмацненьне антыбеларускай рэакцыі і расчараваньне людзей, якія не прынялі ўдзел у Народным Галасаваньні і наіўна верылі ў выбарчы спэктакль ды імкнуліся галасаваць за “альтэрнатыўных кандыдатаў”. Тым ня менш сілы антыбеларускага рэжыму будуць ужо падарваныя. Ён заходзіць у тупік, зь якога няма выхаду. І тады мы зноў падымем наш Беларускі Сьцяг, які пакажа дарогу ўсім”.

З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Яны ахарактарызавалі палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне і вызначылі задачы па Народным Галасаваньні. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў Беларусі. Яны паведамілі пра кампанію запалохваньня людзей, якую праводзяць структуры рэжыму ў імкненьні забясьпечыць фальшывую перамогу Лукашэнкі. Многія грамадзяне разумеюць, што адзіным эфэктыўным спосабам супрацьстаяньня рэжымнай машыне выбарчых фальсіфікацыяў зьяўляецца менавіта Народнае Галасаваньне. Сябры Сойму паведамілі таксама пра актыўныя дзеяньні падстаўной псэўдаапазыцыі, якая блытае людзей і заклікае беларусаў “аддаць свой голас” за Мілінкевіча і Казуліна. Звычайнай стала практыка, калі адны і тыя ж асобы з псэўдаапазыцыі зьбіралі подпісы і распаўсюджваюць цяпер агітацыйныя матэр’ялы і за Мілінкевіча, і за Казуліна (абы грошы плацілі). Выступы абодвух падстаўных прамаскоўскіх кандыдатаў уражаюць людзей расейскай мовай, а таксама ўсхваленьнямі Расеі і заклікамі да інтэграцыі з усходнім суседам “мацнейшай, чым пры Лукашэнку”. Пра Казуліна на правінцыі кажуць: “Дык гэта выліты другі Лукашэнка”. Людзі разьяднаныя, многія, што ўмеюць цьвяроза думаць, не ўспрымаюць псэўдаапазыцыянэраў, іншыя наіўна вераць імітатарам. Тыя, хто ведаюць пра Народнае Галасаваньне, рыхтуюцца да яго.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ

14/3/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024