Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: \”Дарогу пакажа Сьцяг\” (З выступу на сакавіцкім Сойме БНФ і Партыі БНФ) Паважаныя сябры Сойму, вітаю вас ў Бацькаўшчыне, зычу вам вясновага ўздыму і ўпэўненасьці ў сваіх сілах дзеля нашай агульнай справы Беларускага Адраджэньня! Сёньня ў нас найвялікшая задача: правесьці Народнае Галасаваньне і добра зафіксаваць завяршальны яго этап – збор і падлік бюлетэняў. Мне вядомыя нашы цяжкасьці, чаканыя і нечаканыя. Мы мусім улічыць акупацыйныя мэтады рэжыму, каб не рабіць неабдуманых тактычных памылак. Таму арганізацыю збору бюлетэняў трэба правесьці хутка і дакладна. Мы абмяркоўвалі мэтодыку збору з кіраўніцтвам Партыі БНФ і я ня буду тут пісаць публічна пра тое, што павінна рабіцца ў сьціслых абставінах. Заклікаю ўсіх уключыцца ў працу па Народным Галасаваньні, адчуць адказнасьць і важнасьць палітычнага моманту. Няхай нас не бянтэжыць папулістыка і мітусьня людзей, што гуляюць у чужыя выбары, каб свае праіграць. Гэта сумнае відовішча, якое вынікае з апатыі людзей, страху і нежаданьня стаяць за сябе ды змагацца за праўду. У такой сітуацыі палітыку ў Беларусі будуць рабіць чужыя. Вы ж разумееце, што самастойная беларуская палітыка засталася толькі ў нашых руках і мы не павінны яе страціць, але ўмацаваць і прадоўжыць далей. Праграма нашай партыі, нашыя ідэі і нашая дзейнасьць значна шырэйшыя і больш унівэрсальныя, чым ніша, якую мы акрэсьлілі партыйным назовам. Нашыя ідэі, падыходы і справы – гэта абсяг унівэрсальнай, шырока зразумелай народнай партыі. Наша праграма – гэта народная праграма, грунт, на якім ва ўмовах антыбеларускай палітыкі можа аб’яднацца на барацьбу за выжываньне і свабоду ўся беларуская нацыя. Мы мусім усьвядоміць гэта і пашыраць наш рух. Надыходзіць навая хваля нэрвознай і безагляднай антыбеларускай рэакцыі. У гэтых варунках нацыянальна-асьветніцкая дзейнасьць мусіць стаць нашым легальным прыярытэтам на нявызначаны тэрмін, а палітычныя рашэньні будуць прымацца і ажыцьцяўляцца па іншай схеме змаганьня. Мы мусім захаваць нашу фронтаўскую народную Партыю і Беларускае Адраджэньне, якое падрыхтуе будучыню. Сітуацыя з імітацыяй гэтых выбараў, на мой погляд, ужо цалкам праясьнілася. Здаецца, што Масква канчаткова паставіла толькі на Лукашэнку і з Казуліна зараз будуць адно ляпіць – будучага кішэннага лідэра падстаўной апазыцыі. Мілінкевіча (што адразу было зразумела) выкінуць за борт. (Хаця, зноў паўтаруся, цалкам выключаць варыянт замены Лукашэнкі на Казуліна я яшчэ ня стаў бы.) Пасьля выбараў чакаецца ўзмацненьне антыбеларускай рэакцыі і расчараваньне людзей, якія не прынялі ўдзел у Народным Галасаваньні і наіўна верылі ў выбарчы спэктакль ды імкнуліся галасаваць за “альтэрнатыўных кандыдатаў”. Тым ня менш сілы антыбеларускага рэжыму будуць ужо падарваныя. Ён заходзіць у тупік, зь якога няма выхаду. І тады мы зноў падымем наш Беларускі Сьцяг, які пакажа дарогу ўсім. 12.03.2006 г. 14/3/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |