Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чужая палітыка

У лютым і сакавіку 2006 г. частым “госьцем” Менску быў крамлёўскі “паліттэхноляг” Глеб Паўлоўскі са сваёй “камандай”. Зьнешне не заўважана, каб ён, ці нехта зь яго каманды кансультаваў бы які-небудзь бок у “выбарчым” сцэнары рэжыму (як гэта ён рабіў у 2004 годзе на Ўкраіне, дзе працаваў паліткансультантам Януковіча). Мэты яго наведваньняў высьвятляе “шэдэўр паліттэхналёгіі”, раскрыты Віталіем Івановам, які зьяўляецца адным з членаў яго каманды. У артыкуле “Между «революцией» и «самореволюцией» (глядзі: http://www.antirev.ru/print.php?article=13) ён, з цынізмам выхаванца гэбоўскай канторы, выдае:

…“Кремлю необходим “свой” полноценный лидер оппозиции или пара лидеров, которых будут выводить на выдвижение в президенты, которых объявят “врагами” и “угрозой” при заранее определенной планке, за которую не должен перешагнуть их рейтинг. Т.е. такие будут обязаны стягивать на себя протестные силы, а затем и избирателей-протестников с тем, чтобы они не достались “революционерам”. Причем стягивать не в пределах пресловутых 3-5%, а 10-12%. Двое управляемых с 10-12% по определению лучше, чем пять-шесть неуправляемых с 3-5%.

Одному можно пообещать какой-нибудь госбанк или должность (а потом и не дать ничего, кто сказал, что с такими нужно настоящим золотом расплачиваться?), другого сориентировать, что мол все впереди у тебя, а если ты сейчас “зарубишься”, то утопим с концами. Не уверен, что получится, но попробовать стоило бы. Все лучше, чем ждать когда они попробуют “Майдан” устроить. “Самореволюция” таким образом вытеснит “революцию”…

Хаця гэты “праект” агучаны для Расеі, але ж нешта надта ён падобны на цяперашнюю “выбарчую” сытуацыю ў нашай краіне. Крэмль (разам з Г.Паўлоўскім), атрымаўшы паразу на выбарах 2004 году на Ўкраіне, мяняе тактыку вядзеньня агрэсіўнай палітыкі ў суседніх краінах. Хто адсочваў працэсы зьяўленьня на палітычнай сцэне Мілінкевіча і Казуліна, у таго няма сумненьняў, што дзеяньні гэтых “гераічных змагароў” кантраляваныя і кіраваныя Масквой. Толькі праз адрозныя рычагі. Гэта і ёсьць тыя “пара лидеров, которых будут выводить на выдвижение в президенты, которых объявят “врагами” и “угрозой” при заранее определенной планке, за которую не должен перешагнуть их рейтинг”.

Вось і прыязджае господін Г. Повловскій с командой адсочваць, як працуе пабудаваная Масквой-Крамлём схэма “самореволюціі”, што і дзе “падправіць”, якія ўнесьці “карэктыроўкі.”

15 сакавіка 2006 г.
Сяргей Папкоў,
Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

15/3/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024