Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Галасуем Народным бюлетэнем!

Як паведамляюць сябры НГК з розных гарадоў, пачалося прымусовае “галасаваньне.” Людзі абураюцца, але апусьціўшы галовы, пад ціскам адміністрацыі ідуць і галасуюць.
Заклікаем галасаваць Народным бюлетэнем! Трэба супроцьстаяць гвалту. Нельга аддаваць свой голас, каб ім маніпуляваў рэжым.
Колер бюлетэняў у розных раёнах адрозны. Ёсьць блакітныя, ёсьць зялёныя, магчыма ў іншых месцах могуць быць іншага колеру. Але для Народнага галасаваньня гэта ня мае значэньня. Лепш кідаць Народны бюлетэнь белага колеру. Пры ўскрыцьці скрыняў адразу візуальна будуць бачныя Народныя бюлетэні. Ня трэба баяцца міліцыі ці яшчэ каго-небуць. Любыя спробы перашкодзіць выбаршчыку ёсьць незаконныя. У выпадку перашкодаў галасаваньню Народным бюлетэнем, трэба той асобе, якая перашкаджае, сказаць:
“Адыдзі! Ты парушаеш закон і мае правы. Хто ты такі? Як тваё прозьвішча?”
Складзіце кароткі акт аб парушэньні вашага выбарчага права, падпішыце яго ў сьведкаў (лепш калі падпішуць назіральнікі ад апазыцыі) і перадайце нам. Калі хочаце прагаласаваць схавана, трэба набыць каляровы аркуш (прадаюцца ў канцэлярскіх таварах) і выкарыстаць ў якасьці бюлетэня.
Ёсьць ужо практыка галасаваньня Народным бюлетэнем. Назіраньні наступныя: міліцыянт, які дзяжурыць пры скрыні, адварочваецца, калі выбаршчык кідае бюлетэнь.
Ня справа міліцыянта сачыць якога колеру бюлетэнь кідае выбаршчык . Яго функцыя ахоўваць скрыню, каб яе ніхто не перакуліў, не паламаў, не зьнёс і г.д. Калі ён будзе нейкім чынам перашкаджаць галасаваць Народным бюлетэнем, на яго таксама трэба складаць акт парушэньня.
Ёсьць спробы нейкіх “назіральнікаў” перашкодзіць. Але трэба спакойна стаяць на сваім і на такіх “назіральнікаў” складаць акт і патрабаваць у камісіі выдаляць гэтых “назіральнікаў” з участку. Гэта дзейнічае безадказна.
Паважаныя сябры, галасуем Народным бюлетэнем!
Лукашэнкаў бюлетэнь забярыце і перадайце нам, т. 661-51-43

Жыве Беларусь!
17 сакавіка 2006 г.
Старшыня Рады НГК С. Папкоў

17/3/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024