Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Гэты артыкул вельмі важна прачытаць тым, хто будзе галасаваць па схэме Народнага Галасаваньня.
Дзеля таго, каб адсачыць рэакцыю ўладаў на гэта, былі праведзеныя тэставыя галасаваньні падчас датэрміновага галасаваньня.
Прыводзім сьведчаньне аднаго з удзельнікаў.

“Як вядома датэрміновае галасаваньне праводзіцца ў маленькіх пакойчыках (падчас галасаваньня непасрэдна ў дзень выбараў яны большага памеру). На ўчастку быў пакой памеру 5*2,5 мэтры. У ім сядзелі два чальцы камісіі, нейкая асоба кшталту сакратара, некалькі “назіральнікаў”. Супрацоўнік міліцыі, які ахоўвае скрыню знаходзіцца ў калідоры, дый ў памяшканьні для галасаваньня не прысутнічае і скрыню ня бачыць, бо дзьверы ў пакой звычайна зачыненыя. Адразу выявілася, што ў сьпісах для галасаваньня адсутнічаю. Толькі пасьля гэтага быў унесены ў сьпісы. Выдалі бюлетэнь. Ён зялёнага колеру з аднаго боку і белага (там дзе прозьвішчы кандыдатаў) з іншага. На ім стаяць два подпісы сябраў камісіі. Паколькі пакой вельмі малы, дык усе сядзяць амаль адзін на адным, і скрыня, і кабінка — ўсё знаходзіцца вельмі блізка. Заходжу ў кабінку. Афіцыйны бюлетэнь кладу ў кішэну. Дастаю свой Народны бюлетэнь адрознага ад афіцыйнага колеру. Выходжу з кабінкі. Кідаю свой Народны ў скрыню. Тут старшыня камісіі гучна пытаецца: “Почему бюллетень другого цвета?” Пасьля гэтага адзін з “назілальнікаў” — хлопец прыкладна 30-ці год, высокі — хуткім чынам устае паміж мною і дзьвярыма і не дае выйсьці. Пытае, што адбываецца, чаму я ня ўкіную бюлетэнь. Пачынае патрабаваць, каб я аддаў яму афіцыйны бюлетэнь і сябры камісіі ЯГО ПАГАСІЛІ ЯК НЕСАПРАЎДНЫ.

Вельмі важным момантам тут зьяўляецца тое — што вашыя дзеяньні ЦАЛКАМ АДПАВЯДАЮЦЬ ВЫБАРЧАМУ КОДЭКСУ БЕЛАРУСІ. Іх дзеяньні адпаведны — гэта ПАРУШЭНЬНЕ ВАШЫХ КАНСТЫТУЦЫЙНЫХ ПРАВОЎ. Вы павінны ім адразу заявіць.

Гэты “назіральнік” — гэта супрацоўнік КДБ(ці МУС). Было добра бачна, што ён быў падрыхтаваны да такіх момантаў. Тут прывяду сваю аргумэнтацыю і далеёшую размову як мага бліжэй да арыгіналу.

(Я:) “Паводле закона аб выбарах, выбары праводзяцца за бюджэтныя сродкі. Гэтыя сродкі якія мы сплочваем у выглядзе падаткаў. Выбары праводзяцца за мае сродкі. Пасьля таго, як я распісаўсаўся ў спісе і атрымаў бюлетэнь, гэты бюлетэнь становіцца МАЁЙ УЛАСНАСЬЦЮ. Гэта мой голас, якім я распараджаюся ў адпаведнасьці з маім выбарам.”

Тут зазначу — разаўляў увесь час толькі “назіральнік”-КДБіст. Старшыня камісіі і астатнія (менш 10 чалавек сядзелі моўчкі).

“Назіральнік” адчыняе дзьверы і кліча міліцыянта: “Иди сюда давай.” (напэўна мае вышэйшы за яго чын). Міліцыянт заходзіць у пакой і стаіць чакае. (Тут рэмарка. Міліцыянт не выяўляе ніякай агрэсіі. У вачах бачнае невялікае хваляваньне. Усім выглядам паказвае, што ён тут не пры чым. За ўвесь час міліцыянт не сказаў АНІВОДНАГА слова.) “Назіральнік” пачынае пагражаць.

(”Назіральнік”:) “Вы не имеете право забирать бюллетень. Это официальный документ. Отдайте нам ваш бюллетень и мы его погасим как недействительный.”
Паказвае мне артукул выбарчага кодэксу (закладкі ў яго былі ўжо падрыхтаваныя), дзе напісана “выбаршчык атрымлівае бюлетэнь і апускае яго ў скрыню.”

(Я:): “Я ўкіную свой Народны бюлетэнь. Гэта і ёсьць маё галасаваньне. Вы яго пры падліку залічаць як несапраўдны. Паводле выбарчага заканадаўства я маю рабіць з АФІЦЫЙНЫМ бюлетэнем што заўгодна. З гэтай нагоды сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік зазначыў, “што паводле беларускага заканадаўства выбарчык мае поўнае права галасаваць ці не галасаваць, КІДАЦЬ У СКРЫНЮ БЮЛЕТЭНЬ ЦІ НЯ КІДАЦЬ”. Таму я ўсё раблю паводле закону. За камэнтарамі зьвяртайцеся ў Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь. Там яны вам усё растлумачаць.”

Тут сакратарка бярэ слухаўку і кажа, што зараз патэлефануе. Чакае сэкунду — і кладзе слухаўку назад.

(Сакр.:) “Мы должны составить акт о том, что вы выносите бюллетень.”

(Я:) “Вашыя патрабаваньні супярэчаць Выбарчаму кодэксу.”

(Старшыня:) “А где в кодексе написано, что вы можете выносить бюллетень?”

(Я:) “А дзе ў кодэксе напісана, што вы павінны скласьці Акт? Выбарчы кодэкс НЕ ЗАБАРАНЯЕ МНЕ ВЫНОСІЦЬ БЮЛЛЕТЭНЬ. ГЭТА МАЁ ПРАВА.

Міліцыянт сыходзіць. Далей “назіральнік” пачынае прэсінг, я зноў тлумачу свае правы (гл. вышэй), кажу, што ЁН ПАРУШАЕ МАЕ ЗАКОННЫЯ ПРАВЫ.
Спрэчка цягнецца хвілін 10. У выніку ён бачыць, што зламіць маю ўпэненасьць ён ня здолее (бо ён сам ведае, што мае дзеяньні цалкам законныя). Ён адыходзіць і кажа, каб я сыходзіў.

Я сыходжу дадому з прыемным пачуцьцем перамогі маралі і законнасьці. У кішэні ў мяне афіцыйны бюллетэнь, а ў скрыні — Народны, адрознага колеру.

Падагульню тут галоўныя высновы.
Яны цалкам разумеюць, што Вашыя дзеянні (Народнае галасаваньне) цалкам ЗАКОННЫЯ. Іх задача — шляхам псіхічнага ўзьдзеяньня прымусіць Вас хвалявацца, прымусіць Вас аддаць ім афіцыйны бюллетэнь. Галоўнае тут АРГУМЕНТАВАНА (гл. вышэй) паказаць ім, што ВЫ ВЕДАЕЦЕ СВАЕ ПРАВЫ. Трэба весьці сябе ЎПЭЎНЕНА. Яны НЯ МАЮЦЬ ПРАВА ВАМ НІЧОГА ЗРАБІЦЬ.

Бо НА ВАШЫМ БАКУ ЗАКОН. Памятайце гэта.

Жыве Беларусь!”

Раім Вам ВЕЛЬМІ ЎВАЖЛІВА праглядзець законную аргумэнтацыю, а таксама артыкул пра “Заканадаўчае абгрунтаваньне Народнага галасаваньня”.

Таксама вельмі важныя словы Сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалая Лазавіка.

Лазавік: “Калі замест бюлетэня выбаршчык у скрыню для галасаваньня ўкіне нейкі іншы аркуш альбо самаробны бюлетэнь, дык для выбарчай кампаніі і выбарчай камісіі ніякай трагедыі ня будзе. Выбары ў нас свабодныя, і кожны грамадзянін мае права галасаваць ці не галасаваць, кідаць у скрыню бюлетэнь ці ня кідаць. І калі пры ўскрыцьці скрыні для галасаваньня там будуць выяўлены нейкія самаробныя бюлетэні - зноў жа, ніякай трагедыі ня будзе”.

17/3/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024