Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рэпрэсіі супраць Народнага галасаваньня 19 сакавіка на выбарчых участках прадстаўнікі рэжыму актыўна парушаюць выбарчае заканадаўства. На многіх участках урны для галасаваньня пастаўлены ў непасрэднай блізкасьці ад выбарчай камісіі. Такім чынам выбарчая камісія фактычна назірае за тым, як галасуе выбаршчык, парушаючы прынцып таемнага галасаваньня. А 12:00 у Менску на выбарчым участку №66 Савецкай выбарчай акругі адбыўся сур’ёзны інцыдэнт. Сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сп. Уладзімер Юхо атрымаў бюлетэнь для галасаваньня і спрабаваў вынесьці яго з участка, каб перадаць потым у Нацыянальную Грамадзкую Камісію. Але на яго накінуліся старшыня выбарчай камісіі П. Краўчук і маёр міліцыі Шлык. Міліцыянт прымусіў сп. Юхо паехаць зь ім у РАУС Савецкага раёну. Пакуль невядома, у чым прадстаўнікі рэжыму абвінавачваюць сп. Юхо. Міліцыя не дазволіла сп. Юхо ўзяць з сабой лекі ад сардэчнай хваробы і верхнюю вопратку (сп. Юхо знаходзіўся на выбарчым участку ў якасьці назіральніка). Калі сп. Юхо паспрабаваў напісаць акт аб парушэньні заканадаўства, маёр міліцыі Шлык вырваў у яго паперу. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ падае заяву ў пракуратуру па факце парушэньня закону. 19 сакавіка падобны інцыдэнт адбыўся ў Дзяржынску Менскай вобласьці. Сп-ня Аліна Дуброўская таксама выносіла з выбарчага ўчастку свой бюлетэнь. На яе накінуліся міліцыянты і старшыня выбарчай камісіі, патрабуюцы “прагаласаваць”. Сп-ня Дуброўская заявіла, што яны парушаюць Закон і здолела вынесьці бюлетень з участку. Люты страх рэжыму перад народным галасаваньнем сьведчыць пра паніку антынароднага рэжыму. Фальшывая сістэма дэманструе сваю антызаконнасьць і брутальнасьць. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 19/3/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |