Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Represje przeciwko glosowaniu ludowemu

REPRESJE PRZECIWKO GLOSOWANIU LUDOWEMU

19 marca podczas wyborów prezydenckich reżym antybiałoruski używa represje, brutalnie pogwałcając Prawo. W lokalu wyborczym N 66 w Mińsku Uladzimier Yukho (Jucho) chciał wynieść z lokalu wyborczego swoją własną kartkę do głosowania, żeby przekazać ją Narodowej Komisji Obywatelskiej.
Далей...

20/3/2006 › Polski



Political repression in Minsk

March 20, 2006 Mr. Uladzimier Yukho, member of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party – BPF, has been sentenced in Minsk to five days of imprisonment. He has been arrested on March 19, 2006 at the local electoral area when he tried to take his voting-paper and carry it from the electoral area refusing to vote Lukashenka (he acted in accordance with the electoral Law). Далей...

20/3/2006 › English

Камэнтаваць


Repression in Minsk

March 19 the Lukashenka regime is violating the electoral Law. A brutal provocation took place at the local electoral district N 66 in Soviet city region of Minsk. Mr. Uladzimier Yukho has tried to take his voting-paper and carry it away in order to give it up to the National Civic Commission. Далей...

20/3/2006 › English



ВОЛЬНЫМ БЕЛАРУСАМ ТРЭБА БРАЦЬ ЛЁС БАЦЬКАЎШЧЫНЫ Ў СВАЕ РУКІ

Дарагія землякі, дарагія беларусы! Толькі што скончыліся фальшывыя выбары Лукашэнкі, які прысвоіў сабе па папярэдніх падліках каля 90 адсоткаў галасоў. Цяпер вы пераканаліся, што замест выбараў адбылося бессаромнае арганізаванае ашуканства народу. Лукашэнка па закону ня меў права ўдзельнічаць у гэтых выбарах. Тое, што, ня маючы права выбірацца, ён ужываў сілу, прымусовыя мэтады, арышты, зьбіцьцё і перасьлед апанэнтаў у час выбарчай кампаніі і сфальсіфікаваў вынікі галасаваньня, — гэта сьведчыць аб дзяржаўным замаху і гвалтоўным захопе ўлады ў Беларусі.

У сувязі з гэтым па даручэньні кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі Беларускага Народнага Фронту лічу патрэбным заявіць наступнае:
Выбары, якія правёў Лукашэнка, несправядлівыя, незаконныя і недэмакратычныя.
Выбраньне Лукашэнкі ёсьць незаконнае, фальшывае і нелегітымнае.
Лукашэнка ня выбраны прэзыдэнтам!

У Беларусі патрэбныя новыя выбары прэзыдэнта без Лукашэнкі, якія павінны адбыцца ў гэтым годзе.

Настае час, калі сынам і дочкам Беларускага Народа трэба стаць пад сьвяты Беларускі Народны Сьцяг і сказаць сваё важкае слова ў абарону вольнай будучыні Беларусі.

Цяпер усёй вольнай беларускай нацыі, усім вольным беларускім людзям трэба салідарызавацца на змаганьне з антынароднай і паранойнай дыктаурай.

Прымаючы пад увагу нелегітымнасьць існуючай улады, мы, беларусы на Бацькаўшчыне і ва ўсім сьвеце, мусім неадкладна ўтварыць Часовы Нацыянальны Ўрад Беларусі, на моцы якога будзе правядзеньне салідарных агульнабеларускіх дзеяньняў, накіраваных на ліквідацыю антынароднага рэжыму і дыктатуры на Беларусі.

Падкрэсьліваю, што, улічваючы рэпрэсіўнасьць рэжыму, Часовы Беларускі Ўрад неабходна ствараць адначасна на Бацькаўшчыне і ў эміграцыі зь легальнай прысутнасьцю за мяжой і дыскрэтнай – на Бацькаўшчыне. Ва ўрад могуць увайсьці палітыкі, дзеячы, спэцыялісты ад розных беларускіх арганізацыяў і вядомыя асобы, уключаючы асяроддзе кандыдатаў на прэзыдэнта, якія ўдзельнічалі ў гэтай выбарчай кампаніі супраць рэжыму.

Першым неадкладным крокам павінны стацца кансльтацыі ў Варшаве, якія неабходна правесьці на працягу першага тыдня (20-27 сакавік) пасьля сфальшаваных выбараў Лукашэнкі.

Зянон ПАЗЬНЯК
19 сакавіка 2006 г.

Тэлефоны ў Варшаве: (48 22)-866-11-49
(48)-606-575-535
Э-по: [email protected]

20/3/2006 › Навіны

 


Якія “выбары” наладзіла беларуская амбасада ў Kіеве.

Пасля абвяшчэньня пачатку выбарчай кампаніі, беларускія грамадзяне, якія жывуць на Ўкраіне, спрабавалі стварыць некалькі групаў па збору подпісаў. Згодна дзеячаму заканадаўству Ўкраіні, гэта было магчыма зрабіць толькі шляхам акрэдытацыі падобных групаў пры амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Кіеве. Прадстаўнікі амбасады высунулі шэраг умоў, якія былі практычна не выпалнімы: Дозвал Міністрэрства замежных спраў і ЦВК. Пры гэтым патрабавалі натарыяльна завераныя копіі пашпартоў і дакумэнтаў, якія засьведчываюць сталае пражываньне на Ўкраіне; Чотка акрэсліны раён збору подпісаў (нават ня вобласьць, а горад альбо сяло); падцьверджаньне мясцовай украінскае ўлады, што яна не запярэчвае падобнай зейнасьці зь апрабацыяй у МЗС Украіны. Але даць усе гэтыя ўмовы выкладзеныя на паперы зь пячаткай і подпісам амбасады – адмовіліся. Далей...

20/3/2006 › Навіны

 


Уладзімер Юхо за кратамі

20 сакавіка ў Менску адбыўся суд над сябрам Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сп. Уладзімерам Юхо, затрыманым міліцыяй на выбарчым участку 19 сакавіка. Далей...

20/3/2006 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024