Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Wolni bialorusini musza zadecydowac o przyszlosci ojczyzny

Drodzy rodacy, drodzy Białorusini! Skonczyli się fałszywe wybory Łukaszenki, który przywłaszszył sobie 82,5% głosów. Teraz wy przekonaliśce się, że zamiast wyborów odbyło się bezwstydne oszustwo narodu. Łukaszenka według Prawa nie miał prawa brać udziału w tych wyborach. Nie mając prawa być obranym on używał przemóc, aresztowania, pobicie i prześliadowanie oponentów podczas kampanii wyborczej oraz sfałszował rezultaty głosowania. Wszystko to świadczy o zamachu stanu i gwałtownym zagarnienciu wladzy na Białorusi. Далей...

24/3/2006 › Polski



Рэпрэсіі ў Менску супраць сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ

Антыбеларускі рэжым працягвае паляваньне на патрыётаў. Далей...

24/3/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (19-23 сакавіка 2006 г.)

20 сакавіка галоўнакамандуючы сухапутных войскаў РФ генэрал Маслаў заявіў журналістам: “Ніякага зьдзеку і зьбіцьця шэраговага Сычова ня было. Некаторыя службовыя асобы выбіваюць зь мяне паказаньні і нэгатыўна ставяцца да ўзброеных сілаў”. Далей...

24/3/2006 › Актуаліі

 


Рада беларускай інтэлігенцыі падтрымлівае прапанову Зянона Пазьняка

“Цынічная імітацыя прэзыдэнцкіх выбараў, шматлікія арышты грамадзянаў, неабыякавых да лёсу сваёй краіны, брутальная зачыстка акцыі законнага пратэсту на Кастрычніцкай плошчы сьведчаць аб тым, што ў Беларусі адбыўся неканстытуцыйны захоп улады”, — сказана ў заяве Рады Беларускай інтэлігенцыі.

“У сувязі з гэтым Рада беларускай інтэлігенцыі падтрымлівае прапанову старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка ўсім дэмакратычным сілам адкласьці палітычныя разыходжаньні і кансалідавацца ў змаганьні за вяртаньне канстытуцыйнай улады. Далей...

24/3/2006 › Навіны

 


Repression in Minsk against the members of the Conservative Christian Party - BPF

The anti-Belarusan regime is continuing the repressions against the patriots. March 22, 2006 Mr. Aleh Boryn has been arrested by the police in the center of Minsk near the Central Sq. where the patriots are protesting against the regime. Далей...

24/3/2006 › English



С.Навумчык: “Сёньняшняя ноч – паўтор 12 красавіка 1995 г.”

На сувязі Сяргей Навумчык, у мінулым – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, удзельнік галадоўкі дэпутатаў Апазыцыі БНФ супраць рэфэрэндуму 1995 года аб дзьвюхмоўі, скасаваньня бел-чырвона-белага сьцяга і гербу “Пагоні”, інтэграцыі з Расеяй і права прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

(Караткевіч: ) “Сяргей, мы крыху пазьней пагаворым, якія паралелі паміж тымі і цяперашнімі падзеямі, а цяпер, я ведаю, Вы глядзіце выпускі ўсясьветных тэлеканалаў – якая рэакцыя на штурм лягеру ў Менску?” Далей...

24/3/2006 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024