Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

25 сакавіка людзі выйшлі на вуліцы Менску змагацца з антыбеларускім рэжымам

25 сакавіка на Дзень Волі з усіх канцоў краіны прыехалі людзі, каб падтрымаць жыхароў Менску ў змагарнай акцыі супраць незаконнага антыбеларускага рэжыму.
А 12 гадзіне на плошчы Кастуся Каліноўскага (такую назву плошчы Кастрычніцкай надала 22 сакавіка мужная змагарная моладзь “вольнага гораду” ) і на прылягаючых да яе частках праспэкту Незалежнасьці ўжо было каля 15 тысячаў чалавек (па розным ацэнкам ад 10 да 20 тысячаў). Спэцназу і міліцыі, якія прымянілі грубую сілу і спэцсродкі, ўдалося частку людзей выдавіць у падземныя пераходы і ў бок плошчы Свабоды. Але вялікая колькасьць удзельнікаў акцыі прабілася і накапілася на плошчы Кастуся Каліноўскага . Тут на плошчы, на месцы “вольнага гораду”, удзельнікі акцыі плянавалі замацавацца і аднавіць змагарную вызвольную акцыю. Была магчымасьць распачаць мітынг менавіта тут на плошчы Кастуся Каліноўскага .

Аднак а 13 гадзіне спадары Мілінкевіч і Казулін заклікалі ўдзельнікаў акцыі ісці да помніка Янкі Купалы і павялі іх за сабой. У вялікай часткі людзей яшчэ заставаўся давер да гэтых асобаў і яны пайшлі за “павадырамі”. Мітынг каля помніка Янкі Купалы вялі памочнікі Казуліна і Мілінкевіча. Мікрафонам распараджаўся Валянцін Вячорка, былы фронтавец. Распарадчык мікрафону і галоўныя выступоўцы Мілінкевіч і Казулін задалі настрой мітынгу і фактычна пагасілі змагарны дух удзельнікаў акцыі. У выказваньнях асноўных выступоўцаў адмыслова не гучала галоўная тэма 25 Сакавіка, тэма змаганьня з расейскай агрэсіяй, тое, што рэжым Лукашэнкі ёсьць адростак фашыстоўска-лубянскага расейскага імпэрскага дрэва.

Заклік Казуліна ісці да спэцтурмы на вул. Акрэсціна, відавочна, меў мэту зьвесьці актыўных удзельнікаў акцыі далей ад цэнтру горада, ад плошчы Кастуся Каліноўскага. Мілінкевіч разам з Казуліным спачатку вывелі людзей з плошчы Кастуся Каліноўскага ў сквэр Я.Купалы і пасьля мітынгу Казулін павёў іх далей ад гэтай плошчы на перыферыю горада.

Напад узброенай банды палкоўніка Паўлючэнкі на мірнае шэсьце людзей ў накірунку вул. Акрэсьціна, ахвяры гэтага нападу і кроў беларусаў кладзецца ў поўнай меры на лукашэнкаўскі фашыстоўскі рэжым і іх крамлёўска-лубянскіх ідэйных кансультантаў і спонсараў.

Падзеі 25 сакавіка а таксама ўсёй “выбарчай” кампаніі патрабуюць пільнага аналізу і асэнсаваньня. Гэта патрэбна для выпрацоўкі далейшых шляхоў змаганьня за вызваленьне Беларусі ад фашыстоўскага акупанцкага рэжыму.

БС

26/3/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024