Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Змова ворагаў незалежнай Беларусі

27 сакавіка СМІ многіх краінаў перадавалі наступнае паведамленьне: “Міністры замежных справаў Нямеччыны і Расеі абмеркавалі па тэлефоне становішча ў Беларусі. Як заявіў нямецкі міністар Штайнмаер: “Мы дамовіліся ўважліва сачыць за далейшым разьвіцьцём падзеяў у Беларусі і заставацца ў шчыльным кантакце”.

Вось так, адбылася размова прадстаўніка высокага рангу Нямеччыны – нібыта дэмакратычнай эўрапейскай краіны – з прадстаўніком “арыгінальнай дэмакратыі” Расеі. Можа немец выказаў расейцу заклапочанасьць і пратэст у сувязі з брутальнымі дзеяньнямі шклоўскага прамаскоўскага рэжыму, які зьдзяйсьняе палітыку зьнішчэньня Беларусі па камандзе з Масквы? Можа Штайнмаер папрасіў расейцаў дапамагчы яму паспрыяць вызваленьню арыштаваных у Менску патрыётаў? Можа ён пераконваў Лаўрова ў тым, што трэба разам з Захадам прызнаць нелегітымнымі лукоўскія “выбары” у Беларусі? Не, ён пра гэта не казаў. Яны “дамовіліся сачыць і быць у кантакце”.

Змова двух ворагаў незалежнай Беларусі прарываецца праз покрыва псэўдадэмакратычнай рыторыкі. Бэрлінскія і маскоўскія бонзы захваляваліся, бачачы магутнасьць народных выступаў у абарону Айчыны. Хаўрусьнікі шукаюць новыя хады дзеля сумеснай ліквідацыі Беларускай Дзяржавы.

Пакуль нічога новага яны ня вынайшлі. У тых жа паведамленьнях СМІ пазначана: “Нямецкі міністар будзе выступаць за тое, каб запрасіць “лідера белорусского оппозіціонного двіженія” А. Мілінкевіча на наступную сустрэчу Рады Эўразьвязу, якая адбудзецца 10 красавіка ў Люксембурзе”.

Марыянэтку Мілінкевіча зноў павязуць прадстаўляць Беларускі вызвольны рух. Немцы разам з маскоўцамі будуць вадзіць яго па заходніх кабінэтах. А ён зноў будзе кланяцца і паўтараць: “В Белоруссіі нет безработіцы… У нас стабільность… Протестуюшчіх слішком мало…”

Няхай у Люксембурзе марыянэтка Мілінкевіч яшчэ раз пагуляецца ў лідэра. Самае галоўнае, што ён абсьвістаны і правалены ў Беларусі.

Юрка Марозаў

29/3/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024