Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (25-27 сакавіка 2006 г.)
25 сакавіка Пэнтагон урэшце адкрыў праўду пра расейскую дапамогу крываваму дыктатару Садаму Хусэйну. 26 сакавіка за Пуціна ўзяліся й амэрыканскія навукоўцы. Навуковая рада элітнага Бруклінскага Інстытута Вашынгтона заявіла: “Дысэртацыя Ул. Ул. Пуціна зьяўляецца плагіятам”. І прадставіла канкрэтныя доказы. Аказваецца, асьпірант Пуцін на прыканцы 1970-х абараніў каныдыдацкую, ва ўступнай частцы якой (важнейшая частка любой навуковай працы, дзе вызначаецца навуковая канцэпцыя аўтара) дзьве траціны тэксту альбо цалкам перапісаны альбо перапісаны з нязначнымі перастаноўкамі словаў з амэрыканскай манаграфіі. Грубая фальшыўка – малады гэбовец-асьпірант нават не “садраў” тэкст з некалькіх крыніцаў, “скатаў” усё з адной амэрыканскай кніжкі. Амэрыканскія навукоўцы нават называюць гэтую манаграфію: “Стратэгічнае плянаваньне” аўтарства У. Кінга і Д. Кліланда. Плагіят з старажытных часоў лічыцца гнюсьнейшым злачынствам у навуцы і ў любой іншай творчай дзейнасьці. Плагіятара, схопленага на гарачым учынку, заўсёды выкідвалі з навуковага сьвету, а часта прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці. Няма чаму, аднак, зьдзіўляцца. Жыцьцё Пуціна прайшло ў канторы, дзе хлусьня, фальш і крымінальшчына заўсёды былі і застаюцца галоўнымі прыёмамі працы. У дэмакратычнай краіне такія адкрыцьці мінуўшчыны прэзыдэнта прывялі б да ягонай адстаўкі. А ў Расеі, відаць, фальсіфікатара за гэта прысудзяць да доктарскай ступені. Расейскія фашысты забіваюць дзяцей. Не пасьпела высахнуць на пецярбургскім бруку кроў 9-гадовай таджыцкай дзяўчынкі, забітай нажамі “русскіх ребят”, як кроў палілася ізноў. 26 сакавіка ў цёмным пад’езьдзе група “русскіх ребят” з голенымі галовамі напала на другую 9-гадовую дзяўчынку і пачала біць яе нажамі. “Віна” дзяўчынкі была ў тым, што яна мае цёмны колер скуры. У цяжкім стане, з мноствам нажавых раненьняў дзіця было дастаўлена ў шпіталь. А 27 сакавіка ў Маскве агучылі прысуд “русскому парню” А. Копцаву, які пару месяцаў таму ўварваўся ў маскоўскую сінагогу і рэзаў нажом людзей, пакуль яго ня скруцілі вернікі. Было паранена сем чалавек. Сьледства высьветліла, што “простой русскій парень” зачытваўся і натхняўся расейскімі выданьнямі кнігаў А. Гітлера і маскоўскіх фашыстаў. Копцаву далі 13 гадоў турмы (вядома, што ён можа выйсьці па амністыі праз пару гадоў). І вось, што прыкметна. Суд зьняў з фашыста частку абвінавачваньняў. А менавіта “у распальваньні міжнацыянальнай нянавісьці”. Паводле маскоўскага суда, гэты Копцаў “проста так” уварваўся ў габрэйскі храм і “проста так” пасёк нажом габрэяў. Але бачыць увесь сьвет – расейскае грамадзтва захлынаецца фашыстоўскай нянавісьцю да ўсяго “нерусского”. Хворая імпэрыя, якой ужо не дапаможа нават самая вопытная брыгада псіхіятраў. Расея атручвае саму сабе. 27 сакавіка воды Амура счарнелі, пачалі гінуць рыбы і птушкі. Спэцыялісты падлічылі, што праз гарадзкую каналізацыю Краснаярска ў раку было выкінута за кароткі час да 10 тонаў мазута. З такой апэратыўнасьцю гэта маглі зрабіць чатыры вялізазных заводы, якія карыстаюцца Амурам як сьметнікам. Але ніводзін з заводаў не прызнаўся ў зьліве атрутнага мазуту ў раку. А гарадзкія ўлады тлумачацца перад тэлекамэрамі: “Ня трэба панікі. Гэта вада з асфальту гарадзкіх вуліц занесла ў раку рэшткі паліва…” Янка Базыль 29/3/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |