Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: \”Рэжым - любой цаной\”

За тыдзень да выбараў у Беларусі пачаліся, фактычна, масавыя арышты. У КДБ складзеныя сьпісы актыўных дзеячоў, якіх прамаскоўскія ўлады зьбіраюцца прэвентыўна арыштаваць на пэрыяд галасаваньня. Ужо арыштаваныя дзясяткі асобаў. Далей...

15/3/2006 › Навіны

 


Зварот да беларускага народу

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі

Прэзыдыюм

Зварот да беларускага народу

Атаўская газэта “The Ottawa Citizen” перадрукавала 10 сакавіка артыкул Джэрэмі Пэйдж з London Times пад загалоўкам “Страх ахапіў Беларусь напярэдадні выбараў”.

І тут мне прыпомніліся словы Папы Яна Паўла Другога да польскага народу. “НЯ БОЙЦЕСЯ” – казаў ён. Словы гэтыя мелі велізарны водгук і ім заўдзячаецца шматлікімі аналітыкамі перамога “Салідарнасьці” супраць нялюдзкага рэжыму. Далей...

14/3/2006 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: \”Дарогу пакажа Сьцяг\”

(З выступу на сакавіцкім Сойме БНФ і Партыі БНФ)

Паважаныя сябры Сойму, вітаю вас ў Бацькаўшчыне, зычу вам вясновага ўздыму і ўпэўненасьці ў сваіх сілах дзеля нашай агульнай справы Беларускага Адраджэньня!

Сёньня ў нас найвялікшая задача: правесьці Народнае Галасаваньне і добра зафіксаваць завяршальны яго этап – збор і падлік бюлетэняў. Далей...

14/3/2006 › Навіны

 


Сакавіцкі сойм Беларускага Народнага Фронту \”Адраджэньне \” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ

12 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, “Дарогу пакажа Сьцяг”: “Заклікаю ўсіх уключыцца ў працу па Народным Галасаваньні, адчуць адказнасьць і важнасьць палітычнага моманту. Няхай нас не бянтэжыць папулістыка і мітусьня людзей, што гуляюць у чужыя выбары, каб свае праіграць. Далей...

14/3/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (6-8 сакавіка 2006 г.)

6 сакавіка крамлёўскае начальства весялілася і піла шампан. Пуцін з прэмьерам Фрадковым і віцэ-прэмьерам (а таксама міністрам вайны) Івановым наладзіў прыём для алімпійскай зборнай у Крамлі. Далей...

11/3/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (3-5 сакавіка 2006 г.)

Нямецкія нацысты, як вядома, былі вельмі шчырыя ў сваіх заявах: “Мы вас усіх зьнішчым. Арганізуем “Lebensraum”, на якім будзе жыць арыйская нямецкая нацыя…” Расейскі імпэрыялізм доўга гуляўся ў “сьветлую будучыню чалавецтва”, але апошнім часам стаў усё часьцей пераходзіць на фашыстоўскую лексіку. Далей...

7/3/2006 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк: Народнае Галасаваньне – выхад з тупіка

26-га лютага газэта “Нью-Ёрк Таймс” зьмясьціла вялікі артыкул пад загалоўкам “Зьвяржэньне апошняга Эўрапейскага экс-савецкага дыктатара.” (Аўтар Steven Lee Myers) У артыкуле напісана: “Адміністрацыя Буша, якая вызначыла рэжым у Беларусі, як “апошнюю тыранію” ў Эўропе, патраціла ў мінулым годзе 11,8 мільёнаў даляраў на прапаганду дэмакратыі і плануе патраціць у гэтым, 2006-ым годзе, 12 мільёнаў даляраў. Далей...

5/3/2006 › Навіны

 


Ну і тундра!

Такой цемры , гэтакай тундры я не прыпомню ва ўладзе нават за камуністамі. Вяршыняй тупізму гэтага «чытацеля» вершаў Быкава і знаёмца Сапегі было канешне будаўніцтва Пэрпэтуум Мобіле ў 1997 годзе разам з Ваням Ціцянковым па «праекту» нейкага шызіка. Далей...

4/3/2006 › Актуаліі

 


Загад аб забойстве Папы Яна-Паўла ІІ-га аддаў Л. Брэжнеў

3 сакавіка 2006 г. Славацкая газэта “Novy Cas” паведамляе пра справаздачу адмысловай камісіі італьянскага парляманту. Старшыня камісіі Паола Гудзані прадставіў факты і высновы аб падзеях 1981 г. Тады 13 траўня быў паранены ў выніку тэракту Папа Рымскі Ян Павел ІІ. Далей...

4/3/2006 › Навіны

 


Марнуецца шанц

3 сакавіка 2006 г. Швэйцарская газэта „Neue Zuercher Zietung“ друкуе сэнсацыйны матэр’ял пад тытулам “Выбуховы настрой у Беларусі”. Цытуецца начальнік КГБ РБ Сухаранка з ягонымі заявамі пра мільёны заходніх грошай на каляровую рэвалюцыю ў Менску, пра падрыхтоўку выбухаў пасярод дэманстрацыяў апазыцыі рукамі той жа апазыцыі. Далей...

4/3/2006 › Навіны

 


Скандал

Казулін пераймае мэтады лубянскага блазна Жырыноўскага. Калі прабіваўся ў Палац Рэспублікі на “вече”, то нарваўся на бойку з аховай Лукашэнкі. Экзэкуцыяй кіраваў вядомы ардэнаносец Паўлючэнка. Далей...

4/3/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (1-2 сакавіка 2006 г.)

У апошні дзень каляндарнай зімы ў Маскве выступала міграцыйнае начальства. Прадстаўнік Фэдэральнай міграцыйнай службы РФ Н. Власова заявіла, што “Расеі патрабуецца каля аднаго мільёна мігрантаў-чарнарабочых”. Далей...

3/3/2006 › Актуаліі

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024