Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (27-31 сакавіка 2006 г.)

Андрэй Іларыёнаў, былы дарадца Пуціна па эканамічных пытаньнях, выступіў з новай канстатацыяй стану здароўя “хворага чалавека Эўразіі” – Расеі. Ён назваў Расею (калі ня згадваць пра Беларусь) адзінай цалкам несвабоднай краінай Эўропы. Цытуем: “Кожны з кампанэнтаў індэксу эканамічнай свабоды – дэмакратычнасьць выбарчага працэсу, незалежнасьць судовай сістэмы, вярхоўнасьць закону, разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, незалежнасьць СМІ, якасьць дзяржаўнага кіраўніцтва – у Расеі катастрафічна ўпаў у апошнія гады”. Іларыёнаў лічыць, што РФ ня мае ніякіх адносінаў да высакаразьвітых дзяржаваў сусьветнай 8-кі. Яна якраз існуе сярод васьмёркі найбольш недаразьвітых і несвабодных краінаў сьвету: Нэпал, Беларусь, Таджыкістан, Гамбія, Саламонавы выспы, Зімбабвэ, Вэнэсуэла. Іларыёнаў зазначае, што “войны патрэбны гэтым рэжымам, бо падчас войнаў можна тэрарызаваць людзей”. Яшчэ адзін сур’ёзны дыягназ Расеі – “несвабода – гэта дэградацыя нацыянальнай сьвядомасьці”. Што ж, нельга не пагадзіцца з Іларыёнавым. Нездарма, ён ня вытрымаў у Крамлі і робіць свае заявы з амэрыканскай эміграцыі.

30 сакавіка ў Рызе выступіла з заявай прэзыдэнт Латвіі Вайра Вікэ-Фрэйбэрга. Сярод іншага яна сказала: “Латвія не жадае бачыць Расею на саміце краінаў НАТО…” Справа ў тым, што ўвосень сёлета менавіта ў Рызе павінен адбыцца натаўскі саміт (куды звычайна пнецца паўдзельнічаць таксама й РФ, удаючы магутную дзяржаву-хаўрусьніка). Хто б мог падумаць яшчэ якіх 15 гадоў таму, што невялікая, але эўрапейская краіна будзе так элегантна і дыпляматычна паказваць усходняму рэйху на ягонае месца? Маскоўцы паназалялі вочы ўсім народам. Каб абараніцца ад іх, прыбалты запрасілі да сабе авіяцыю з НАТО. З красавіка патруляваць межы балтыйскіх дзяржаваў будуць туркі. Хто мог такое ўявіць?!

Раніцай 31 сакавіка у двары каля ўласнай кватэры быў расстраляны невядомымі асобамі В. Доркін, старшыня адміністрацыі г. Дзяржынска Маскоўскай вобласьці. Усё дзяржынска-маскоўскае начальства мы бачылі пазалетась па расейскіх тэлеканалах. Тады яно разам з мясцовымі піянэрамі і вэтэранамі НКВД адсланяла помнік Фэліксу Дзяржынскаму на цэнтральнай плошчы горада. І вось яшчэ адзін верны дзяржынец “сгорел на работе” (як пісалі савецкія газэты ў нэкралёгах па Ф. Дзяржынскаму ў 1926 г.). Патрыёты Беларусі даўно ўжо настойліва тлумачаць работнікам дзяржаўнай і мясцовай адміністрацыі, што ў нашых агульных (нацыянальна-дзяржаўных) інтарэсах ёсьць абарона і ўмацаваньне Беларускай Дзяржавы. Прыдуць гаспадарыць маскоўцы – ня будзе месца нікому. Усе станем на ўласнай зямлі парабкамі ў маскоўскага “господіна”. Ня стане месца беларусам у выканкамах і міністэрствах. Трэба ж будзе кудысьці ўладкаваць “освободітелям” усю сваю акупанцкую хеўру. А каб ня высоўваліся, “простые русскіе ребята” наладзяць адстрэл упартай бюракратыі. Трэба памятаць беларусам-адміністратарам пра дзяржынца Доркіна, генэрала Лебедзя, піцерскага бургамістра Сабчака, губэрнатара Еўдакімава і шмат каго яшчэ.

Днямі ў Пецярбурзе калегія прысяжных агучыла свой прысуд групе “русскіх ребят”, якія забілі нажамі 9-гадовую таджыцкую дзяўчынку Куршуду Султонаву. Некалькіх забойцаў яны апраўдалі. А астатнім выпісалі па 1-3 гадоў зьняволеньня. Нават у Расеі такі “прысуд” выклікаў разгубленасьць і шок. Прыкрываючы імпэрскую ганьбу, прадстаўнікі інтэлігенцыі ўсталі ў прыгожую позу. 31 сакавіка яны правялі шырока разрэклямаваны сход, на якім абвясьцілі пра стварэньне “Антіфашістского об’едіненія”. Там даволі стракатая публіка: удава згаданага бургамістра Сабчака Л. Нарусава, прафэсура і артысты. Назва прагучала прыгожа. Мы падумалі, што яны пачнуць з адкрытага асуджэньня расейскага фашызму, вайны супраць чачэнскага народу, запатрабуюць ад Крамля-Лубянкі згарнуць фашыстоўскую кліентуру ў Беларусі. Нічога мы не дачакаліся. “Антіфа” пакрасаваліся ў зале і разышліся. Трыюмфальнае шэсьце чалавеканенавісьніцтва па Расеі працягваецца.

На тэрыторыі сувeрэннай Малдовы гаспадараць расейскія акупанты. Маецца на ўвазе правінцыя Трансністрыя (Прыднястроўе). Агрэсіўныя асаднікі замітусіліся пасьля таго, як Малдова і Украіна вырашылі сумеснымі намаганьнямі наладзіць нармальнае функцыянаваньне мяжы і мытні паміж гэтымі двума дзяржавамі. Акупанцкая хеўра адразу апынулася без сродкаў на існаваньне, няма чым карміць расейскія палкі, што атабарыліся на чужой зямлі, усе загарлапанілі: “Блокада! Это негуманно!” Аказваецца, захапіць чужую зямлю, вёскі, гарады, заводы – гэта па-маскоўску “гуманно”. Акупанты сьпяшаюцца. 31 сакавіка яны склікалі ў сваёй “сталіцы” Ціраспалі “зьезд дэпутатаў усіх узроўняў”. Гэты “зьезд” прыняў рашэньне аб правядзеньні рэфэрэндума аб незалежнасьці “прыднястроўскай рэспублікі”. Вяртаецца 1940 год. Можна сабе ўявіць, што пасьля гэтай “незалежнасьці” у Маскву адразу паедуць “пасланцы”, каб прасіцца ў склад Расеі. Аднак, часы ня тыя. Няхай бы лепш прыднястроўскія асаднікі прыгледзелі сабе зямлі недзе на Разаншчыне, каб было куды ехаць пасьля таго, як народ пагоніць агрэсіўных чужынцаў са сваёй зямлі. Дарэчы, можна ўявіць, што прыднястроўскі рэфэрэндум будзе рэпэтыцыяй такога ж спэктаклю маскоўскай рэжысуры, які маскоўскія акупанты зьбіраюцца правесьці ў Беларусі. Але і тут і там крамлёўская банда атрымае адлуп ад народаў.

Янка Базыль

3/4/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024