Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (1-2 красавіка 2006 г.) У Расеі 1 красавіка пачынаецца чарговая бранка. Маладых гоняць у хворае імпэрскае войска і на заіржавелыя караблі. На экранах тэлебачаньня замільгала кашмарная фізіяномія міністра вайны Іванова. Кожны з журналістаў імкнецца ўшчыкнуць яго і задае “непрыемныя” пытаньні пра “дзедаўшчыну”. 1 красавіка пад папулярны ў Эўропе “дзень дурняў” усіх насьмяшыў А. Рагачоў, прадстаўнік Расеі пры міжнародным трыбунале ў Гаазе. Ён выступіў з “рэзкім асуджэньнем нечалавечых умоваў у турме гэтага трыбуналу”. Мы маглі б зразумецць, калі б з такой заявай выступілі швэды або нават палякі (у іх турмы нагадваюць нейкія пансіянаты). Але, каб масковец! Чаму ж ён не запрапанаваў перасяліць гаагскіх монтэ-крыстаў у які-небудзь Уладзімірскі цэнтрал? Вядома, што ў расейскіх турмах і лягярох пануюць правілы фашыстоўскага зьнішчэньня людзей: хваробы, зьдзек, зьнішчэньне чалавечай асобы, зьвярыныя крымінальныя парадкі, непараўнальны ўзровень сьмяротнасьці. У гішпанскай Сэвільі 1 красавіка выпусьцілі з-за кратаў 13 расейскіх бандытаў. Заўзятарамі іх можна назваць толькі ўмоўна. Шваль прыехала ў Сэвілью на футбольны матч кубка чэмпіёнаў паміж мясцовай камандай і піцерскім “Зэнітам”. Гішпанцы разграмілі “зэнітчыкаў” з лікам 4:1. Пасьля гульні расейская банда пачала ламаць абсталяваньне, біць шыбы і людзей. Паліцыя ўламіла бандытам і арыштавала іх. Іх прысудзілі да штрафу, які павінен будзе заплаціць клюб “Зэніт”. За кратамі застаецца пакуль адзін бандыт, які зламаў ськівіцу гішпанскаму палісмэну. Вось так, штрафік за іх заплоцяць, і зграя распярэзаных грамілаў будзе рыхтавацца да новага пагрому ў чарговым эўрапейскім горадзе. Расейцы прынялі эстафэту футбольнага тэрарызму ад брытанскіх бандытаў-“заўзятараў”. На працягу 1980-90-х гадоў шматтысячная брытанская банда куражылася, забівала і калечыла людзей (ахвяраў часам было па некалькі сотняў), высажваючы дэсанты ў розных гарадах. На Захадзе іх усё спрабавалі перавыхаваць, улагодзіць, давалі штрафы. Першымі адэкватна адрэагавалі палякі. Пасьля міжнароднага матча ў Варшаве ў 1998 г. паліцыя атачыла брытанскіх бандытаў і пад воплескі польскай публікі выпісала ім разьвітальны паёк. У верасьні 1999 г. брытанская банда прыехала ў Стамбул на гульню сваёй каманды супраць “Галатасарая”. Пасьля гульні “крутые парні із туманного Альбіона” пачалі біць вітрыны і зьневажаць мясцовых грамадзянаў. Але турэцкая паліцыя не пасьпела выратаваць іх. Турэцкая моладзь набегла на тысячную банду і пасекла яе нажамі. Загінула на месцы дзевяць бандытаў, сямнаццаць цяжка параненых увечары загрузілі ў брытанскі самалёт. З тае пары ніхто ўжо ня чуў пра брытанскіх “фэнаў”. Увечары 1 красавіка эстафэтную палачку зьбіцьця “нерусскіх” дзяцей прыняла “златоглавая Москва”. У адным з дамоў культуры скончыліся рэпэтыцыі фальклёрнага дзіцячага ансамбля “Адыгі”. Дзеці пачалі выходзіць на вуліцу. Там іх ужо чакала да 15 маладых расейскіх фашыстаў, якія падмацоўваліся півам. “Русскіе ребята” накінуліся на дзяцей і пачалі па-зьверску зьбіваць іх, крычучы: “Россія для русскіх!” За дзяцей ўступіўся Заўр Тутаў, народны артыст РФ і міністар культуры Кабардзіна-Балкарыі. З зламанай ськівіцай і сатрасеньням мазгоў яго даставілі ў шпіталь. Але перад гэтым ён адбіўся ад бандытаў і ўрэшце дачакаўся нарад міліцыі (які прыехаў праз паўгадзіны пасьля тэлефоннага выкліку). На пытаньне Тутава, чаму яны так доўга ехалі, міліцыя адказала: “І правільно сделалі”. Міліцыя ўжо заявіла, што “інцыдэнт ня мае характару праяваў нацыянальнай нянавісьці”. Зразумела, што да гэтага дадумаўся не дзяжурны палісмэн-камэнтатар. Такі загад дало дзяржаўна-гэбоўскае начальства ўсім пастам і пракуратурам, каб захаваць “честь Россіі”. А пакуль што наступны расейскі горад змагаецца за права валоданьня “переходяшчім знаменем русского фашізма”. Няма спакою катам народу. На прыканцы сакавіка распачаўся чарговы скандал вакол адыёзнай постаці генэрала Ярузэльскага. Нейкі шустрык у канцылярыі прэзыдэнта Польшчы ўключыў прозьвішча генэрала ў сьпіс на ўзнагароду ордэнам “Сібірака”, які выдаецца палякам, што пацярпелі падчас акупацыі Польшчы саветамі і былі высланы ў Сібір. Даведаўшыся пра гэта, мноства людзей, вэтэраны антымаскоўскага змаганьня пачалі пратэставаць. Ярузэльскаму давялося вярнуць ордэн у канцылярыю. А ўжо 1 красавіка пракурор польскага Інстытуту Народнай Памяці распачаў справу ў адносінах да Ярузэльскага і 10 ягоных паплечнікаў. Іх абвінавачваюць у крымінальных злачынствах і парушэньні Канстытуцыі. Галоўным пунктам абвінавачваньняў ёсьць факт увядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча ў 1981 г. і далейшыя рэпрэсіі супраць народу. Дзяржаўныя каты, якія зьневажаюць і забіваюць свой народ павінны ведаць – іх усяроўна чакае суровае і адэкватнае пакараньне. У сталіцы Інгушэціі ўноч на 2 красавіка прагрымеў моцны выбух. Быў зьнішчаны помнік Ідрысу Зязікаву, які ў хаўрусе з расейска-бальшавіцкімі акупантамі ўсталёўваў у Інгушэціі савекую ўладу ў 1920-я гады. Акупанты добра адудзячылі таго Зязікава: куляй у патыліцу ў 1938 г. У 2003 г. тыя ж акупанты ўсталявалі помнік свайму халую-ахвяры. А змагарны народ ўзяў ды скарэктаваў пляны манумэнтальнай прапаганды. Гэты мэтад вядомы на Каўказе даволі даўно. У розных гарадах Паўночнага Каўказу яшчэ ў часы СССР насельніцтва рэгулярна зьнішчала выбухамі помнікі генэралу Ярмолаву (царскаму кату Каўказкай вайны першай паловы 19-га стагоддзя). Мясцовыя ўлады нават вынайшлі эфэктыўны мэтад супрацьдзеяньня выбухам. На складзе кожнага гаркама стаялі запасныя бэтонныя фігуры і галовы Ярмолава. Праз дзень пасьля чарговага выбуху адміністрацыя адсланяла чарговую рэпліку акупанцкага помніка. Янка Базыль 5/4/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |