Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Яшчэ раз “памыліліся”?

Нядаўна “жўрналісты” ў Беларусі яшчэ раз “памыліліся”. На гэты раз ў “Народнай Волі”. У сувязі зчарговай “памылкай” быў напісаны ліст рэдактару “Народнай Волі” спадару І. П. Сярэдзічу, дзе напісана:
Паважаны Іосіф Паўлавіч, 29-га сакавіка на сайце БелаПАН “Навіны” была зьмешчаная скандальная і фантастычная інфармацыя… аб тым нібыта Зянон Пазьняк спадзяецца на гарантыі вяртаньня на Беларусь ад Пуціна і Лукашэнкі. У сувязі са скандалам кіраўніку БелаПАН спадару Алесю Ліпаю быў накіраваны ліст наступнага зьместу:

“Ні пра якія гарантыі вяртаньня ад Пуціна і Лукашэнкі я не казаў сёньня ў інтэрв’ю М. Гаравому (Белапан). У размове не было ўвогуле ўжыта слова “Пуцін”.
З павагай З. Пазьняк. 29.03.2006.

Кіраўніцтва БелаПАН праверыла інфармацыю журналіста і 30–га сакавіка зьмясьціла на сайце абвяржэньне свайго ранейшага непраўдзівага паведамленьня і прынесла мне афіцыйныя прабачэньні. (Тэкст абвяржэньня і прабачэньня БелаПАН і вытрымку зь ліста А. Ліпая дасылаю.)
Праз тыдзень, 6–га красавіка, “Народная Воля” (аўтар Алег Сноў) перадрукоўвае для сваіх чытачоў непраўдзівы скандальны матэрыял БелаПАН ад 29–га сакавіка, быццам бы ня ведаючы пра абвяржэньне і прабачэньне.
Пакідаю на сумленьні газэты рытарычнае пытаньне як называюцца такія паводзіны. Але патрабую ад вас неадкладнага афіцыйнага абвяржэньня і прабачэньня перад чытачамі.
З горыччу Зянон Пазьняк
10 –га красавіка 2006 г.
=======
Д а д а т а к 1:
30/03/2006 10:40

З.ПОЗНЯК ОПРОВЕРГАЕТ ИНФОРМАЦИЮ О ТОМ, ЧТО ТРЕБУЕТ ГАРАНТИИ ОТ В.ПУТИНА И А.ЛУКАШЕНКО

Минск, 30 марта. Председатель Консервативно-Христианской партии - БНФ (КХП-БНФ) Зенон Позняк опровергает информацию о том, что он связывает свое возвращение в Беларусь с гарантиями личной безопасности от Владимира Путина и Александра Лукашенко.

Несколько дней назад представители белорусской интеллигенции обратились к З.Позняку, который находится в эмиграции с весны 1996 года, с предложением вернуться на родину. Напомним, З.Позняк участвовал в нынешней президентской кампании. Его инициативная группа собирала подписи за выдвижение лидера КХП-БНФ кандидатом в президенты Беларуси.

29 марта в интервью БелаПАН З.Позняк назвал “бессмысленными” все обращенные к нему призывы о возвращении в Беларусь, “так как то, что понимают сознательные белорусы, по-своему понимают Лубянка и Лукашенко”. “Так что по этому вопросу надо обращаться не ко мне, а к руководству России и Беларуси”, - подчеркнул З.Позняк.

Корреспондент БелаПАН ошибочно трактовал эти слова как апелляцию к гарантиям личной безопасности от В.Путина и А.Лукашенко.

БелаПАН приносит свои извинения З.Позняку.

========
Д а д а т а к 2 :
(Вытрымка зь ліста у адказ)

———- Forwarded message ———-
From: Алесь Липай Date: Mar 30, 2006 10:00 AM
Subject: Ad A. Lipaya
To: Tamash Raksa

- Hide quoted text -
Паважаны Зянон Станіслававіч!

Прыміце мае асабістыя і ад усяго БелаПАНу прабачэньні з нагоды заметкі Марата Гаравога, якая была распаўсюджаная па каналах нашай інфармацыйнай агенцыі.
Пасьля размовы з Гаравым мне падалося, што памылка зробленая ім не наўмысна, а з прычыны непрафесійнасьці, з-за таго, што ён узяў на сябе сьмеласьць тлумачыць выказваньні суразмоўцы і рабіць уласныя высновы. Ва ўсялякім разе, яму заяўлена пра недапушчальнасьць такога падыходу.
Абвяржэньне заметкі Гаравога ўжо выстаўленае ў нашую інфармацыйную ленту, а таксама ў рубрыку “Выбары” інтэрнэт-газеты www.naviny.by ……….
……………………….
З павагай,

Алесь Ліпай,
БелаПАН

11/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024