Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Спроба ажывіць струхнелую ідэялёгёгію рускага фашызму

Крэмль-Лубянка паступова спрабуе ажывіць імпэрскую структурыраваную філясофію перавагі і ўзвышэньня рускага. Пэрыяд стыхійнага захопу, гэбоўскага уціску ў стылі мангольскай конніцы, падобна, скончыўся. Цяпер тое ж самае робіцца з прэтэнзіяй на навуковы падыход і камэнтуецца з ужываньнем значна больш вытанчанай лексікі.
Пазнаёміцца з рысамі сфармаванай імпэрскай ідэялёгіі можна нават на старонках масавай газэты “Аргументы и факты”. У №14 за красавік 2006 г. можна прачытаць матэрыял пад тытулам “…что если русские уйдут”. Нам з вамі адразу зразумела, што калі яны “уйдут”, то сьвет абваліцца, сонца спыніць сваю хаду, усе зробяцца няшчаснымі і галоднымі. Чытач газэты П. Сапожніков з Уфы, мабыць, хвалюецца з гэтай нагоды. Яго палохае нацыянальнае Адраджэньне башкірскага народу і ён ня бачыць сабе месца ў новай сітуацыі. Ён пытаецца ў газэты: “В национальных республиках и автономиях остаётся всё меньше русских. Всё начальство – «из титульной нации». Хотя именно русские строили там города, заводы, учили детей, создавали местную интеллигенцию. А теперь их тихой сапой выживают. Чем это может кончіться?”
Яму адказвае Н. Нарочніцкая, дэпутатка Дзярждумы РФ: “Как известно, большинство квалифицированных рабочих на производстве в некоторых национальных республиках составляли русские. Это нужно было учитывать хотя бы с точки зрения экономики. Я понимаю, что вернуться к опыту царской России, где не было административно-территориального деления по национальному признаку, сейчас нереально. Но опыт по гармонизации отношений между разными народами изучать полезно. Видимо, не исключено и укрупнение субъектов РФ. Главное – чтобы все народы Российской Федерации имели возможность прежде всего на культурную автономию и вносили свой вклад в нашу общую и великую культуру”.
Што такое царская Расея, добра памятае беларускі і іншыя народы, якія стагоддзямі жылі пад маскоўскай акупацыяй. Згаданая акупацыя, зьнішчэньне нацыянальных культураў, моваў, нацыянальнага багацьця паняволеных народаў і самых гэтых народаў – гэта ўсё ёсьць для сучаснай расейскай ідэялёгіі “полезным опытом по гармонізаціі отношеній между народамі”. Бальшавікоў цяпер згадваць ужо ня модна. Леніна ўжо абвінавачваюць у “штучным стварэньні аўтаноміяў” і нават некаторых народаў. Цяпер яны будуць вяртацца да спадчыны Мікалая ІІ (Крывавага, цараваў з 1896 г. па 1917 г.) і іншых Раманавых. Разам з башкірамі, татарамі, чачэнцамі і іншымі паўдзельнічаць у рэстаўрацыі імпэрыі “прапануецца” і беларусам. Аказваецца, і ў нас расейцы “усё пабудавалі, стварылі мясцовую інтэлігенцыю” і навучылі карыстацца нажом і відэльцам за сталом. Нас папярэджваюць, што ўклад трэба рабіць у “обшчую велікую культуру”. Гучыць трошкі таямніча, але для постсавецкага чалавека зразумела – расейскія акупанты хочуць вярнуць мінуўшчыну, зрабіць усё “як было”. Гэта азначае яшчэ адзін этап шалёнай русіфікацыі ўсяго духоўнага і жывога, а таксама спроба растварэньня беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў у рускім імпэрскім катле.
З навуковага пункту гледжаньня нам (беларусам і ўсім падімпэрскім народам) “прапануецца” зьнікнуць з твару зямлі і ўгнаіць сабой адзіную тытульную нацыю – русскіх. Прапануецца гэта Дзярждумай спакойным мэнтарскім тонам. Генэралы і чыноўнікі з “Газпрома” карыстаюцца ўжо іншым тонам і лексікай – абяцаюць перакрыць кісларод і зьнішчыць усіх пад маркай барацьбы з тэрарызмам. Такі вось падзел амплуа ў расейскіх дзяржфашыстаў.
Тройчы няшчасны расейскі этнас у чарговы раз становіцца закладнікам чалавеканенавісьніцкіх праектаў свайго крамлёўскага начальства. Нешта ня бачым мы ў гэтага этнаса жаданьня супраціўляцца аднаўленьню правальнай і гнілой імпэрыі. Зразумела, што справу супраціву імпэрскаму фашызму з-пад чырвонай зоркі і дзьвюхгаловага арла прыйдзецца браць у свае рукі менавіта беларусам, украінцам, башкірам і іншым народам, якія ўжо папярэджаны з Масквы аб “немэтазгоднасьці іхнага нацыянальнага існаваньня”.

Юрка Марозаў

11/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024