Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Намесьнік старшыні КХП БНФ Юры Беленькі асуджаны на 15 сутак Юры Беленькага суд прызнаў вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 7 красавіка на Кастрычніцкай плошчы. За ўдзел у гэтым мітынгу пратэсту супроць інагурацыі Аляксандра Лукашэнкі пакараныя таксама яшчэ 4 яго ўдзельнікі. 10 красавіка ў Цэнтральным судзе Менску былі асуджаныя ўдзельнікі мітынгу пратэсту супроць інагурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Усе пяцёра пакараныя арыштам – ад 15 да 10 сутак. Максымальны тэрмін адміністрацыйнага арышту атрымаў у тым ліку і намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Юры Беленькі. Нагадаю, мітынг 7 красавіка праходзіў на Кастрычніцкай плошчы. Паводле розных ацэнак, ён сабраў ад 50 да 200 чалавек. Людзі трымалі лёзунгі “За новыя выбары”, ”Фальсыфікатар – не прэзыдэнт”, “За вольную Беларусь” і “Не – фашызму!” Студэнт Уладзімер Богач у судзе не адмаўляў, што прыйшоў на плошчу, каб выказаць пратэст супроць трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі. Юнака пакаралі 10 суткамі арышту. Уладзімер Мікалаеў таксама пацьвердзіў, што сьвядома далучыўся да мітынгоўцаў і трымаў у рукох бел-чырвона-белы сьцяг. Студэнта пакаралі 15 суткамі арышту. Удзельнікаў мітынгу амапаўцы затрымлівалі ў розных месцах – адных ля цырку, іншых побач зь Нямігай. Намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юры Беленькага схапілі ў пад’езьдзе дому ля плошчы Перамогі. Былога дэпутата абвінавацілі ў арганізацыі мітынгу. У судзе палітык гэта аспрэчваў, але не адмаўляў, што падчас мітынгу выказваў журналістам і людзям сваё стаўленьне да мінулых выбараў. (Беленькі: ) “Сытуацыя такая, што я мусіў даць палітычную ацэнку. І я не хаваю, што сказаў наступнае. Што выбары фальсыфікаваныя, Лукашэнка ня ёсьць абраны народам прэзыдэнт, і таму заўтрашняе мерапрыемства ня ёсьць інагурацыя, а псэўдаінаўгурацыя. Мой удзел як палітыка ў адпаведнасьці з законам аб палітычных партыях ёсьць назіраньне за палітычнымі працэсамі і ацэнка палітычных працэсаў. Я сваю функцыю выканаў – выказаў свае адносіны”. Пастанову аб арышце палітыка прыняў судзьдзя Аляксей Бычко. Ён таксама асудзіў на 10 сутак актывіста КХП БНФ Эдуарда Бокага і на 15 сутак – Ільлю Шыманскага. Супроць Юры Беленькага ды іншых мітынгоўцаў сьведчылі амапаўцы Сяргей Герман, Ігар Зінкевіч, Зьміцер Субач, Максім Казакоў. (Радыё Свабода, 10 красавіка 2006) 12/4/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |