Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расейцам хочацца вайны

13 красавіка 2006 г. Чэшская газэта “Lidove Noviny” піша пра публікацыю ў Польшчы некалі сакрэтных дакумантаў Варшаўскай дамовы. У дакумантах раскрываецца плян ваеннай агрэсіі падсавецкага хаўрусу супраць Заходняй Эўропы.
Плян распрацоўваўся яшчэ ў 1960-я гады, але ягоную апошнюю рэдакцыю падпісаў быў польскі камуністычны лідэр Герэк у 1976 г. Паводле пляну да 500 тысячаў польскага войска меліся ўдарыць па паўночнай Нямеччыне, заняць Данію, Бэльгію і выйсьці на французкую мяжу. Масква меркавала, што палякі будуць мець да 40% стратаў. Чэхаславацкае хаўруснае войска павінна было акупаваць Баварыю і яе сталіцу Мюнхен.
Наш камэнтар: Вось такі “Міру мір” рыхтавала саўдэпія народам Эўропы. Вядома, што гэта быў ня першы плян агрэсіі супраць Захаду. Першы пасьля сусьветнай вайны плян быў распрацаваны маскоўскім генштабам яшчэ ў 1945 г. Жукаў павінен быў “вызваліць” ад капіталістаў усю Эўропу да самага Ля Маншу. Але сталінскія сокалы вымушаны былі адмовіцца ад чарговай вайны. Надта радаснай і братэрскай была сустрэча на Эльбе чырвонаармейцаў з амэрыканцамі і англічанамі пасьля сумеснага разгрому фашызму. Надта стаміліся народы ад забойстваў і вайны. І самае галоўнае, жаўнерскія масы, якія перамаглі лютага ворага, не надаваліся ўжо на ролю паслухмянага гарматнага мяса. Людзі хацелі міру, імкнуліся хутчэй вярнуцца дадому, спадзяваліся, што жыцьцё зьменіцца, што ў мінулае адыдуць бальшавіцкія жахі. На працягу шэрагу гадоў крамлёўская банда вымушана была душыць гэтыя настроі ў грамадзтве, каб ізноў ўзяць пад татальны кантроль мільёны пераможцаў.
Сталін заплянаваў новую вайну ў Эўропе на пачатку 1950-х гг. і пачаў дзяліцца сваімі плянамі з палітбюро. Таварышы напалохаліся самы і пасьпяшаліся адправіць крамлёўскага фюрэра на той сьвет у 1953 г. Але распрацоўку плянаў не пакінулі. Зразумела, што камуністычная арда ніколі не перамагла б краіны НАТО. Але бяды нарабіла б вялікай. Цяпер цікава пачытаць палякам пра 40% стратаў іхнага войска пад камандай Масквы. Гэта – 200 тысячаў забітых і скалечаных маладых палякаў (“незначітельные потері”, паводле геніяльнай маскоўскай канцэпцыі). Можна парадвацца, што канцэпцыя так і не была рэалізавана ворагамі чалавецтва. Палякі могуць уздыхнуць з палёгкай – яны цяпер у НАТО і не падпарадкоўваюцца Маскве. А як быць беларусам? Антынародны рэжым зрабіў нас усіх калектыўным закладнікам імпэрыялістычнай палітыкі Расеі – сапраўднага гаспадара шклоўскіх марыянэтак. Паводле абнародаваных “договоров о коллектівной безопасності в СНГ” і патаемных злачынных пагадненьняў з Крамлём, нашымі узброенымі сіламі напоўніцу распараджаецца суседняя імпэрыя. Таленавітыя беларускія афіцэры-патрыёты або ўжо выкінутыя з арміі, або застаюцца на дзесятых ролях. Бяздарныя і чужыя расейскія генэралы апанавалі ключавыя пазыцыі ў беларускім войску. Масква выкарыстоўвае нашу тэрыторыю і аэрадромы для сваёй стратэгічнай авіяцыі і ракетных комплексаў. Войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі ўжо афіцыйна падпарадкоўваюцца непасрэдна Маскве. Міністар абароны РБ Мальцаў ужо даўно фіктыўная фігура. Нават БТ паказвае, як на паседжаньнях у Маскве ён сядзіць перад маскоўскім міністрам Івановым побач з расейскімі генэраламі ціхі і паслухмяны, як школьнік перад кляснай дамай. Наша армія, наша краіна – толькі рэсурс для расейскіх імпэрыялістаў у іхнай стратэгіі супрацьстаяньня Захаду. Уся прапаганда РБ накіравана на ўбіваньне ў галовы беларускага насельніцтва гэтых чалавеканенавісьніцкіх маскоўскіх стратэгіяў. Усё больш людзей на Беларусі разумеюць гібельнасьць гэтага рабскага хаўрусу з шалёнай расейскай імпэрыяй. Увесь наш гістарычны досьвед пацьвярджае небясьпеку ваенных хаўрусаў і падпарадкаваньня Маскве. Гэта асэнсавала, хутчэй сэрцам адчула наша моладзь. Яна ўзьняла ў цэнтры нашай сталіцы сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, пад якім нашы продкі баранілі Бацькаўшчыну ад расейскай агрэсіі, і назвала цэнтральную плошчу пад Сьцягам імем Кастуся Каліноўскага – вялікага змагара супраць расейскай акупацыі. Асэнсаваць і адчуць гэта павінен цяпер увесь наш народ.

Юрка Марозаў

14/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024