Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Жыве Беларусь!

”Мабыць, найбольш страшны момант для мяне – гэта разгон нашай маленькай дзяржавы (палаткавага лягеру на плошчы Каліноўскага). Дзяржавы са сваёй адміністрацыяй, межамі, сваімі законамі і духам братэрства.

Наступныя дні нагадваюць калейдаскоп, але ж толькі зь цёмнымі фарбамі. Акрэсьціна. Суд. Жодзіна. Дагэтуль дзіўнымі ўзгадваюцца словы судзьдзі: “Выкрикивали ли вы антигосударственный лозунг “Жыве Беларусь!”?

(Паводле радыё “Свабода”)

17/4/2006 › Навіны

 


Непрафэсійная інфармацыя

17 красавіка 2006 г. радыё “Свабода” піша ў Сеціве:
“Упершыню Партыя БНФ зладзіла акцыю, прысьвечаную чарнобыльскай праблеме, 26 красавіка 1989 году. Тысячы людзей выйшлі на плошчу Незалежнасьці й запалілі сьвечкі на знак памяці пра ахвяраў катастрофы. А ў верасьні 1989 году адбыўся Чарнобыльскі шлях, арганізатарам якога таксама была Партыя БНФ”.

На самай справе ўсё гэта рабіў “Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”. Партыя БНФ была ўтворана Фронтам пазьней.

Т. Ракса

17/4/2006 › Навіны

 


Салідарнасьць з змагарамі

16 красавіка сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ наведалі калегаў па Партыі і моладзь, якіх рэжым трымае ў турме на вул. Акрэсьціна з 7 красавіка 2006 г. За арганізацыю і ўдзел ў акцыі пратэсту супраць фальшывай інаўгурацыі на незаконны трэці тэрмін прэзыдэнцтва дыктатара Лукашэнкі былі асуджаныя:

Юры Беленькі, Далей...

17/4/2006 › Навіны

 


Лукашэнка стаў Ірадам

За такой назвай мы атрымалі ліст па э-по.

Вялікі дзякуй грузінскім сябрам за салідарнасьць у змаганьні з прамаскоўскай дыктатурай. Для нас зьяўляецца цікавым погляд на нашую сытуацыю былых калегаў па савецкаму лягеру, а цяпер вольных грамадзянаў Грузіі. Мы маем намер з часам вярнуцца да гэтых поглядаў і абмеркаваць іх. У галоўным пагаджаемся зь іх поглядамі і меркаваньнямі.

“Нам інкрымінавалі арт. 371, частку другую. Заявілі, што ўзбудзілі крымінальную справу па факту тэрарызму. А гэты артыкул прадугледжвае растрэл.” Далей...

17/4/2006 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024