Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
За такой назвай мы атрымалі ліст па э-по. Вялікі дзякуй грузінскім сябрам за салідарнасьць у змаганьні з прамаскоўскай дыктатурай. Для нас зьяўляецца цікавым погляд на нашую сытуацыю былых калегаў па савецкаму лягеру, а цяпер вольных грамадзянаў Грузіі. Мы маем намер з часам вярнуцца да гэтых поглядаў і абмеркаваць іх. У галоўным пагаджаемся зь іх поглядамі і меркаваньнямі. “Нам інкрымінавалі арт. 371, частку другую. Заявілі, што ўзбудзілі крымінальную справу па факту тэрарызму. А гэты артыкул прадугледжвае растрэл.” Нядаўна Лукашэнка так напалохаўся рэлігійных дзеячоў, якія прыбылі з Грузіі, для падтрымкі мірнымі мэтадамі, а дакладней – малітвай, апазыцыі, што пасадзіў іх ў казэматы КГБ. Непасрэдна на Кастрычніцкай плошчы в цэнтры Менску лукашэнкаўскія апрычнікі арыштавалі прадстаўнікоў Цэнтру рэлігійных дасьледваньняў Грузіі. Пасьля затачэньня на працягу дабы, допытаў і пагрозаў растрэлам епіскапа Баптысцкай царквы Грузіі Малхаза (Сонгулашвілі), протаіерэя Васілія Кобахідзе і дырэктара Цэнтру рэлігійных дасьледваньняў Ладо Гогіашвілі дэпартавалі на радзіму (толькі пасьля пратэстаў МЗС і парляманта Грузіі). Іхны шлях пралягаў праз Кіеў, дзе яны расказалі аб сваіх уражаньнях аб рэжыме Лукашэнкі, дзеяньнях КГБ і ўбачаных акцыях апазыцыі. Дарэчы, гэта адзіныя грузіны, якім цудам (або як яны гавораць – па волі Боскай) удалося патрапіць у Менск і прысутнічаць на мітынгу беларускай апазыцыі. “Сёньня знаходжаньне на тэрыторыі Беларусі з грузінскім пашпартам ужо ўспрымаецца ўладай як крымінал”, — гавораць прадстаўнікі Цэнтру рэлігійных дасьледваньняў”. Прапануем увазе чытачоў аповеды непасрэдных удзельнікаў “міжнароднага скандалу”. Васілій Кобахідзе, протаіерэй: 19 сакавіка увечар мы пайшлі на першы мітынг. Непасрэдна на Кастрычніцкай плошчы мы стварылі экуменічную малітву. Мы былі ў сьвятарскім адзеньні, а таму, відаць, прыцягвалі ўвагу КГБ. Спачатку нас перасьледвалі тайна, фатаграфавалі. На плошчы мы разгарнулі грузінскі нацыянальны сьцяг. Шкада, у нас не было дрэўка, але побач на плошчы былі ўкраінцы са сьцягамі, і мы папрасілі іх прымацаваць да дрэўкаў грузінскія сьцягі. Мяркую, гэта вельмі сімвалічна, што ўкраінскія і грузінскія сьцягі луналі ў Менску разам. На другі дзень мы прынесьлі шмат грузінскіх сьцягоў. Раздавалі прадстаўнікам розных дэлегацыяў. КГБэшнікі потым нам адкрыта сказалі: “Это вам не Украина!” Гэта праўда, Беларусь пад Лукашэнкам – гэта не Ўкраіна. Там людзі вельмі застрашаныя. Таму дэмакратычнай апазыцыі прыдзецца шмат працаваць, рызыкаваць, каб разбурыць рэжым Лукашэнкі. Быць грузінам, а тым больш з грузінскім пашпартам у Беларусі – гэта ўжо злачынства. А за падняцьце грузінскага сьцягу могуць і растраляць. Так нам заявіў КГБ. Мы лічым, што гаварыць аб свабодзе – гэта абавязак кожнага хрысьціяніна. Таксама кожны сьвятар абавязаны ўдзельнічаць у жыцьці свайго народу, разам змагацца за правы людзей. Памаранчавая рэвалюцыя ў Украіне, Рэвалюцыя ружаў у Грузіі – гэта не пераварот для захопу ўлады, гэта барацьба за перамену грамадзкага жыцьця. У такія пераломныя моманты духавенству недапушчальна трымаць дыстанцыю ад народу. Напрыклад, на кіеўскім Майдане кожны дзень праходзілі экуменічныя набажэнствы. Мы на мітынгу былі 19 і 20 сакавіка. 20 сакавіка, каля полвы на 10-ю мы трошкі адышлі ад плошчы і нас адразу ўзялі. Пад’ехалі тры дарагіх джыпы, зь іх вышлі хлопцы, якія паказалі пасьведчаньні работнікаў КГБ. І нас запіхалі ў машыну, хаця з дакумантамі ў нас было ўсё ў парадку. Мы нават у гатэлі зарэгістраваліся, аднак гэта не дапамагло. Нас прывезьлі ў нейкі ізалятар, і гэтыя маладыя кагэбэшнікі пачалі ў розных пакоях допыты. Пытаньні былі розныя. Нават пыталіся, як завуць майго маленькага сына? За каго я галасаваў у Грузіі пад час прэзыдэнцкіх выбараў? Гэта абсалютнае беззаконьне. Я пасьпеў патэлефанаваць у Грузію і паведаміць, што мы арыштаваныя. У канцы ўжо спыталі: “вы, что, какие-то фигуры в Грузии, что из себя представляете?” Аказалася, наша МЗС і парлямант выступілі з пратэстамі. Пазьней мы даведаліся, што Грузіі на яе заявы беларускі бок адказаў, што пра нас увогуле ня ведае. На разьвітаньне нам заявілі, што паколькі крымінальная справа ўзбуджаная, то, як толькі мы зьявімся на тэрыторыі краіны, нас растраляюць. Суда не было, адваката не прадаставілі, з консулам зьвязацца не далі. Цяпер мы ўпэўніліся, што Беларусь моцна адрозьніваецца ад Украіны і Грузіі. Рэжымы Шаварнадзе і Кучмы былі аслабленыя, а народ меў самасьвядомасьць. Беларускі народ таксама мае самасьвядомасьць , аднак Лукашэнка змог стварыць эфектыўную, таталітарную, сатанінскую сістэму. І Расея, пастаўляючы нафту і газ па нізкім цэнам, дае яму сілы. Таму некаторыя слаі насельніцтва давольныя, атрымліваючы вялікую пенсію, заробак. Галоўны лёзунг беларускага тэлебачаньня – мы ўсе ўсьміхаемся, мы за стабільнасьць! Таму ў беларускай апазыцыі будзе больш цяжкая барацьба. Аднак ёй трэба дапамагчы. Малхаз (Сонгулашвілі), епіскап Баптысцкай царквы Грузіі: Цяпер народ замбіраваны. Калі б вы паглядзелі на тое, што паказываюць па тэлебачаньні, то ўзяў бы жах! Нават прадстаўнікі маладога пакаленьня гавораць рэчы, пра якія гаварылі толькі ў савецкія часы, ў часы Сталіна і Брэжнева. Моладзь звычайна так ня думае. Гэты рэжым прымушае ўсе пакаленьні прымаць удзел у сваёй хвальбе. Мы маем надзею. Мы сустракаліся з рознымі пакаленьнямі. Усе яны разумеюць, што так працягвацца ня можа. Час падыходзіць, каб беларускі народ ўзяў ініцыятыву. Мы бачылі, што на Кастрычніцкай плошчы не хапае яшчэ сьмеласьці. Молімся, за тое, каб народ узяў на сябе адказнасьць за сваю будучыню. Ладо Гогіашвілі, дырэктар Цэнтру рэлігійных дасьледваньняў Грузіі: Што тычыцца КГБ, то яно такое самае, што было ў Савецкім Саюзе. Такія ж сьледчыя, такія ж мэтады: яны вам то ўсьміхаюцца, то пагражаюць. Яны разьвялі для допытаў нас у роныя пакоі і гаварылі нам: той сказаў пра цябе, а яму гаварылі, што я абгаварыў яго і так далей. Адным словам, стары мэтад. Калі мы здымалі падзеі на відэа, выпадкова папаў у кадр тэлевізар у нумары гатэлю. Там нешта паказвалі. Сьледчыя у мяне пыталі: “зачем вы снимали кадры телепередач?». Хіба гэта сакрэт, калі гэта паказваюць у эфіры? Яны нам гаварылі, што ў Беларусі – адкрытасьць. Дык навошта ў такім выпадку такія допыты? КГБ мадэрнізавалася – у яго супрацоўнікаў ёсьць доступ да Інтэрнэту, інфармацыі, аднак мысьленьне пакуль засталося старое. Нават Сталін з сваім апаратам і Берыяй, не змаглі арыштаваць усіх. Заставаліся людзі на волі, якія дабіліся нармальнага жыцьця без КГБ і загадаў. Мяркую, што гераізм і асабісты прыклад беларускай апазыцыі абавязкова прывядзе да перамогі. Лукашэнка ня зможа вечна трымаць народ пад замком. Ёсьць Інтэтнэт, сатэлітнае тэлебачаньне. Нас вельмі зьдзівіла, што ў гатэлі, дзе мы спыніліся, паказвалі грузінскі канал. А яшчэ я не магу зразумець, чаму рэлігійных людзей садзяць за малітву! Гарэлку ў кампаніі піць можна, а маліцца без дазволу Лукашэнкі – не. Без сумніву, гэта апошні бастыён таталітарызму ў Эўропе. Нам пашацавала, што за нас заступіліся маса людзей. З заявамі выступілі парлямант Грузіі, МЗС, народны абаронца Грузіі, місія АБСЭ, місія Эўразьвязу, місія ААН. Беларускі ўрад да гэтага часу гаворыць, што ня бачыў нас ніколі і ня ведае, пра што гаворка. Аднак мы маем дакумант (даведку з райаддзела і пашпарт з пячаткай аб дэпартацыі), што нас дэпартавалі з тэрыторыі гэтай дзяржавы. Цяпер будзем казаць праўду аб тым, што бачылі. Вядома, гэта разыходзіцца з тым, пра што крычыць прапаганда Лукашэнкі і Масквы. Скажу яшчэ адно: усе назіральнікі, якія былі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі на дзевяноста адсоткаў з Расеі. Яны ўсе нейкія быўшыя дэпутаты, а на практыцы проста – адыёзныя асобы. Мы сустракаліся з многімі беларусамі, якія пакуль ня могуць гаварыць праўду. Для нас вялікі гонар быць іх голсам. 17/4/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |