Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Інфармацыйныя бурбалкі з Расеі

16 красавіка 2006 г. Гішпанская газэта “El Mundo” паведамляе зьвесткі з расейскай калёніі строгага рэжыму, што ў сібірскім Краснакаменску. Тамака днямі сусед па каморы кінуўся на М. Хадаркоўскага і параніў яго нажом у твар. У сувязі з гэтым газэта яшчэ раз нагадвае кароткую гісторыю расейскага бізнэсу, месца ў ім Хадаркоўскага і чаму яго пасадзілі за краты цяперашнія маскоўскія ўлады.

Наш камэнтар: Паведамленьні пра зэка Хадаркоўскага ўзьнікаюць у заходніх газэтах у сярэднім раз на тыдзень (не радзей!). Да яго ў зону прыехала жонка… І вось паўсюль друкуецца партрэт сімпатычнай маладзіцы з перадачай у руках, расповед пра іхнае сямейнае жыцьцё і г.д. Адвакат Хадаркоўскага зрабіў нейкую заяву… Паўсюль друкуецца партрэт зэка-міліянэра і чарговы агляд ягонай капіталістычнай мінуўшчыны. З гэтага ўсяго мы не даведаемся, аднак, самага галоўнага. Ніхто з заходніх журналістаў-аналітыкаў не спытаўся аніразу: а адкуль Хадаркоўскі набраў столькі грошай? Чаму цяпер настаў пэрыяд, калі ён са сваімі грашыма ўяўляе пэўную небясьпеку для пуцінскага рэжыму. Заходнікі не паведамяць сваім чытачам пра тое, як хадаркоўскія абрабавалі падсавецкія народы на этапе развалу савецкай імпэрыі. Рабілі яны гэта разам з КПСС і КГБ. Потым КПСС “не стало”. А хадаркоўскія спадзяваліся, што гэбэ будзе ахоўваць іх і іхныя мільёны, што лубянская кантора будзе прыслужываць іхнай залатой рыбцы. Мільянэры і не заўважылі, як гэбэ заняў месца КПСС ў імпэрскай герархіі, як выкрышталізаваўся расейскі фашызм-гэбізм. Яны і не зразумелі адразу, што адбываецца, калі лубянцы пачалі зашпільваць на іхных халёных ручках кайданкі. Цяпер яны “ахвяры рэжыму”. Цяпер пра іх рэгулярна піша капіталістычная прэса. Нешта яна ня піша пра сапраўдных ахвяраў фашыстоўскага рэжыму, пра прыкаваных да шпітальных ложкаў маладых беларускіх патрыётаў, параненых і арыштаваных 19-25 сакавіка сёлета ў Менску. А калі заходнікі й надрукуюць фатаздымак з плошчы Кастуся Каліноўскага, то (як італьянская газэта “L’Espresso”) дадуць такі камэнтар, што і чытаць брыдка: “На плошчы сабралося некалькі дзесяткаў асобаў, якія й самы ня вераць у сваю перамогу. Праз колькі гадзінаў паліцыя лёгка выцесьніць іх з плошчы. Нават без фальшаваньняў большасьць насельніцтва прагаласавала б за Лукашэнку” і г.д.

Падчас апошніх рэвалюцыйных падзеяў мы сустрэлі ў Менску шэраг талковых і сумленных заходніх журналістаў. Але трэба прызнаць, што тупізм абсалютнай большасьці гэтай “браціі” проста агаломшвае. Яны ня проста аніразу не былі ў нашай краіне (“кавалі” свае рэпартажы з інтэрнэту, начытаўшыся розных Хартыяў-97, а то і афіцыйных шклоўскіх сайтаў), але й на мапе ня здолеюць Беларусь адшукаць. А вось жа тэарэтызуюць пра беларусаў, уплываюць на грамадзкую думку ў сваіх краінах. Як кажуць, і сьмех і грэх.

Валеры Буйвал

18/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024