Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Змагарныя Баскі

17 красавіка 2006 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” піша пра святкаваньне баскскім народам Aberri Eguna (па-баскску – Дня Баскскай Айчыны). У сталіцы Басконіі Більбао адбыліся цэнтральныя мерапрыемствы, на якіх выступілі вядучыя нацыянальныя палітыкі. Лідэр аўтаномнага ўраду Басконіі Хуан Хасэ Ібарэтсэ заявіў: “Мы маем права на адзіную Канстытуцыю для баскаў”. Іншы палітычны дзеяч Ж. Імас зьвярнуўся да дзесяткаў тысячаў удзельнікаў мітынгу з словамі: “Цяпер наша тоеснасьць кансалідавана, і мы зьяўляемся нацыяй”.

Наш камэнтар: На сьвята сабраліся разам баскі з абодвух частак іхнай гістарычнай Айчыны, падзеленай паміж Гішпаніяй і Францыяй. Яшчэ трыццаць гадоў таму (да сьмерці дыктатара Франка ў 1975 г.) баскская мова, любая праява нацыянальнай культуры і любая згадка пра баскскую нацыю былі забаронены ў Гішпаніі. У Францыі (дзе баскаў называюць гасконцамі) да іх ніколі ня ставіліся сур’ёзна. Дастаткова ўспомніць клясічны эпізод з французкай літаратуры: вобраз прастака-гасконца Д’Артаньяна, з якога сьмяюцца ў Парыжы. Баскская тэма, аднак, даўно ўжо перастала быць сьмешнай. На працягу дзесяцігоддзяў баявая арганізацыя ЕТА вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасьць сваёй краіны (гішпанская манархія, зразумела, называла іх тэрарыстамі). Нядаўна ЕТА абвесьціла перамір’е. Сучасныя дзяржавы павінны б памятаць, што менавіта баскі зьяўляюцца самым старажытным жывым народам эўрапейскага кантынэнту (яны яшчэ “даіндаэўрапейцы”, усе астатнія расьсяліліся ў Эўропе пазьней). Яны гэтага памятаць ня хочуць. Але з гэтай прычыны баскі не сумуюць, спадзяюцца ў справе нацыянальнага Адраджэньня выключна на сябе і дасягаюць посьпех за посьпехам. Калі пры Франка яны маглі размаўляць на роднай мове толькі шэптам, калі не існавала баскскага кнігадруку і школьніцтва, то за тры апошнія дзесяцігоддзі намаганьні адраджэнцаў не прапалі дарэмна: абсалютная большасьць баскаў вярнулася да роднай мовы і культуры. З кожным годам Басконія дамагаецца ўсё большай палітычна-адміністрацыйнай аўтаноміі ў Гішпаніі, у школах усе прадметы выкладаюцца па-баскску, працуюць нацыянальныя СМІ і выдавецтвы. У Беларусі праз спадарожнікавую антэну можна прымаць баскскі тэлеканал “Euskadi”. Там рэгулярна транслююць дзіцячыя праграмы. Малыя дзеці дэклямуюць вершыкі, сьпяваюць на роднай мове, танцуюць баскскія танцы. Становіцца зразумела, што будучыня краіны належыць ім, а не калянізатарам. Калі тэлеканал паказвае баскскую моладзь (сьвяты, канфэрэнцыі, а часам і нацыяналістычныя дэманстрацыі, сутыкненьні з паліцыяй), то міжволі ўспамінаеш беларускіх маладых патрыётаў. Змагарная моладзь на двух супрацьлеглых палюсах Эўропы абараняе сваю Айчыну, забясьпечвае будучыню сваю і ўсёй нацыі. А калі культуру, мову і дзяржаву бароніць моладзь – народ пераможа.

Валеры Буйвал

18/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024