Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Студэнтаў адлічваюць “за палітыку” Cтудэнтаў вышэйшых і сярэдніх навучальных установаў адлічваюць з вучобы за апазыцыйную дзейнасьць. Некаторых зь іх дэканаты просяць напісаць лісты з абяцаньнем больш ніколі ня ўдзельнічаць у акцыях апазыцыі. Пры гэтай умове абяцаюць пакінуць на вучобе. 19/4/2006 › Навіны “Самы дэмакратычны” расейскі тэлеканал НТВ паслаў свайго чалавека ў Дублін на сьвяткаваньне 90-годдзя нацыянальнага паўстаньня супраць ангельскай акупацыі ў 1916 г. Мы маглі яшчэ раз пераканацца, што рэжысура мерапрыемстваў адпавядала традыцыі эўрапейскай культуры. 19/4/2006 › Навіны 18 красавіка 2006 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” паведамляе, што ў апошнюю нядзелю каля сотні беларускіх маладзёнаў пратэставалі перад будынкам амбасады Расеі ў Менску супраць падтрымкі Расеяй нелігітымнага прэзыдэнта А. Лукашэнкі, які сфальшаваў апошнія выбары. На здымку бачна, як маладыя стаяць моўчкі і трымаюць у руках запаленыя сьвечкі і зьнічкі. 19/4/2006 › Навіны Вясковыя дыялёгі з-пад Лунінца (Спадарыня: ) “Хутка нам дадуць поле пад бульбу. Людзі самі пачынаюць шукаць тэхніку, самі яго апрацоўваюць. Людзі ў калгасе працаваць ня хочуць, бо там мала плацяць, ідуць у лес, вяжуць бярозавыя венікі і прадаюць. 1700 рублёў за дзесяць венікаў (70 цэнтаў)… 19/4/2006 › Навіны Мілінкевічы: «Мы гэта прымем да ведама» Лубянская журналісцкая агентура на расейскім тэлебачаньні (Першы канал) абвінаваціла старшыню камісіі па абароне і бясьпецы грузінскага парлямэнту Гіві Таргамадзэ ў падрыхтоўцы забойства А. Мілінкевіча. (Грузінафобія Лубянкі ўжо добра вядомая.) 19/4/2006 › Навіны Чаму Лябедзька не ўзгадаў пра 1995 год? Агульнавядома, што Лябедзька ўваходзіў у каманду “маладых ваўкоў” (Ганчар, Булахаў, Сініцын, Лябедзька), якая ў 1994 годзе падтрымала Лукашэнку – цудоўна ведаючы, што Лукашэнка выступаў супраць дзяржаўнасьці Беларусі, за аднаўленьне СССР. Дзеля дасягненьня ўлады гэтыя людзі гатовыя былі растаптаць самае сьвятое – Незалежнасьць Бацькаўшчыны. І растапталі. 19/4/2006 › Навіны Гэбізм супраць маладой Беларусі Цягам выбарчай кампаніі былі затрыманыя дзясяткі маладафронтаўцаў. Паўсюль адбываліся ператрусы й допыты актывістаў арганізацыі. У Жодзіне супраць Сержука Гудзіліна, Яўгена Ваўкаўца, Алеся Чарэйкі і Паўла Красоўскага распачалі крымінальныя справы за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. 19/4/2006 › Навіны Чужы рэжым практыкуе супраць моладзі прынцыпы НКВД і Гітлерюгэнда (Вучні ў Горадні павінны прайсьці тэст “на палітычную добранадзейнасьць”) У некаторых горадзенскіх школах распаўсюдзілі так званую “індывідуальную карту ўзроўню выхаванасьці навучэнца”. Школьнікі павінны былі паставіць сабе адзнаку ад нуля да трох балаў за “прыняцьце ідэалёгіі беларускай дзяржавы” або “ўзровень ідэйна-палітычнай сьвядомасьці”. 19/4/2006 › Навіны Наваполацак: Анатоль Кулік працягвае трымаць галадоўку Дзясяты дзень трымае галадоўку сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ з Наваполацку Анатоль Кулік. 19/4/2006 › Навіны Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, якога ўчора зноў зацьвердзіла на гэтай пасадзе лукашэнкаўская Палата прадстаўнікоў, прызнаўся: (Сідорскі: ) “Найбольш вострым пытаньнем у цэнаўтварэньні зьяўляецца зьмяненьне тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі. З 1- га траўня падвышаюцца тарыфы на электраэнергію для насельніцтва. А з 15 красавіка на 25 працэнтаў вырасла плата за тэхнічнае абслугоўваньне жылых памяшканьняў.” 19/4/2006 › Навіны (Менск 14.4.1920, в.Страшава, Беласточчына – 14.7.1992, Горадня) У 1969 годзе канцылярыя ЦК КПСС атрымала сакрэтны ліст, у якім паведамлялася: “Комитет государственной безопасности Белоруссии располагает данными о политически нездоровых настроениях писателей Карпюка и Быкова… 19/4/2006 › Старонкі гісторыі (1941, в.Новы Барок, Краснапольскі раён – 31.12.2000, Менск) Яшчэ й цяпер, праз пяць гадоў пасьля яе зыходу ў нябесную Беларусь, позірк міжволі шукае Веру Церлюкевіч падчас апазыцыйных акцыяў. Знайсьці яе на Дзень Волі, на Чарнобыльскім шляху або на Дзяды зазвычай можна было наперадзе, усьмешлівую, упэўненую, зь бел-чырвона-белым сьцяжком або з кветкамі гэткіх жа колераў. 19/4/2006 › Старонкі гісторыі
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |