Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мілінкевічы: «Мы гэта прымем да ведама»

Лубянская журналісцкая агентура на расейскім тэлебачаньні (Першы канал) абвінаваціла старшыню камісіі па абароне і бясьпецы грузінскага парлямэнту Гіві Таргамадзэ ў падрыхтоўцы забойства А. Мілінкевіча. (Грузінафобія Лубянкі ўжо добра вядомая.)

Г. Таргамадзэ пракамэнтаваў гэтак: “Упэўнены, што ніводзін нармальны чалавек ня можа ўсур’ёз успрыняць глупства, сфабрыкаванае Лявонцьевым. У наступнай перадачы ён можа абвясьціць мяне забойцам Кэнэдзі ці абвінаваціць у спробе правесьці тунэль зь Лёндану да Бамбэю.” (Рэмінісцэнцыі да фільма Абуладзэ.)

Тады зьвярнуліся да А. Мілінкевіча. Іна Кулей сказала наступнае: “На гэта проста ня трэба зьвяртаць увагі. Мы свой шлях абралі. Мы гэта прымаем да ведама, але гэта ня зьменіць нашу пазыцыю.”

Як мы ведаем, Расея была адной зь нешматлікіх краінаў, якая палічыла легітымнымі нашыя выбары, прызнала легітымным прэзыдэнтам Лукашэнку, які ўзурпаваў уладу. Гэта – працяг кампаніі ў абарону іх меркаваньня наконт таго, якім быў вынік выбараў.

Я мяркую, што гэта працяг спробаў запалохаць беларусаў, пачынаючы зь лідэра дэмакратычных сілаў і сканчаючы простымі людзьмі, запалохаць тымі наступствамі, якія іх могуць чакаць падчас выхаду на вуліцу.

У найбліжэйшы час адбудзецца штогадовая акцыя Чарнобыльскі шлях. І зараз ізноў распаўсюджваюцца чуткі, што там будуць забітыя людзі, што будуць рэпрэсіі. Такія ж чуткі распаўсюджваліся і напярэдадні 19-га, і напярэдадні 25-га сакавіка.

Нічога новага не прыдумалася, акрамя таго, што ў гэтыя брудныя чуткі ўцягнулі літоўцаў і грузінаў.”

Такім чынам А. Мілінкевіч не будзе зьвяртаць увагі, пазыцыя яго зразумелая.

Адам Мікша (паводле радыё «Свабода»)

19/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024