Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Вясковыя дыялёгі з-пад Лунінца

(Спадарыня: ) “Хутка нам дадуць поле пад бульбу. Людзі самі пачынаюць шукаць тэхніку, самі яго апрацоўваюць. Людзі ў калгасе працаваць ня хочуць, бо там мала плацяць, ідуць у лес, вяжуць бярозавыя венікі і прадаюць. 1700 рублёў за дзесяць венікаў (70 цэнтаў)… Брусьнічнік рвуць. Цяжка. За дзень яго можна нарваць пад два кіляграмы. Трэба яго высушыць. Прымаюць толькі лісткі, а палкі й сьмецьце трэба прыбіраць. За кіляграм тых лісьцікаў даюць 4 тысячы” ( паўтара даляра).
(Карэспандэнт: ) “А што ёсьць добрага?”
(Спадарыня: ) “Добра, што нашу царкву (пратэстанцкую) не закрываюць. Што ёсьць яшчэ воля: і дзеткі ходзяць, і дарослыя. Але ходзяць чуткі, што ўсе пойдуць у адну царкву, у праваслаўную. Кажуць, што будуць прымушаць — так старыя людзі кажуць”.
* * *
(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць у людзей нешта добрае ў жыцьці, нейкі станоўчы момант?”
(Жонка мужу: ) “Глядзі, нічога не кажы! Кажы, што ўсё добра. І ніякіх залішніх словаў. Глядзі, а то “чорны воран” ноччу прыедзе!”
(Спадар: ) “Супакойся ты! Напужалі наш народ выбарамі і тым, што было пасьля выбараў”.
(Карэспандэнт: ) “Чаго баіцца вашая жонка?”
(Спадар: ) “Нейкіх рэпрэсіяў. Такое ня выключана. У наш час можа ўсё здарыцца”.
(Жонка: ) “ Цяпер такі час страшны: ноччу прыедуць, забяруць і ўвязуць. У Менску столькі людзей зьнікла! Нашто нам гэта? Навошта нам, простым калгасьнікам, зьвязвацца з гэтым? Нам ад гэтага лягчэй ня стане: хлеба не дадуць, пэнсію не падвысяць. Цяпер такі страшны час, што язык болей за зубамі трэба трымаць”.
* * *
(Карэспандэнт: ) “Вы бачыце нейкі станоўчы момант у жыцьці Багданаўкі?”
(Савіч: ) “Адны людзі за сумленнае жыцьцё, а іншыя вельмі злаблівыя. На іх узьдзейнічае выхаваньне, якое было раней. Гэтыя людзі ходзяць нейкія зачмураныя. А людзі, якія трымаюцца нашых поглядаў, яны — сьветлыя. У чым няшчасьце? У масе сваёй старыя людзі непісьменныя, яны глядзяць толькі ў гэтую скрыню (тэлевізар), “вока д’ябла” — так я яго называю. Пасьля гэтых выбараў лёд крануўся. Людзі падзяліліся на дзьве часткі; гэта будзе доўга. Гэта вельмі важна. Калі людзі абудзіліся, яны ўжо не заснуць, яны будуць нешта думаць і нешта рабіць. Я спадзяюся, што наша справа пойдзе наперад”.

Ягор Маёрчык (радыё “Свабода”)

19/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024