Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Спускаюць дух

18 красавіка 2006 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” паведамляе, што ў апошнюю нядзелю каля сотні беларускіх маладзёнаў пратэставалі перад будынкам амбасады Расеі ў Менску супраць падтрымкі Расеяй нелігітымнага прэзыдэнта А. Лукашэнкі, які сфальшаваў апошнія выбары. На здымку бачна, як маладыя стаяць моўчкі і трымаюць у руках запаленыя сьвечкі і зьнічкі.

Наш камэнтар: Цікава, а як даведаліся бэльгійскія журналісты (і аўтары такога ж паведамленьня ў шэрагу іншых СМІ ўсяго сьвету) пра тое, супраць каго і пра што пратэставалі маладзёны? Пытаньне рытарычнае, таму што так ім паведамілі па сучасных сродках інфармацыі менскія “калегі” (Хартыя ды іншыя запісныя “палітінфарматары”). Без іхнага паслужлівага камэнтара ніхто ў нас і ніхто за мяжой не зразумеў бы, што адбывалася перад амбасадай РФ. Запалілі сьвечкі, пастаялі, памаўчалі і праз паўгадзіны разышліся. Такі “пэрформэнс” ужо некалькі разоў наладжваўся некім на плошчы Кастуся Каліноўскага і на набярэжнай Нямігі. Але давайце задумаемся. Звычайна са сьвечкамі людзі хрысьціянскага веравызнаньня стаяць (і моляцца) за душы памерлых. Калі ж дэманстрацыя прысьвечана пратэсту супраць умяшальніцтва Расеі ў нашы беларускія справы, то аб гэтым удзельнікаў (і ўвесь сьвет) інфармуе прынамсьці хоць бы адзін плякат з ясна сфармуляваным лёзунгам-тэкстам. Калі выступ прысьвечаны абароне Айчыны, то дэманстранты сьмела ўздымаюць нацыянальны беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг (хаця б адзін). Калі душа пратэстуе, то вусны не маўчаць, а ўсе разам сьпяваюць “Магутны Божа”. Мы не тэарэтызуем – гэта пацьвярджае практыка рэвалюцыйнай барацьбы нашага і ўсіх астатніх народаў. Інакш проста ня можа быць. Пратэст ня можа быць нямым, маўклівым, а сьвечка павінна быць да месца (у храме, на магілах пакутнікаў у Курапатах, на крывавых палях Случчыны, дзе паляглі беларускія паўстанцы).

19-25 сакавіка сёлета на плошчы Кастуся Каліноўскага, там жа 7 красавіка, а потым на судзілішчах рэжыму і пад мурамі Акрэсьціна і Жодзіна беларускія патрыёты не маўчалі, апусьціўшы галовы. Маўчыць, апусьціўшы голаў, той, хто адчаяўся і ня бачыць выйсьця і пэрпэктывы. Наш Сьвяты Сьцяг, магутны покліч “Жыве Беларусь!” пераможна ўзьняліся над беларускай зямлёй і прагучалі на ўвесь сьвет. Беларуская моладзь ня хоча быць маўклівым паслухмяным статкам – такое пасланьне атрымаў наш народ і сьвет.

Ня трэба, аднак, папікаць юнакоў і дзяўчат, якія стаялі са сьвечкамі ў некалькіх пунтктах нашай сталіцы. Яны хацелі, як лепш. Трэба спытацца, хто распрацаваў гэты плян раптоўнага “аняменьня” і заўпакойнага настрою для нашай рэвалюцыйнай моладзі? Хто перадае па ўсім сьвеце гэтыя “нямыя сцэны” як выраз канца беларускай рэвалюцыі? І хто ў той жа час не перадае, не друкуе, не транслюе сцэны сапраўднага народнага ўздыму пад нацыянальнымі сьцягамі і выразнымі лёзунгамі? Вядома хто: той, хто зацікаўлены ў спыненьні рэвалюцыйнага працэсу і абнаўленьня нашай краіны, хто працуе пад камандай спэцслужбаў рэжыму і Расеі. Ім выгадна, каб беларусы зноў анямелі.

Валеры Буйвал

19/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024