Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Самы дэмакратычны” расейскі тэлеканал НТВ паслаў свайго чалавека ў Дублін на сьвяткаваньне 90-годдзя нацыянальнага паўстаньня супраць ангельскай акупацыі ў 1916 г. Мы маглі яшчэ раз пераканацца, што рэжысура мерапрыемстваў адпавядала традыцыі эўрапейскай культуры. Па ўсёй Ірляндыі адбываліся ўрачыстыя багаслужбы і маніфэстацыі. У сталіцы народ вітаў шыхты ірляндскага войска, бранетэхніку і вайсковую авіяцыю, што праляцела ў небе над сталіцай. Ірляндцы ўскладалі кветкі і вянкі на месцах баёў, на магілы герояў і да помнікаў партызанам. Гэта была карціна нацыянальнага адзінства і сумеснай гістарычнай Памяці. Роўна ў той момант, калі ў 1916 г. пачалося Вялікоднае паўстаньне, уся краіна застыла ў хвіліне Маўчаньня. Прычым, арганізатары патлумачылі, што яны заклікалі памянуць усіх ахвяраў той вайны, уключна з загінуўшымі брытанскімі жаўнерамі. На мерапрыемствах прысутнічаў амбасадар і іншыя прадстаўнікі Вялікай Брытаніі. Усе паводзілі сабе годна і адпаведна. Усе, акрамя тэлегрупы НТВ. Разарваныя кадры тэлехронікі не маглі даць нармальнага ўражаньня ад мерапрыемстваў. Але больш за ўсё зьдзівіў закадравы камэнтар маскоўскіх “дэмакратаў”. Зьняважлівы тон, тэкст перасыпаны словамі “бунт”, “бунтовшчікі” – і ўсё гэта пра сьветлы і велічны подзьвіг народа. Чаму так важна было для пасланцоў з Масквы стварыць менавіта такое ўражаньне ў расейскіх тэлегледачоў ад мерапрыемстваў, прысьвечаных далёкай падзеі, у якой ніякім чынам не пацярпелі расейцы і інтарэсы Крамля? Відаць, лубянскія ілжэ-дзімітры пачуваюцца на троне і ў крамлёўскіх палатах настолькі няёмка і трывожна, што баяцца любога намёку на антыімпэрыялістычную барацьбу. А што як раптам, паглядзеўшы рэпартаж з Дубліна, татары ў Казані або якуты ў Якуцку захопяць мясцовы галоўпаштамт ды абвесьцяць сваё “гэть москалів!” ? Сапраўды, немагчыма без іроніі камэнтаваць гэтую маскоўскую тэлебоязь. Але на самай справе мы даўно ўжо заўважылі, што з умацаваньнем імпэрскага гэбізму крамлёўскі эстэблішмэнт заняўся публічнай фальсіфікацыяй уласна расейскай гісторыі. Міколка Раманаў (Крывавы) цяпер для іх сьвяты. Летась зусім незаўважаным прайшоў у Расеі 100-гадовы юбілей пачатку Першай антыімпэрскай рэвалюцыі 1905 году. Баялася пуцінская адміністрацыя ўспомніць, як народ займаў цэлыя гарады, забіваў генэралаў і міністраў, стукачоў і гарадавых, як валіў двугаловых арлоў і праклінаў самадзяржаўе. Як “сьвяты” Раманаў і ягоная сямейка арганізоўвалі масавыя забойствы, артылерыйскія абстрэлы рабочых кварталаў і вёсак, судзілішчы, катаргу, катаваньні і пакараньні сьмерцю. Баяліся пуцінцы ўспомніць усё гэта, бо самы начапілі сабе на лоб самадзяржаўнага арла і ўчапіліся за царскую Расею як за апошнюю саломінку, ратуючы сваю крывавую імпэрыю. Глядзець на ўсё гэта брыдка. Янка Базыль 19/4/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |