Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (18-19 красавіка 2006 г.) Італьянцы ня выбачылі нямецкім катам. Днямі ў італьянскім горадзе Ля Спэцыя пачаўся працэс па справе масавых забойстваў нямецка-фашыстоўскімі карнікамі жыхароў трох вёсак непадалёк ад г. Арэца. А. Лебедько заявіў 18 красавіка ў Вільне, што трэба арганізаваць “обшчественный процесс над А. Лукашенко”. Ён назваў нават сёлетні верасень у якасьці тэрміну, а ў якасьці месца назваў на выбар Вільню, Варшаву, Прагу, Кіеў і нават Маскву (!). У якасьці суддзяў ён зьбіраецца запрасіць Валенсу, Гавэла, Квасьнеўскага і “яшчэ 10-15 вядомых дзеячаў Эўропы” (у сувязі з заяўленай Масквой Лебедько, мабыць, зьбіраецца запрасіць таксама Пуціна ў якасьці суддзі над ягоным жа шклоўскім кліентам). Наколькі нам вядома, амаль ніхто з названых ня мае юрыдычнай адукацыі, не зьяўляецца прафэсійным юрыстам. “Обшчественный процесс” маецца, такім чынам, быць аматарскім шоў (пад якое Лебедько мае намер атрымаць тлустыя гранты). Не апошняе месца на гэтым шоў, відаць, зьбіраецца заняць згаданы Лебедько. Толькі вось якое месца? Беларусам ён вядомы як актыўны будаўнік сістэмы раньняга лукашызму, стваральнік “прэзыдэнцкай вэртыкалі”, верны супрацоўнік згаданага А. Лукашэнкі (да пары пакуль той ня выдаліў яго з “вэртыкалі”). Гэта ўсяроўна, што працэс над генэралам Ярузэльскім наладжваў бы цяпер які-небудзь з палкоўнікаў часоў ваеннага становішча. Альбо Гітлера судзіў бы Гэбельс на пару з Борманам, запрасіўшы ў “суддзі” прадстаўнікоў нейтральных дзяржаваў. Працэс над А. Лукашэнкам, парушальнікам Канстытуцыі і ўзурпатарам дзяржулады, абавязкава адбудзецца. Толькі адбудзецца ён у беларускай сталіцы, пад кіраўніцтвам прафэсійных і сумленных юрыстаў. А згаданы Лебедько будзе сядзець на лаве сярод падсудных лукашыстаў, у тым ліку за актыўны ўдзел ў арганізацыі і правядзеньні незаконнага рэфэрэндума ў траўні 1995, які стаў пачаткам навай хвалі асіміляцыі беларусаў і зьняволіў нацыянальныя сымвалы Бел-Чырвона-Белы Сцяг і гэрб “Пагоня”. 19 красавіка расейскія тэлеканалы паказалі “ленінскі суботнік” на ленінскім падворку. З раніцы ў дом-музэй Ульянавых, што ў г. Ульянаўску, сабраліся пэнсіянэры-настальгікі. Яны грабалі сьмецьце, махалі мётламі. Пазьней да іх далучылі групу студэнтаў мясцовага пэдінстытута. Тыя так і прызналіся ў тэлекамэру, што “у нас па раскладу цяпер фізкультура, але пагналі сюды”. Старэчы па камандзе пачалі сьпяваць “І Ленін такой молодой, і юный октябрь впереді…” Маладыя рытуальны гімн не падхапілі. Мабыць, ужо і словаў ня ведаюць. Выглядала ўсё даволі сьмешна, нягледзячы на сур’ёзны камэнтар за кадрам. Пуцінізм пачаў татальнае вяртаньне сатанінскіх псэўдакаштоўнасьцяў у грамадзкую сьвядомасьць насельніцтва. Ва Ульянаўску гэта атрымліваецца яшчэ скасабочана. А вось у спустошанай вёсцы Курэйка Краснаярскага краю ўзяты просты і адназначны курс рэстаўрацыі згнілых муміяў бальшавізму. Па камандзе дзяржворганаў у мясцовых бізнэсмэнаў раптам абудзілася творчая ініцыятыва. Яны ўжо сабралі грошы і аплацілі праект рэстаўрацыі колішняга музэйнага комплексу на месцы ссылкі Сталіна. Агромністы “Пантэон” і калясальны помнік Сталіну існаваў тут да 1961 г. У 1995 г. занядбаны музкомплекс згарэў дашчэнту. І вось цяпер усё гэта (не магілы ахвяраў сталінізму, не хрысьціянскія храмы) будуць аднаўляць “новые русскіе”. Нагадаем, што ў цывілізаваных краінах забаронена прапаганда фашызму. Там няма “гітлерскіх суботнікаў”. Калі непадаляёк ад дома, які належаў сямьі Шыкльгрубэра-Гітлера, у невялікім аўстрыйскім мястэчку зьбіраюцца нейкія нэанацысты, то іх адразу апэратыўна вяжа паліцыя, а суд дае штрафы. А расейскі фашызм адраджаецца. Адраджаецца ён ня толькі ў самой РФ. 19 красавіка ў цэнтры Севастопаля наладзілі сьвяткаваньні ў гонар 223-годдзя далучэньня Крыма да Расеі. Усё было абстаўлена з бляскам і шумам. Па горадзе езьдзіла тэатральная карэта з імпэратрыцай Кацярынай ІІ (якая тады падпісала акупацыйны ўказ) і князям Пацёмкіным (які перад гэтым Крым заваёўваў). Пацёмкінская “русскость” стракацела трыкалёрамі РФ і сьцягамі “русского Крыма”, прыдуманага мясцовымі лубянскімі сэпаратыстамі на матар’яле згаданага трыкалёра. Пасярод трыкалёраў ўбіўся і нейкі мясцовы шклоўскі “знаменосец” з сьцягам РБ-БССР. Усё стала зразумела, калі тэлекамэра буйным плянам паказала агромністы ліст фанэры, на якім быў лёзунг “Россия, Украина, Беларусь – никто не разорвёт наш нерушимый союз”. Акупанцкая публіка, якая атабарылася на зямлі крымскіх татараў, рвецца ў склад Расеі, актыўна настальгіруе па імпэрыі. Вось жа цікава: здавалася б, даўно няма кацярынінскай імпэрыі і ейнае графства Цэрбст даўно ўвайшло ў Польшчу. Высьмеяны аўтар пацёмкінскіх вёсак. Яны жывуць на тэрыторыі Украіны, якая не пасылае іхных дзяцей на каўказкую вайну. Але “не здаюцца душой вэтэраны…”, зьбіраюць дзяцей і ўнукаў на антыўкраінскія шоў, ненавідзяць дзяржаву, якая сапраўды не належыць ім. Ды яшчэ й беларусаў прыплялі да свайго маразму. Гістарычны досьвед паказвае, што цывілізаваныя краіны ўрэшце рэшт ад такіх настальгікаў вызваляюцца. У Расеі і зямлі шмат, і народу мала. Будзе і праца, і дзяржкіраўніцтва ў выглядзе новага пакаленьня пацёмкіных з кацярынамі. Гістарычным пэрформэнсам 19 красавіка займалася ня толькі крымска-маскоўская публіка, але таксама й дэпутаты Дзярждумы. У маскоўскім “белым доме” абышліся без напудраных парыкоў, скіпэтраў і шпагаў, але ўсё дыхала той жа самадзейнай бутафоршчынай. 12 дэпутатаў (сярод іх вядомы “інтэгратар” Бабурын) выставілі на разгляд Думы заканапраект, у якім асуджаюцца заходня-эўрапейскія рэвалюцыі 17-18 стагоддзяў. Расейскія тэлеканалы нават пасаромеліся даваць рэпартаж пра гэты групавы акт парляманцкага маразму. Бальшавічкі з усіх сілаў спрабуюць зацерці ў памяці насельніцтва факт свайго захопу ўлады шляхам путчу ў кастрычніку 1917 г., які перакрэсьліў Лютаўскую дэмакратычную рэвалюцыю. Яны шумелі з думскай трыбуны, што “у выніку рэвалюцыяў утварыліся тэрарыстычныя рэжымы, быў парушаны законны парадак…” Забыліся толькі за Кромвелем і Рабэспьерам сваіх Леніна, Дзяржынскага, Сталіна і шэраг іншых. Можна было б пасьмяяцца-пакпіць з гэтага крамлёўскага “мы осуждаем разрушение Бастилии и категорически не признаём полномочия консула Бонапарта!..” Але нейкім містычным чынам думцы зьвязалі старонкі з школьнага падручніка па гісторыі з цяперашнім міжнародным тэрарызмам. І пайшло-паехала. Галасаваньне супраць узяцьця Бастыліі думская большасьць усё ж праваліла. Аднак, у бліжэйшы час трэба чакаць думскіх рашэньняў у падтрымку палітыкі Івана Жахлівага ў Лівоніі і аб наданьні У.У. Пуціну званьня “Почётный рюріковіч”. Янка Базыль 20/4/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |