Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (20-21 красавіка 2006 г.)
21 красавіка Лукашэнка сустракаўся ў Менску з міністрам гандлю Ірана Мір-Казэмі. За шумавіньнем гандлёвай статыстыкі беларусы пасьпелі заўважыць галоўнае. Цытуем пэрса з такім мірным прзьвішчам: “Адзначаем агульнасьць падыходаў ня толькі ў палітычнай, але і ў эканамічнай і навукова-тэхнічнай вобласьцях”. Менскае радыё 21 красавіка цэлы дзень транслявала хіты мэзазойскай эры. Калі бадзёры хор выканаў нефармальны гімн СССР “Шірока страна моя родная…”, пачуўся голас дыктаршы, якая выдала некалькі радкоў навінаў. “С огоньком” у голасе радыёпаненка паведаміла нам: “Сегодня в Беларусь прибыл первый из закупленных в России современных зенитно-ракетных комплексов С-300…” Пачуўшы гэта, многія падумалі: “Ага, даўно ўжо на Беларусі не было эсэсаў”. Беларускія патрыёты ўсе гэтыя гады папярэджвалі заходні сьвет пра неабходнасьць салідарнай абароны нашай краіны ад расейскага імпэрыялізму, пра небясьпеку выкарыстаньня нашай тэрыторыі і рэсурсаў для расейскіх пагрозаў і экспансіяў. Разуменьня, як правіла, не было. Заходнікі ахвотна выкарыстоўвалі Беларусь у непрыстойным гандлі з Расеяй. Цяпер вось яны няхай без акуляраў убачаць на мяжы Эўразьвязу “дружественные русскіе ракеты”. У той жа дзень ляснула яшчэ адна брусэльская пустышка. На працягу доўгіх гадоў беларускія патрыёты тлумачылі заходнікам, што марнымі ёсьць іхныя спробы “дэмакратызаваць” постсавецкія рэжымы праз грантаўскія ўліваньні ў трэці сэктар (так званыя “недзяржаўныя арганізацыі”). Яны ня верылі нам, што тысячы і тысячы падстаўных (часам шчыра жульніцкіх) фондаў, фондзікаў, асацыяцыяў і цэнтрыкаў ствараюцца менавіта дзеля ўсмоктваньня дармовых грантаў. Псэўдаапазыцыя РБ была адным з майстроў жанру. Некаторыя з вінцучкоў-лебедько дасягнулі вышыняў майстэрства прысабечваньня заходніх грошай і правалаў рэальнай справы (апошнія выбары – яркі таму прыклад). 21 красавіка на брусэльскім Алімпе забліскалі маланкі, нешта загрукатала… Эўрапейская аўдытарская камісія ў выніку аналізу зрабіла выснову, што эфэктыўнасьць праграмы ТАСІС была “крайне нізкая”. ТАСІС быў разьлічаны на спрыяньне эканамічным і сацыяльным рэформам у краінах СНД. Дык вось правяральнікі раптам (!) убачылі, што з 7 мільярдаў эўра гэтай праграмы 5 мільярдаў былі прста “раскрадзены”. Так, у Расеі з 29 праектаў у рамках ТАСІСа толькі 9 адпавядалі патрабаваньням праграмы, а з іх толькі 5 пачалі працаваць. Эўрадэпутаты зашумелі і патрабуюць згарнуць правальную праграму. Цытуем Ганса-Пітэра Марціна з бюджэтнай камісіі Эўразьвязу: “Гэта сур’ёзны скандал для Эўразьвязу. Мы згубілі мільярды і павінны спыніць праграму цяпер жа. Тым, хто займаўся гэтым дагэтуль, павінна быць сорамна…” Аднак жулікі, як вядома “стыда не імут…” На шырокіх прасторах РФ, РБ і іншых яны хіхікаюць, гукаюць “Знай нашіх, евродядя!” і паказваюць эўрабюракратам хватка скручаныя дулі. 20 красавіка на будпляцоўцы ў адным з раёнаў Масквы міліцыя штурхала журналістаў і арыштоўвала іхную здымачную апаратуру. Хаваць было што. Уначы на гэтым месцы згарэлі адразу шэсьць будак-бытовак, а разам з імі 11 рабочых. Рабочыя, як вядома, жывуць у Маскве ў нечалавечых умовах непасрэдна на месцах працы. Некалькі чалавек патрапілі ў шпіталь з сур’ёзнымі пашкоджаньнямі. Пазьней тэлебачаньне заявіла, што загінулі гаст-арбайтэры, мужчыны з суседніх з Масквой вобласьцяў РФ. Сьпісаў прозьвішчаў гэтых людзей ніхто не паказаў, тэму пад вечар закрылі. Міліцыя не выпадкова паводзіла сабе такім чынам, бо атрымала загад “не позоріть століцу і Лужкова”. Галоўнае для антычалавечага гораду – каб ніхто пра гэта ня ведаў і ніхто б ні аб чым не здагадаўся. Мы ўпэўнены, што калі б прадэманстравалі сьпіс з сапраўдных прозьвішчаў ахвяраў, то мы б прачыталі беларускія, украінскія і цюркскія імёны. Калямаскоўскія вобласьці ужо даўно існуюць ў тым жа рэжыме сацыяльнага гніеньня, што і імпэрская сталіца. Ужо даўно самы расейцы нічога не будуюць для сабе, карыстаючыся бяспраўнымі рабамі з былых калёніяў. А раб, як вядома, ня мае права таксама й на імя. Летапіс зьнішчэньня нашых людзей у Масковіі працягваецца. У той жа дзень у Дзярждуме іграла бравурная музыка. Пуцін узнагароджваў “лепшых думцаў”. Ордэн з рук начальніка атрымаў і запісны блазан Жырыноўскі – “За заслугі перед отечеством” 4-й ступені. Пералічаць заслугі віцэ-спікера, віцэ-клоўна ёсьць справай натужлівай, бо сьпіс надта доўгі. Тут і ўласнаручнае біцьцё маладзенькіх журналістак, пляваньне з думскай трыбуны на апанэнтаў і паліваньне іх мінэральнай вадой з пляшкі, і арганізацыя патасовак перд тэлекамэрамі, фашыстоўскія заклікі і цыркавыя выступы з расшпіліваньнем кашулі на публіцы і г.д. Цікава, што спачатку са спічаў і крылатых сказаў Жырыноўскага ўсе ад душы сьмяяліся. Пазьней сьмяяцца перасталі. Бо пасьля клоўнскага агучваньня высьвятлялася, што Расея ідзе менавіта агучаным курсам на поўным сур’ёзе. Апошняя “заляпуха” Жырыноўскага пра неабходнасьць акупаваць Беларусь у выглядзе менскай губерніі ўжо нікім ня ўспрымаецца цыркавым вывертам. Дзікі маскоўскі плян ёсьць суровай рэчаіснасьцю. Наш народ павінен рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны. Расейскія генэралы здольныя толькі забіваць, разбураць і рабаваць. 21 красавіка на расейскіх тэлеканалах зьявіўся сюжэт з Ульянаўска. Там на шклоўскі манер будавалі лядовы палац. Убухалі ў супэрсучасны праект ужо 150 мільярдаў рублёў. А потым аказалася, што акрамя забітых у зямлю паляў і ямы на месцы катка нічога няма. Курыраваў праект вядомы мілітарыст і забойца чачэнскага народу генэрал-губэрнатар Шаманаў. Да журналістаў ён выпусьціў нейкіх дробных чыноўнікаў, якія выкручваюцца і прыкрываюць начальніка. Прыкрываюць сабой, як у баі на каўказкім перавале. Вось якіх кадраў выгадаваў імпэрскі душагуб. Янка Базыль 21/4/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |